Categories: Политика

Мадэрнізацыя: кожны са сваёй «калакольні»

Традыцыйныя памылкі ўладаў
Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што ўлады занадта вузка разумеюць словы «мадэрнізацыя» і «структурная перабудова». Так, на думку эксперта, «пад першым разумеецца толькі тэхнічнае пераўзбраенне і павышэнне прадукцыйнасці працы на існуючых прадпрыемствах, а пад другім — змяненне галіновай структуры эканомікі».
Улады абіраюць шлях пераўтварэння ўжо існуючых ланцужкоў прадпрыемстваў у вертыкальна інтэграваныя структуры — холдынгі. Між тым, мяркуе эканаміст, гэты падыход «дазваляе схаваць унутры холдынгу ключавыя праблемы — такія, як розная даступнасць крэдыту, розны ўзровень фінансавай дысцыпліны і розныя сітуацыі з плацяжамі і запазычанасцю, — ніяк іх не вырашаючы».
Крытычна ставіцца да ідэі стварэння холдынгаў і кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса эканаміст Яраслаў Раманчук: «Стварэнне холдынгаў — гэта манапалізацыя эканомікі, а ў нас гэта называецца мадэрнізацыяй».
Акрамя ўсяго іншага, 11 верасня прынята пастанова Савета Міністраў № 841, якая замацоўвае кантроль над ключавымі інвестыцыйнымі праектамі за 48 вышэйшымі чыноўнікамі. Яраслаў Раманчук называе гэта «канчатковым сціраннем мяжы паміж дзяржслужбай і камерцыйнай дзейнасцю», а таксама «цудоўнай глебай для рэзкага росту карупцыі».
Адказным за выкананне планаў мадэрнізацыі Аляксандр Лукашэнка вызначыў ветэрана беларускай эканамічнай палітыкі Пятра Пракаповіча, які нядаўна атрымаў пасаду памочніка прэзідэнта. 11 верасня кіраўнік дзяржавы даручыў Пракаповічу «праверыць кожнае прадпрыемства на прадмет мадэрнізацыі, наяўнасць канкрэтнага плана з выхадам на выпуск прадукцыі найвышэйшага ўзроўню».
Што трэба зрабіць у першую чаргу?
Яраслаў Раманчук прапануе для эканамічнай мадэрнізацыі шэраг дзеянняў, якія, паводле яго слоў, «трэба рабіць не паслядоўна, а паралельна для эканоміі часу і забеспячэння эфектыўнасці ўсяго працэсу». Эксперт сфармуляваў пяць асноўных крокаў для эфектыўнай мадэрнізацыі эканомікі. Па-першае, гэта «радыкальнае змяненне структуры кіравання, ліквідацыя лішніх міністэрстваў і дублявання паўнамоцтваў».
У якасці чацвёртага і пятага крокаў эканаміст прапануе прыняцце новага закона аб бюджэце з сур’ёзным спрашчэннем падатковай сістэмы (тры падаткі з плоскай шкалой), а таксама «інавацыйнага закона аб народнай прыватызацыі і стварэнні паўнацэннага канкурэнтнага поля».
Сяргей Чалы так вызначае кола першачарговых мер: «Стварэнне адзіных для ўсіх прадпрыемстваў правілаў гульні, адмова ад эмісійнага крэдытавання эканомікі, вызваленне камерцыйных банкаў ад неўласцівых ім функцый агента ўрада па размеркаванні дзяржаўных рэсурсаў».
Акрамя гэтага, суразмоўца БелаПАН падкрэслівае, што важна паменшыць долю дзяржавы ў эканоміцы і палепшыць якасць менеджменту на прадпрыемствах у працэсе прыцягнення замежных інвестараў.
Рэцэпты гатовы — справа ў палітычнай волі.
Ужо некалькі месяцаў Еўрасаюз спрабуе раскруціць сваю новую ініцыятыву «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі з Беларуссю».
Эксперты па-рознаму ставяцца да гэтай ідэі. Так, Яраслаў Раманчук называе ініцыятыву Бруселя «толькі абалонкай, нясмелай спробай дыялогу аб важных рэформах».
Эканаміст лічыць, што ў цяперашнім фармаце яна «пагражае застацца чарадой нудных сустрэч без дакладнага парадку дня і вынікаў». Рэкамендацыя эксперта такая: правесці мазгавы штурм, каб вызначыць базавыя мэты, паняцці, механізмы працы, удзельнікаў і г.д.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што Міхаіл Мясніковіч, які скардзіцца на дэфіцыт прарыўных ідэй, не мае рацыі. Ідэй, як праводзіць мадэрнізацыю, больш чым дастаткова. Праблема — у непрыняцці беларускімі ўладамі колькі-небудзь істотных рэформ па палітычных, а часам і псіхалагічных прычынах.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago