Повязь часоў – цікавае супадзенне імёнаў

У навінах нярэдка згадваецца імя надзвычай працавітай судзьдзі Ленінскага р-на Мінску Надзеі Навіцкай.

Суддзя Надзея Навіцкая прысудзіла маладога чалавека да штрафа ў памеры 20 базавых велічыняў“. Суддзя Ленінскага раёна Мінска Навіцкая асудзіла сябра БХД Андруся Кашэўскага на 15 сутак зняволення. Ягоную справу разглядала суддзя Навіцкая. Казуліна аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў (20 базавых велічыняў)“.
Лідэра прадрымальнікаў Аляксандра Макаева і намесніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку таксама судзіла Надзея Навіцкая.
Суды над праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ірынай Тоўсцік будзе праводзіць суддзя Надзея Навіцкая.
Суддзя Ленінскага суду Менска Надзея Навіцкая аштрафавала моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку на 525 тысячаў рублёў.
Суддзя Надзея Навіцкая сказала, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, таму ўсё будзе па-расейску“.

Цікавае супадзеньне імёнаў: Надзея Навіцкая было імя следчай мінскага ОГПУ, якая ў 30-х займалася «беларускімі нацыяналістамі». Прыгадвае паэт Міхась Кавыль:

«Аднаго дня ў Белпедтэхнікум завітала сьледчая гэтае страшнае ўстановы Надзежда Навіцкая і, выклікаўшы мяне з класа, павяла на допыты ў ГПУ, што было разьмешчана на рагу Савецкай і Урыцкага вуліцаў.
Вінавацілі ў належнасьці да Саюза Вызваленьня Беларусі (СВБ). А за які месяц выклікалі і выставілі новае «абвінавачаньне»: рыхтаванне збройнага паўстання. Як ведама, аднак, ніякага Саюза Вызваленьня Беларусі не было, ніякага паўстання не рыхтавалася.
Рэжысэры гэтае трагікамэдыі аб гэтым добра ведалі. Якое магло быць збройнае паўстанне з адной іржавай паляўнічай стрэльбай, якую знайшлі пры арышце ў аднаго “нацдэма”, у якога не было на тую стрэльбу дазволу? Гэты абсурд чэкісты хутка зразумелі і «абвінавачаньне ў паўстанні» зьнялі.
Усялякімі спосабамі дамагаліся прызнаньня ў належнасці да СВБ. Не ведаю, як каго, але мяне на допытах давялі да таго, што маці родная, калі прыйшла пехатою за дзьвесьце кіламэтраў на пабачаньне, на якое “разрешили” пасьля вынясеньня «прысуду», не пазнала мяне.
Кулакамі мяне не білі, але вымарылі пагрозаю расстрэлу, голадам ды карцэрам. Аднаго разу ў часе допыту сьледчая Навіцкая паклала перада мною паштоўку, на якой быў намаляванй гэрб Беларускае Народнае Рэспублікі. Я ўпершыню бачыў гэты гэрб, чытаў словы:
“Беларуская Народная Рэспубліка”. Што гэта магло значыць, я не ведаў, але ў мяне вырвалася: “Прыгожа выглядае”. За гэтае “прыгожа выглядае” я апынуўся ў карцэры.

Допыты трывалі якіх пяць месяцаў. Як тая сава Навіцкая цягала мяне на допыты ўначы. Пасьля таго як мяне пасадзілі зноў у карцэр ды пагразілі, што расстраляюць (Навіцкая махала мне пад носам паперкай і пішчэла:

“Вось твой сябра (не называю ягонага прозвішча) прызнаўся, што завербаваў цябе ў арганізацыю), я пастанавіў не мучыцца далей, а пакончыць з сабой.

Аскепкам шкла я перарэзаў сабе на левай руцэ вену (белы шрам гэтак і застаўся), але ў камэру ўляцеў вартавы, стукнуў мне прыкладам вінтоўкі па плячох і адразу ж вывалак на калідор. Кроў спынілі, рану зашылі ды… піхнулі назад у карцэр.“

Из рубрики