Categories: Новости

У Ганцавічах на выбары запрашалі нябожчыкаў

Вось і зараз  прыйшло  паведамленне, у якім напісана: “Паважаны Мінько В.А. і Мінько С.К. 23 верасня 2012 года адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  Запрашаем Вас прыняць удзел у галасаванні з 8 да 20 гадзін. На участку галасавання №81, размешчаным па адрасу: вул Кастрычніцкая,  4, ГДК”.

Не прыйдуць яны галасаваць. Бо няма іх сярод жывых, ужо больш як тры гады няма…

Па словах ганцаўчаніна Васіля Ткача, гэта ўжо трэцяе запрашэнне, якое прыходзіць памерлым цесцю і цешчы на адрас вул. Чапаева, 40, дзе яны раней жылі.

“ Першыя разы мы маўчалі, ну, думалі, памылкова даслалі. Але ж колькі можна траўміраваць маіх родных?! Трэба ж каб парадак быў. Калі ідуць працаваць у камісію, то няхай і выконваюць абавязкі сумленна. Калі яны ёсць у спісах, то можа нехта за іх галасуе і кідае бюллетэні ў скрыню?”, —  выказаў меркаванне Васіль Міхайлавіч.   

Праверыць інфармацыю журналісту «ГЧ» цяжкасці не стала. У выбарчай камісіі №81, што месціцца ў Ганцавіцкім ГДК, таямніцы рабіць не сталі (трэба аддаць належнае членам участковай камісіі, прынцып адкрытасці ў дадзеным выпадку цалкам быў реалізаваны – прыкм. аўтара ). Журналіст упэўніўся, што ў спісах, па якіх зараз галасуюць выбаршчыкі датэрмінова,  прозвішчы Мінько Станіславы Канстанцінаўны і Мінько Васіля Міхайлавіча ёсць.

Як і ў паведамленні, нябожчыкі значацца пад №№1508 і 1509. Але зараз яны пакояцца на любашаўскіх могілках, і ўжо не першы год… Станіслава Канстанцінаўна пайшла з жыцця  6 снежня 2008 года, а яе супруг, Васіль Аляксеевіч, нядоўга пражыў пасля смерці жонкі і памёр 12 чэрвеня 2009 года. 

Як бы радасна было б родзічам, каб Васіль Аляксеевіч з жонкай Станіславай Канстанцінаўнай змаглі самі прыйсці на выбарчы ўчастак. Але, на жаль, нябожчыкі з таго свету не вяртаюцца. Вечная ім памяць.

Яшчэ больш «накасячылі» члены другой участковай выбарчай камісіі г. Ганцавічы. У дзень выбараў, руплівыя члены камісіі прыйшла дахаты да пенсіянеркі К. Радюк на вуліцу Ламаносава, 21, каб яна прагаласавала на даму. 

Паводле выбарчага заканадаўства галасаванне на даму праводзіцца, калі выбарнік выявіў жаданне і не можа прыйсці сам на выбарчы ўчастак. І толькі гэты факт з’яўляецца падставай для таго, каб узяць бюллетэнь і высці з ім з выбарчага ўчастка. К. Радюк магла паклікаць членаў выбаркама толькі з магілы… Летась яна памерла. З якой мэтай члены камісіі свядома ідуць на парушэнне, калі яны абавязаны быць не прадузятымі і кіравацца Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь? І як пасля такіх фактаў давяраць такім выбарчым камісіям і верыць у сумленныя выбары?

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago