Categories: Политика

Майя Абромчык: “Законнапаслухмяныя грамадзяне не павінны баяцца міліцыі”

Майя, так склаліся абставіны, што неспадзявана аказаўшыся пацярпелай пасля падзей 19 снежня, вы сталі аб’ектам увагі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці? Зараз, пераасэнсаваўшы тое, што адбылося, якое ў вас стаўленне да тых падзей?

Так адбылося, што ў натоўпе я не была. Я прыйшла значна пазней, калі дэманстрацыя ўжо скончылася. Я проста стала ахвярай уседазволенасці амапаўцаў, яны дакладна ведалі, што за гэта ім нічога не будзе.

Фактычна з-за таго, што на плошчы быў хапун, вы пацярпелі і аказаліся ў бальніцы з сур’ёзным пераломам нагі. Як вы зараз ставіцеся да тых, хто прыйшоў, каб выказаць нейкую сваю грамадзянскую пазіцыі і тых, хто разганяў дэманстрантаў?

Тыя, хто выходзіў — смелыя людзі, так як яны не баяцца выказваць сваю пазіцыю. шмат хто са знаемых там быў, я пра іх не магу сказаць нічога дрэннага, яны не «адмарозкі», як традыцыйна прынята ставіцца да іх. Яны — з вышэйшай адукацыяй, інтэлігентныя, вельмі разумныя, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, добрыя выкладчыкі і г.д. Але ў СМІ прынята казаць наадварот, што яны дурныя і цалкам ўсе п’яныя.

Наконт амапаўцаў — з аднаго боку, я б не стала асуджаць тых людзей, якія проста выконвалі чужыя загады. Ці, як сказана ў Бібліі «не суди их, ибо они не ведают что творят». Але, сыходзячы з уласнага досведу, калі мяне так жорстка пабілі без ніякай на тое неабходнасці, прыходзяць іншыя думкі ў галаву. Калі б мяне пабілі ў натоўпе, гэта б яшчэ не выглядала так дзіка. Але ж мяне пабілі пасля разгону дэманстрацыя і прычым без ніякай на тое неабходнасці. Яны проста ўпяцерых накінуліся на нас, не прад’яўлялі нам ніякіх патрабаванняў, нічога не казалі.

Потым прыжалі да сцяны, двое пачалі біць хлопца і дзяўчыну, якія стаялі побач. Трое пачалі біць нас. Прычым абсалютна нічога не патрабуючы, проста пачалі біць. А потым ужо патрабаваць, каб мы ішлі ў машыну. Было відавочна, што яны гэта робяць для ўласнага задавальнення. І таму я лічу, што такія людзі не павінны служыць у міліцыі, інакш атрымліваецца, што міліцыя нас не абараняе, а зусім наадварот.

Як ваш стан здароўя, і чым для вас абярнулася сітуацыя?

Траўма сур’езная і я доўга не змагу нармальна хадзіць. Прыйшлося змяніць свае жыцце, перавясціся на завочнае аддзяленне.

Ці збіраецеся вы абскарджваць дзеянні тых, хто на вас напаў і жорстка збіваў?

Збіраюся, таму што лічу, што гэтыя людзі павінны панесці наказанне. Хачу, каб міліцыя такога не чыніла ў наступным з кім-небудзь яшчэ.

На форумах і ў размовах не раз даводзілася чуць выказванні, што вам не трэба было ў той дзень выходзіць на вуліцу, што вы павінны былі ведаць, што гэта небяспечна, што гэта ваша віна і г.д.. Што б вы маглі адказаць тым людзям?

Я думаю, што людзей, хто так кажа, цяжка пераканаць, таму што яны не бачаць нават відавочныя рэчы. Канешне, я ўлічвала верагодную небяспеку, але не думала, што будзе так жорстка. Я думала, што міліцыянеры — такія ж людзі, як і астатнія, што яны проста выконваюць сваю працу, і што іх можна ў чымсьці пераканаць. Але гэта не так. Я не ведаю, чаму там вучаць людзей у спецпадраздзяленнях, што на мае пытанне «навошта вы яго б’еце?», яны пачалі біць і мяне.

Міліцыя не павінна сябе так паводзіць, інакш яна страціць давер у народа, ці ўжо страціла. Непавінна быць, каб законнапаслухмяныя грамадзяне баяліся міліцыі А тым людзям, хто мяне асуджаць за тое, што вышла на вуліцу, я магу сказаць, што такім чынам, яны пашыраюць уседазвол міліцыі. І хай яны не думаюць, што з імі гэтага не адбудзецца. Кожны можа апынуцца ў такой сітуацыі.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago