ЗАРВАЛА? Пра адну “бурбалку” Іосіфа Сярэдзіча
Пра паходжанне загалоўка гэтых нататак трохі пазней, а пакуль што пра тэндэнцыю. Пра нашых газетчыкаў (менавіта пра газетчыкаў – журналістаў у Беларусі вобмаль). Цяпер сярод гэтай катэгорыі грамадзян модай стала прад’яўляць апазіцыі прэтэнзіі і паліваць яе брудам. Асабліва вызначаецца гэтым слаўны калектыў рэдакцыі газеты “Народная Воля”.
У супрацьстаянні ўлады і апазіцыі “нарадавольцы” хочуць выставіць сябе гэткімі нейтраламі, паказаць, што яны па-над і па-за сутычкамі. Яны ўжо дазваляюць сабе пакрыкваць на апазіцыйныя структуры, вымагаць ад іх канкрэтных дзеянняў. І не заўважаюць, як улазяць у самую што ні ёсць палітыку.
Нядаўна галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, ласкава дапушчаны на прэс-канферэнцыю галоўнага чыноўніка Беларусі, задаў яму пытанне пра магчымы дыялог паміж уладай і апазіцыяй наконт нацыянальнай бяспекі. Зрэшты, не пытанне. Спадар Сярэдзіч, аказваецца, выказаў ідэю. І нават не ідэю – прапанову. І не проста выступіў з прапановай – ён заявіў пра гатоўнасць узяць на сябе ініцыятыву.
Спадар Сярэдзіч падымаецца на дыбачкі, вырастае ва ўласным уяўленні да ўзроўню аб’яднальніка і выратавальніка нацыі, а мы, грэшныя, задаем пытанне: Сярэдзіч, ад чыйго імя ты выступіў з прапановай? Ад свайго ці цябе нехта ўпаўнаважваў?
Ведама, ніхто – ніякая дэмакратычная апазіцыйная партыя – спадара Сярэдзіча не ўпаўнаважваў. Гэты “нейтрал”, які нібыта стаіць “па-над” і “па-за”, сам прысвоіў сабе права гаварыць ад імя апазіцыі і за апазіцыю. І такім чынам палез у палітыку.
Пачуўшы на прэс-канферэнцыі ласкавы адказ галоўнага чыноўніка, спадар Сярэдзіч пад псеўднімам “Рэдакцыя газеты “Народная Воля”” паведаміў гораду і свету: “Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю галоўнага рэдактара“; “ён нават сказаў, што прышле дзяржсакратара Савета бяспекі”. Куды прышле? І куды пашле? За “круглы стол”, пра які піша спадар Сярэдзіч, ці паўдзельнічаць у дыскусіі, як, зноў жа, піша спадар Сярэдзіч?
Здаецца, чалавек з дыпломам, але так і не зразумеў, што паміж паняццямі “ідэя”, “прапанова”. “інцыятыва”, паміж паняццямі “круглы стол” і “дыскусія” ёсць істотныя адрозненні. Ашчасліўлены ласкавым адказам галоўнага чыноўніка краіны галоўны рэдактар “Народнай Волі” нейк забыў пра гэта. Ён піша: “Абвестка пра тое, што мы гатовы ініцыяваць такое мерапрыемства, была абвешчана на старонках “Народнай Волі”. “Абвестка.. абвешчана”. Не будзем звяртаць асаблівую ўвагу на гэтую дробязь: у “Народнай Волі” і не такія ляпсусы сустрэнеш. Лепш папытаем: рэдакцыя “Народнай Волі” выступіла з ініцыятывай ці адно гатовая ўзяць на сябе ініцыятыву? Ініцыятыва ёсць ці яе яшчэ няма? І якое мерапрыемства маецца на ўвазе – “круглы стол” ці дыскусія? Дык дыскусія, вострая дыскусія пра нацыяльныя прыярытэты, нацыянальныя інтарэсы і нацыянальную бяспеку вядзецца ў нашым грамадстве ўсе 20 гадоў існавання гэтага рэжыму. Для дыскусіі не абавязкова сядаць за “круглы стол”.
“Абвясціўшы абвестку” пра сваю ідэю-прапанову-гатоўнасць, галоўны рэдактар “Народнай Волі” накінуўся на апазіцыю – на сацыял-дэмакратаў, Партыю БНФ, “Справядлівы свет” і “ўсіх астатніх”: вам што, мову адняло? Мяне сам галоўны чыноўнік падтрымаў, а вы чаго маўчыцё? Перадавы артыкул газеты за 15 мая так і быў азагалоўлены – “Мову адняло?”.
Тут нічога не застаецца, як пачаць ад пачатку. Ідэя спадара Сярэдзіча не новая – яна старая, як мамантава лайно. Прапанову аб ці то “круглым стале”, ці то дыскусіі спадар Сярэдзіч выказаў ад свайго ўласнага імя, у лепшым разе – ад імя ўзначаленага ім калектыву рэдакцыі. Ініцыятыву наладзіць “круглы стол”, за які селі б прадстаўнікі ўлады і дэмакратычнай апазіцыі, спадар Сярэдзіч на сябе так і не ўзяў – адно выказаў гатоўнасць.
Узяць на сябе ініцыятыву – значыць узваліць на сябе цяжкую працу: сфармуляваць праблему і пытанні, якія з праблемы вынікаюць, папярэдне вызначыць кола ўдзельнікаў “круглага стала”, дамовіцца з гэтымі патэнцыйнымі ўдзельнікамі, вызначыць фармат, выпрацаваць рэгламент і г. д., і г. д.
Узяць на сябе ініцыятыву – значыць узяць на сябе адказнасць не толькі за падрыхтоўку і правядзенне “круглага стала”, але і за яго вынікі. Такую адказнасць рэдакцыя і галоўны рэдактар “Народнай Волі” на сябе не ўзялі. Мусіць, збаяліся.
Не асмеліўшыся ўзяць на сябе адказнасць, не прапанаваўшы ніякай канкрэтыкі, спадар Сярэдзіч не знайшоў нічога лепшага, як абрынуцца на арганізаваную апазіцыю.
Паўтараю: Сярэдзічава ідэя-прапанова не новая. Нагадаю: у 2011 годзе, калі Еўрапейскі Саюз (пасля Крывавай нядзелі) пачаў уводзіць санкцыі, з такой прапановай выступіў быў і галоўны чыноўнік краіны. І што? У добрую волю ўлады паверылі толькі тыя, каму надта хацелася ў гэта паверыць.
Цяпер выяўляецца, што і спадар Сярэдзіч – аматар пускаць бурбалкі. Пасля таго перадавога артыкулу “Народнай Волі” я ўважліва чытаю кожны новы нумар газеты. І “чым болі сходзіць дзён, начэй”, мне так і карціць задаць спадару Сярэдзічу пытанне ў духу спадара Сярэдзіча: чаго маўчыш? Табе што, зарвала? Дзе твая ініцыятыва? Дзе той абяцаны табе галоўным чыноўнікам дзяржсакратар Савета бяспекі? Як справы, Сярэдзіч? А справы – як у герояў Якуба Коласа: “Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі”. І сябе пахваліў, і апазіцыю чарговы раз ад душы аблаяў. Без гэтага Сярэдзіч ніяк не можа.
Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў.
Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.