У новых палітычных умовах моцны парламент мог бы садзейнічаць мадэрнізацыі Беларусі
Тэма палітычнай мадэрнізацыі закраналася беларускімі экспертамі неаднаразова, у тым ліку і ў межах ініцыятывы ЕС "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі з Беларуссю". Аднак застаецца адкрытым пытанне аб форме дзяржаўнага праўлення. Што дазволіць рэфармаваць краіну больш эфектыўна: моцная прэзідэнцкая ўлада або парламенцкая рэспубліка?
Меркаванні экспертаў раздзяліліся. Адны сцвярджаюць, што пры мадэрнізацыі Беларусі без моцнай рукі не абысціся, тлумачачы гэта неабходнасцю хуткіх рэформ. Іншыя выступаюць за стварэнне парламенцкай рэспублікі, запэўніваючы, што такое дзяржаўнае ўстройства дазволіць пазбегнуць адкату да аўтарытарызму.
Уладзімір Роўда, кіраўнік Аналітычнага беларускага цэнтра, упэўнены: «Трэба пераходзіць да парламенцкай формы кіравання, каб не было больш нават ніякіх намёкаў на дыктатуру». Прыхільнікі іншага пункта гледжання пярэчаць: друзлая парламенцкая ўлада патопіць рэформы ў дыскусіях, краіна не паспее ўскочыць у адчыненае ненадоўга акно магчымасцяў.
Рызыкі «ліберальнай дыктатуры»
Галоўнай высновай прыхільнікаў «ліберальнай дыктатуры» з’яўляецца тое, што найбольш хутка і эфектыўна рэформы можна правесці, канцэнтруючы ўладу ў адных руках. Пры гэтым значная лібералізацыя тычыцца толькі эканомікі, у палітыцы з ёю спяшацца, маўляў, не варта.
Запуск дэмакратычных працэдур па поўнай праграме можа толькі перашкодзіць мадэрнізацыі, а моцная ўлада дазваляе стрымаць незадаволенасць грамадства, якое заўсёды ўзнікае пры ломцы старога ўкладу, падкрэсліваюць прыхільнікі гэтага падыходу.
У якасці пацвярджэння эфектыўнасці такога шляху прыводзяцца прыклады Кітая і Сінгапура, але замоўчваюцца іншыя, не такія паспяховыя.
Выснова пра тое, што пры наяўнасці моцнай улады лягчэй правесці рэформы, дастаткова спрэчная. Па-першае, вопыт трансфармацыі ўсходнееўрапейскіх краін паказвае, што рэформы можна правесці хутка, эфектыўна і пры парламенцкай форме праўлення, шырокім развіцці дэмакратыі.
Па-другое, вопыт паказвае, што прэзідэнты, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках велізарныя паўнамоцтвы, маюць магутную спакусу не праводзіць рэформы, а захоўваць сваю ўладу. Тады часта рэформы падмяняюцца папулісцкімі рашэннямі, якія адмоўна адбіваюцца на выніках мадэрнізацыі.
Такіх прыкладаў мноства: пачынаючы з наяўнага становішча спраў у Беларусі і заканчваючы неадназначным грузінскім вопытам. Нягледзячы на тое што грузінскія рэформы былі добра прадуманы, структураваны і праводзіліся моцнай прэзідэнцкай уладай, іх вынікі аказаліся не такімі паспяховымі, як чакалася.
Для ўзмацнення падтрымкі свайго курсу насельніцтвам грузінскі ўрад пайшоў на папулісцкія меры, якія не адпавядалі прапанаваным рэформам: неабгрунтаванае павышэнне зарплат і пенсій, выплату аднаразовых дапамог (ваўчараў) і павелічэнне дзяржаўных расходаў. У выніку, нягледзячы на рэформы, сітуацыя ў эканоміцы краіны далёкая ад ідэальнай.
Так, найбольшай праблемай з’яўляецца знешні гандаль, 75% якога прыпадае на імпарт. У выніку адмоўны гандлёвы баланс у 2011 годзе дасягнуў 4,865 млрд. долараў. З 10 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў толькі з Арменіяй Грузія гандлюе ў плюс. Дэфіцыт бюджэту ў апошнія гады захоўваецца на ўзроўні 8-9%.
Пры тым што ў рэйтынгу эканамічнай свабоды 2012 года ад Heritage Foundation у Грузіі даволі высокая 34-я пазіцыя (хаця і тут назіраецца рэгрэс), захоўваюцца праблемы з шэрай эканомікай.
Безумоўна, негатыўную ролю адыгралі дрэнныя адносіны з Расіяй, што прывяло да закрыцця рынку гэтай краіны для грузінскіх тавараў і ўзняцця цэн на энерганосьбіты, а потым і да ваеннага ўварвання. Але, ва ўсякім выпадку, моцная ўлада Міхаіла Саакашвілі не надта дапамагла нейтралізацыі расійскага фактару.
Апрача таго, выкарыстанне матрыцы «ліберальнай дыктатуры» ў Беларусі можа быць звязана з шэрагам спецыфічных праблем для мадэрнізацыі. Так, пры адсутнасці дэмакратычных інстытутаў узмацняецца небяспека, што рэформы будуць тармазіцца на месцах прамысловым лобі і чыноўнікамі. У схільнасці да такога тармажэння можна пераканацца, аналізуючы вынікі прыватызацыі за мінулы год, а таксама выкананне некаторых нарматыўных актаў.
Нацыянальны сход можа стаць гарантам рэформ, калі…
Выбар парламенцкай формы праўлення ў Беларусі ўскладняецца некалькімі фактарамі. Так, грамадства не ўспрымае парламент як інстытут, здольны праводзіць самастойную палітыку, а дэпутаты не ўспрымаюцца ўсур’ёз. Палітычныя партыі невядомыя большасці насельніцтва і малаколькасныя, рэальнай палітычнай сілай яны не валодаюць.
Тым не менш, змяніць такое становішча рэчаў магчыма толькі пры пераходзе да парламенцкай формы праўлення.
Гэта павысіць цікавасць палітычных партый да ўдзелу ў выбарах, а канкурэнцыя за выбаршчыка прымусіць павышаць якасны ўзровень палітычнай гульні. Да таго ж парламенцкая форма праўлення дазваляе больш шырока прадстаўляць інтарэсы насельніцтва і ўцягваць яго ў палітыку. Далей, такая сістэма забяспечвае развіццё грамадзянскай супольнасці, што жыццёва неабходна Беларусі.
У кантэксце ж мадэрнізацыі важна, што парламенцкая форма праўлення ў беларускіх умовах дазволіць мінімізаваць рызыку замарожвання рэформ.
Па-першае, яна садзейнічае стварэнню шматпартыйных правячых кааліцый. Гэта засцеражэ рэформы ад негатыўнага ўздзеяння груп інтарэсаў і лабістаў. Моцны парламент акумулюе разнастайныя інтарэсы і патрэбы грамадства, што дазваляе пазбегнуць папулісцкіх мер, якія часта шкодзяць рэформам.
Па-другое, парламенцкая форма праўлення дазваляе стварыць развіты інстытут кантролю за ажыццяўленнем рэформ, забяспечваючы функцыянаванне сістэмы пашыранай падсправаздачнасці.
На думку Аляксея Пікуліка, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, «менавіта пашыраная падсправаздачнасць прымушае рэфарматараў шукаць кампрамісы і эксперыментаваць з новымі правіламі гульні ў эканоміцы, а таксама ахоўвае працэс стварэння новых правілаў ад канцэнтраванага ўплыву вузкіх груп інтарэсаў».
Па-трэцяе, пры парламенцкай форме праўлення няўдалага кіраўніка ўрада можна без асаблівых праблем адхіліць шляхам вотуму недаверу, а вось прэзідэнта з магутнымі паўнамоцтвамі так проста не «прыбярэш». Гэты момант вельмі важны, у выпадку калі рэформы будуць тармазіцца зверху.
Пра магчымасці хутка і комплексна правесці радыкальныя эканамічныя рэформы пераканаўча гаворыць, у прыватнасці, вопыт парламенцкай рэспублікі Эстоніі. Беларусь у гэтым плане магла б многае пераняць, калі ўнутрыпалітычная сітуацыя з-за тых ці іншых прычын істотна зменіцца.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.