
kp.by
Тады ён выступіў з прамовай і пакінуў запіс у кнізе гасцей Алеі пісьменства ў Ганцавічах. Дарэчы тады ў горадзе з’явілася шмат шыльдаў на роднай мове.
А ў 2010 годзе палітык наведаў наш краязнаўчы музей і пакінуў у ім свой памятны надпіс. У музейнай кнізе напісана: «Шаноўныя сябры! Вялікі вам дзякуй за добрую працу на карысць нашай роднай беларускай культуры. Здароўя вам, дабрабыту і добрага настрою».
Пра Паўла Латушку вядома, што ён вялікі аматар і карыстальнік роднай мовы. Акрамя беларускай і рускай мовы, палітык валодае польскай і англійскай мовай. Працаваў доўгі час амбасадарам у еўрапейскіх краінах.
Мы даслалі яму запыт, каб даведацца ад Паўла Паўлавіча яго стаўленне да мовы і пра тое, што Ганцавіцкі раён — адзіны па краіне згодна перапісу насельніцтва 2019 года, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці так і зусім 95.8%.
Падчас наведвання Ганцавічаў у 2011 годзе Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства «ужо ўпісана ў лік важнейшых падзей краіны».
«Вельмі важна, што мы звяртаемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменства, якімі мы можам ганарыцца яшчэ з часоў Ефрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры», — сказаў падчас свята Павел Латушка.
Ён даслаў нам адказ, дзе выказаў сваё стаўленне да роднай мовы, а таксама выказаў свае адносіны да стаўлення саміх ганцаўчан і жыхароў раёна да роднай мовы. Павел Паўлавіч напісаў:
“Мова з’яўляецца крыніцай душы народа. Вельмі важным з’яўляецца шанаваць іншыя мовы, іншыя культуры, але любіць сваю родную. Уявіць сабе існаванне Рэспублікі Беларусь без беларускай мовы — немагчыма. Гэта падмурак, гэта аснова існавання і дальнейшага развіцця беларускай нацыі , беларускага народу.
Вельмі важна тое, што ў рэгіёнах і менавіта ў Ганцавічах, столькі людзей падтрымлівае беларускую мову, нашы крынічныя словы: словы Купалы, словы Караткевіча, Багдановіча, словы нашых песняроў, нашых дзядоў і прадзедаў. Беларуская мова ў маім жыцці грала вельмі важную ролю, яна з’яўляецца мовай сучаснасці, яна дае магчымасць жыць і развівацца. З’яўляецца мовай будучыні. Будучыняй для вольнай і свабоднай Беларусі”.
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Павел Латушка па магчымасці наведваў усе культурніцкія мерапрыемствы падобнага роду. Цяпер ён часова пражывае ў Польшчы.
У 2029 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці. У ім адбылася перадача эстафеты наступнай сталіцы Дня беларускага пісьменства. У 2021 годзе ёю будзе горад Капыль Мінскай вобласці.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More