Categories: Политика

Пад патранажам Расіі мадэрнізацыя Беларусі будзе куртатай

 

У прыватнасці, выкарыстоўваецца такі аргумент: у Еўропе крызіс, а Расія купаецца ў нафтадоларах, за кошт якіх мадэрнізацыю можна правесці больш эфектыўна.

Але ўзнікае пытанне: а ці магчымая мадэрнізацыя з дапамогай Масквы?

Хісткае багацце Масквы

Сапраўды, зараз памер расійскіх уліванняў у беларускую эканоміку вялікі. Брусель наўрад ці зможа аказаць падтрымку на гэткім жа ўзроўні, тым больш пры сённяшнім становішчы эканомікі ЕС. Але не трэба забываць і пра тое, што расійскі дабрабыт моцна завязаны на сітуацыі ў Еўропе і сусветнай эканоміцы ў цэлым.

Паводле звестак Мінэканамразвіцця Расіі, у выпадку дэфолту некаторых краін еўразоны і банкруцтва буйных еўрапейскіх банкаў цана на нафту можа ўпасці да 60 долараў за бараль, а даходы расійскага бюджэту могуць скараціцца на 1-1,2 трыльёна расійскіх рублёў.

Згодна з даследаваннем маскоўскага цэнтра Карнегі «Расія-2020: сцэнарыі развіцця», для падтрымання расійскай эканомікі на плыву з кожным годам спатрэбіцца ўсё больш сродкаў. Але на адным экспарце энергарэсурсаў далёка не паедзеш, у наяўнасці тэндэнцыя зніжэння іх цаны; а з інвестыцыямі таксама не ўсё гладка. 

За апошнія гады ўзмацніліся працэсы вываду капіталу з краіны. Так, паводле звестак Цэнтральнага Банка Расійскай Федэрацыі, аб’ём замежных інвестыцый у 2011 годзе склаў 48,5 млрд. долараў, а вось вывелі з краіны амаль у два разы больш — 80,5 мільярда.

Сумніўна, што Расія ў выпадку пагаршэння сітуацыі зможа падтрымліваць Беларусь у ранейшым аб’ёме, а тым больш быць апірышчам мадэрнізацыі.


Мадэрнізацыя эканомікі па версіі Крамля: усечаны варыянт

З аднаго боку, Масква зацікаўленая ў пэўных эканамічных пераўтварэннях, улічваючы тое, што Беларусь з’яўляецца членам АЭП. З другога боку, няясна, ці будуць рэформы ўсёабдымнымі.

Адно з галоўных пытанняў для расійскіх эліт — прыватызацыя беларускай дзяржуласнасці. У кантэксце рэформ Крэмль зацікаўлены перш за ўсё ў стварэнні ўмоў для расійскіх кампаній, што прыходзяць на беларускі рынак. У асноўным гэта можа закрануць апрацоўчыя і перапрацоўчыя галіны прамысловасці, якія выкарыстоўваюць расійскую сыравіну.

З-за магчымасці падзення цэн на энерганосьбіты Расія вымушана будзе перайсці з продажу сыравіны на продаж прадуктаў яе перапрацоўкі. Для гэтага неабходная нафтаперапрацоўчая і хімічная прамысловасць. Абедзе галіны там слаба развітыя, а на іх стварэнне неабходныя і значныя сродкі, і час. Затое гэтыя ратавальныя для Расіі вытворчасці ёсць у Беларусі. 

Усё астатняе для Расіі не такое прывабнае, і на гэтым рэформы могуць быць замарожаныя. Масква не зацікаўленая, каб у Беларусі ўзнікалі канкурэнтныя вытворчасці. У гэтым плане характэрны сюжэт з вытворчасцю кітайскіх аўтамабіляў пад Барысавам. 

Праект з самага пачатку ствараўся ў разліку на расійскі рынак. Масква неаднаразова намякала, што там кітайскія аўтамабілі беларускага паходжання могуць быць непажаданымі. Каб вырашыць праблему, афіцыйны Мінск вымушаны ісці на саступкі. Хутчэй за ўсё, Крэмль дазволіць пусціць да сябе легкавікі ў абмен на свае ўмовы зліцця МАЗа і КамАЗа.

Калі ж такая схема не пройдзе, то расійскі ўрад можа прымяніць апрабаваны інструмент — закрыццё рынку. Ці будзе Беларусь інвестыцыйна прыцягальнай у такіх умовах?

Атрымліваецца, што пры правядзенні мадэрнізацыі пад прыцэлам Крамля ў Беларусі вельмі незайздроснае становішча перапрацоўчага прыдатку буйной рэсурснай эканомікі. Пры такім сцэнарыі развіцця пытанне аб увядзенні расійскага рубля на тэрыторыі Беларусі зноў становіцца актуальным. У гэтым выпадку Масква забівае двух зайцоў, атрымліваючы поўны кантроль над беларускай эканомікай і забяспечваючы яшчэ больш прывязку Мінска да АЭП і Мытнага саюза. Для гэтага неабходныя толькі пэўныя макраэканамічныя рэформы.

У выніку Беларусь можа паплаціцца рэшткамі эканамічнай, а затым і палітычнай незалежнасці.

Становішча пагаршаецца тым, што ў Расіі няма неабходнага вопыту мадэрнізацыі, а ўсе апошнія рэформы не рэалізаваныя. Так, пенсійная, ваенная, адукацыйная рэформы, мяркуючы па выніках, праваліліся, а разрэкламаваная рэформа МУС звялася да змены формы і перайменавання міліцыі ў паліцыю.

Падобная да гэтай сітуацыя назіраецца і ў сферы бізнесу. Дастаткова зірнуць на месцы Расіі ў сусветных рэйтынгах. Так, у рэйтынгу Doing Business 2012 года Расія заняла 120-е месца, а ў рэйтынгу свабоды эканомікі ад Heritage Foundation — 144-е. 


Палітычныя рэформы таксама малаверагодныя

Што ж тычыцца палітычнай мадэрнізацыі, то ў выпадку правядзення рэформ пад парасонам Крамля змяненняў у гэтай сферы чакаць не варта. За апошняе дзесяцігоддзе расійскія правячыя вярхі спаўзлі да аўтарытарызму і ўзурпацыі ўлады. 

Па сутнасці, у гэтым пытанні Масква ідзе па пратаптанай беларускім кіраўніцтвам дарожцы. Новыя правілы правядзення мітынгаў, больш жорсткае пакаранне па «палітычных» артыкулах, пераслед незалежных СМІ і нядаўняя забарона на дзейнасць амерыканскай арганізацыі USAID — метады, уласцівыя аўтарытарнаму рэжыму. Многія расійскія аналітыкі мяркуюць, што ў бліжэйшыя гады гэта тэндэнцыя толькі ўзмоцніцца.

Для паспяховага ходу мадэрнізацыі і вырашэння асноўных беларускіх праблем эканамічныя рэформы павінны ісці нароўні з палітычнымі. Без апошніх рэальнага паляпшэння сітуацыі чакаць не варта.

Жорсткая сістэма кіравання ў Расіі толькі пагоршыла становішча спраў, прывяла да росту карупцыі, узмацніла расслаенне грамадства, а асноўныя смачныя кавалкі ў эканоміцы размяркоўваюцца паміж прыбліжанымі да ўлады.

У выпадку правядзення рэформ пад патранажам Масквы мадэрнізацыя можа закончыцца для Беларусі канчатковым паглынаннем яе эканомікі Расіяй з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago