Categories: Политика

З каго будзем выбіраць? І хто будзе лічыць?

Па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, куды ўваходзіць г. Ганцавічы і пяць сельсаветаў акрамя Хатыніцкага, Люсінскага і Малькавіцкага, зарэгістравана ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнню кандыдата ў дэпутаты шляхам збору подпісаў Мікалая Мефодз’евіча Язубца, які зараз займае пасаду старшыні Баранавіцкага райвыканкама. 

А вось па Лунінецкай выбарчай акрузе №13 шляхам збору подпісаў вылучыліся ўжо два прадстаўнікі – Валянціна Ігнацьеўна Верас (загадчык аадзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама) і Віталь Мікалаевіч Каратыш (эканаміст).

Дарэчы Віталь Каратыш, уражэнец Кажан-Гарадка Лунінецкага раёна, балатаваўся ў парламент на мінулых выбарах, але пад час выбарчай кампаніі яго тэрмінова забралі ў войска. Зараз ён робіць чарговую спробу стаць прадстаўніком народа ў заканадаўчым органе.

Спіс прэтэндэнтаў у кандыдаты на дэпутацкі мандат можа яшчэ папоўніцца. Да 13 жніўня вылучыць сваіх прадстаўнікоў могуць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні і працоўныя калектывы.

Але наперадзе яшчэ этап регістрацыі. І можа стацца, што няўгодных кандыдатаў могуць не зарэгістраваць, як ужо не раз бывала. І тады пройдуць безальтэрнатыўныя, спакойныя і чэсныя выбары.

Уключыцца ў выбарчы працэс могуць і жыхары Ганцаўшчыны. І калі не ставіць мэтай трапіць у дэпутатскае крэсла, то паўдзельнічаць у якасці члена ўчастковых выбарчых камісій. Для гэтага патрэбна сабраць не менш як 10 подпісаў грамадзян з выбарчага ўчастка і падаць заяву аб уключэнні ва ўчастковую выбарчую камісіію ў райвыканкам да 5 жніўня ўключна. Будзе магчымасць сваімі вачыма паглядзець, як праходзяць выбары знутры, ды і грошы за працу ў выбарчай камісіі не пашкодзяць. А праца там зусім нескладаная: выдаваць бюллетэні і лічыць галасы пад сілу любому.
Пытанні, якія тычацца выбараў, можна задаць: Баранавіцкая сельская выбарчая акруга №7, тэл. 8(01634) 2 47 41. Месца размяшчэння камісіі: г.Баранавічы, вул.Савецкая, 79, каб.602.

Лунінецкая выбарчая акруга №13. Месца размяшчэння камісіі: г.Лунінец, вул.Чырвоная, 1, каб.203

Тэлефон 8(01647) 2 24 52, 8(01647) 2 21 84

Volkswagen Up фото , новости дилеров.
Валентина Пинчук

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

1 час ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago