Categories: Политика

Назіральнікаў на выбарах у Ганцавічах пасадзілі каля туалета

У першы дзень галасавання ніякіх праблем не было, і яны сядзелі, як і вызначана выбарчым заканадаўствам, у памяўшканні для галасавання. У сераду, 15 снежня, двое назіральнікаў, якіх вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў, маглі сачыць за тым,  як праходзіць датэрміновае галасаванне,  толькі праз праём дзвярэй. “Зараз мы нічога практычна не бачым, як выдаюцца бюллетэні, скрыня для галасавання таксама не ў полі зроку, і што туды кідаюць і колькі мы не ў стане”, — сказала адна назіральнікаў Галіна Канінец. – Затое бачым усіх, хто ходзіць у туалет.

Як высветліў журналіст “ГЧ”, выдалілі іх без прычыны. Ніякіх заўваг у членаў камісіі назіральнікаў не было. Старшыня ўчастковай камісіі Валерый Русакевіч, адказаў “ГЧ”, што ў тым памяшканні цесна і яшчэ нехта з прагаласаваўшых паскардзіўся, што праз шчыліну ў кабіне для галасавання назіральнікі маглі бачыць за каго яны галасавалі.  

Журналіст «ГЧ» спрабаваў даведацца ў В. Русакевіча, калі і хто скардзіўся. Аказалася, што гэта ікогніта. Ну, так яно ж і зразумела, чэсныя і празрыстыя выбары, дзе скардзцца інкогніта і ананімы. І гэта выклікае вялікія сумненні, а ці быў хлопчык, як кажуць? Ці гэта такія ж выдумкі, як і абсурдная прычына, па якой назіральнікаў выдалілі і перашкаджаюць іх працы.

Не ілшнім будзе нагадаць паважаным членам УВК, што іх абавязак стварыць умовы для нармальнай работы ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу. А, згадзіцеся, садзіць назіральнікаў каля туалета ў іншым пакоі гэта не толькі не нармальна, але і непрыстойна. Па-чалавечы, дык гэта здзек на людзьмі і ганьба гэтай камісіі.

І «віна» гэтых назіральнікаў толькі у тым, што камусьці не спадабаліся іх “залішняя” пільнасць, бо яны ні на хвіліну не адыходзяць з і сочаць за ходам галасавання з пачатку адкрыцця выбарчага ўчастка і да вечара. Таму і з’явілася такая нярвознасць у членаў камісіі, бо назіральнікі, сапраўды незалежныя і чэсна выконваюць сваю справу, каб потым расказаць пра выбаршчыкам, наколькі ж сапраўды свабодна і адкрыта праходзілі гэтыя выбары.

Можна задацца пытаннем? Калі выбары будуць чэснымі і адкрытымі, як таго патрабуе выбарчае заканадаўства, калі не плануецца ніякіх фальсіфікацый, то чаго нервавацца? Сядзіце сабе, працуйце, выдавайце бюллетэні і потым правільна іх палічыце. Усё, што патрабуецца — адкрытасць і чэснасць.

Але ўжо ў чарговы раз ганцавіцкія чыноўнікі, быццам бы назнарок падводзяць кіраўніка дзяржавы, даючы повад для роздуму жыхарам нашага раёна,а таксама назіральнікам СНД і АБСЕ ў аб’ектыўнасці і адкрытасці выбарчага працэсу.

Ёсць яшчэ спадзяванне, што сваю памылку выбарчая камісія тэрмінова выправіць. А каб гэта было хутчэй,  і каб мірна ўрэгуляваць канфлікт, у чацвер накіраваны скаргі пракурору і раённую выбарчую камісію. Сачыце за працягам.

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago