Віктар Гардзей сустракае юбілей з новай кнігай
Тры чвэрці стагоддзя таму прыйшоў на гэты свет Віктар Гардзей (Вікенцій Канстанцінавіч Гардзей) – паэт, празаік, нарысіст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. І вельмі рэдкі выпадак, што на яго 50-годдзе, у роднай вёсцы з’явілася вуліца Віктара Гардзея.