Паэт Мікалай Гумілёў быў у Ганцавічах

28 ліпеня 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна. Праз год баявыя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Беларусі. На Берасцейска-Пінскім Палессі нямецка-аўстрыйскім войскам супрацьстаяла ІІІ Армія. У жніўні 1915 г. яна адступала ажно з-пад Брэста. У яе складзе ва Уланскім палку служыў унтэр-афіцэрам вядомы расійскі паэт Мікалай Гумілёў (1886–1921).

1 верасня эскадрон Гумілёва быў пакінуты ў вёсцы Козікі для прыкрыцця адзінай у гэтай мясцовасці добрай дарогі. У загадзе па дывізіі за гэты дзень гаварылася: «Загад №4395. 10 гадзін раніцы. Целяханы. Праціўнік займае Любішчыцы – Яглевічы – Гічыцы – Хадакі – Жытлін. Загадваю: 1) 1-й брыгадзе – не дапусціць праціўніка ў раён Святой Волі, назіраючы за Козікамі, Бабровічамі, Выганашчамі і ў напрамку ад Хадакоў да Аброва адбіваць атрады праціўніка (яны невялікія), насельніцтву загадваць сыходзіць на ўсход ад канала (маецца на ўвазе канал Агінскага. – А. Т.) на Ганцавічы, не пакідаючы ніякай жывёлы на захад ад канала. Прыспешваць насельніцтва неабходна ўсімі мерамі”.

Даследчык выявіў, што частка М. Гумілёва 14 верасня атрымала загад адсунуцца на заўтра да Хатыніч. 15 верасня кавалярысты арганізавалі свой прывал у дзвюх вёсках – “Хотеничи” і “Радзяловичи” (назвы, відавочна” падаюцца паводле архіўных дакументаў, якімі карыстаўся Я. Сцяпанаў).

17 верасня ў загадах па 2-й Гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі было абвешчана: «Загад №4679. Рудня, 1 гадзіна дня. Праціўнік займае Агінскі канал ад Выганашчанскага возера да ракі Ясельда, умацаваўшы заходні бераг і высунуўшы акопы на ўсход ад Выганашчаў і ўсходнейВулька – Целяханы. Нам трэба ўтрымліваць кірунак Выганашчы – Целяханы і шляхі на Ганцавічы”.

Апошнім днём перабывання на ўказаным участку фронта М. Гумілёва Я. Сцяпанаў лічыць 19 верасня, калі згодна з загадам адбылася ратацыя вайсковых частак. Адпаведна ў той дзень паэт якраз і мог наведаць чыгуначную станцыю Ганцавічы з мэтай камандзіравання ў школу прапаршчыкаў.

Мапа. Адыход вайсковай часткі паэта М. Гумілёва па Берасцейска-Пінскім Палессі.

Легенда Я. Сцяпанава з указаннем глаў “Запісак кавалярыста” М. Гумілёва: “1 – адыход на ўсход ад Буга і Брэста, праз Вялікарыту – Радванічы – Азяты – Барысава – Кустовічы – Стрыгава – Варотна, у раён Бярозы і ракі Ясельды, з 13 па 21 жніўня (прамежак паміж главамі XIV і XV). 2 – размяшчэнне на пазіцыях па берагах ракі Ясельды, бой за пераправы ля вёсак Перасудавічы і Здзітава 24-25 жніўня (глава XV). 3 – прыкрыццё адыходу частак па дарозе Івацэвічы – Лагішын ў раёне вёскі Козікі 1-2 верасня (глава XVI). 4 – размяшчэнне на пазіцыях уздоўж Агінскага канала і сутыкненне з немцамі каля вёсак Вулька-Лаўская, Хворосна і Валішча 10 верасня (глава XVII)”.

 Цікава, што менш чым праз год на Палессі апыніцца яшчэ адзін класік расійскай паэзіі – Аляксандр Блок, які таксама быў прызваны ў войска. Ён прабыў там працяглы час – з ліпеня 1916 г. па сакавік 1917 г.

Частка паэта – інжынерна-будаўнічая, хоць і знаходзілася паблізу фронта, у баявых дзеяннях удзелу не прымала, бо яе задачай было ўзвядзенне неабходных для арміі і баявых дзеянняў пабудоў. Але калі пра перабыванне А. Блока пад Пінскам шырока вядома, нават у вёсцы Лапацін (цяпер Пінскі раён) быў адкрыты сціплы музей, дык тэма знаходжання на Палессі і ў Беларусі наогул М. Гумілёва пакуль не знайшла належнага распрацоўкі і ўшанавання.

Юлия Матусевич

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago