Колькі гадоў Дзеду Марозу?
Мала хто задумваўся пра адказ на вынесенае ў загаловак пытанне. Усе прывыклі ставіць вядомага навагодняга персанажа ў адзін шэраг са старажытнымі казачнымі героямі. Але на справе аказваецца, што Дзед Мароз па гістарычных мерках яшчэ не стары і мае 80 годзікаў.
Открытки блокадного Ленинграда». М.А. Гордом. 1944. Дед Мороз под Новый год Грозный делает обход: ... Ленинград, Издательство "Искусство"; ЛТ-УН-9, 1943
Для пачатку давайце вызначым, хто такі Дзед Мароз. Вікіпедыя тлумачыць, што гэта казачны персанаж усходнеславянскага гарадскога фальклора, пабудаваны па матывах жыццяпісу Святога Мікалая і народных уяўленняў пра мароз. Існаванне Дзеда Мароза прывязваецца да зімовай змены каляндарнага года.
Першае, што бянтэжыць, калі задумацца над «навагоднасцю» Дзеда Мароза: адлік новага года ў розныя часы вёўся па-рознаму. У славян такая перазменка прывязвалася да цыклу работ на зямлі.
Таму нават пасля ўвядзення хрысціянства і адпаведна хрысціянскага календара нашы продкі былі схільныя бачыць пачатак года з надыходам вясны (часцей кажуць пра 1 сакавіка, хоць гэта вельмі ўмоўна, бо арыенціроўка была не на хрысціянскі каляндар).
Які ж тут Дзед Мароз? Значыць, трэба шукаць, калі пачалі сустрэчу Новага года адносіць да зімы.
Новы год = 1 студзеня?
Як выявілася пры вывучэнні матэрыялаў, пры пошуку адказу па азначанай праблеме многія нашы суайчыннікі ідуць следам за расійскай версіяй развіцця навагодняй тэмы. І… памыляюцца.
Традыцыя лічыць пачаткам года 1 студзеня ўзыходзіць да распараджэння рымскага імператара Юлія Цэзара, які ў 45-ым годзе ДА нараджэння Хрыстовага ўвёў каляндар, названы ў гонар аўтара. Першыя сведчанні пра адлік года ад 1 студзеня згодна з хрысціянскім календаром на беларускай зямлі адносяцца да ХІІ стагоддзя.
Тым не менш у народзе гэта яшчэ доўга не прыжывалася. Да таго ж у хрысціянстве адбыўся раскол (канчаткова ў ХІ стагоддзі), а праваслаўнымі было прынята весці гадавы адлік ад 1 верасня (гэта дзень пачатку заснавання свету).
Пачынаючы з ХІV стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае ішло на збліжэнне з Польскай Каронай. Апошняя імкнулася распаўсюджваць свае ўплывы на ўсход. У тым ліку – праз экспансію каталіцызму.
Да каляндарнай сістэмы спрычынілася Люблінская унія (1569). Пасля яе, у 1583 годзе, агульны для абедзвюх дзяржаў кароль Сцяпан Батура загадам увёў Грыгарыянскі каляндар (уведзены папам Грыгорыем XIII за год напярэдадні). З таго часу Новы год у Беларусі афіцыйна пачалі адзначаць 1 студзеня.
Дарэчы, большасць еўрапейскіх краін пераходзіла на сучасную традыцыю святкавання 1 студзеня на працягу XVI–XVII стагоддзяў. Таму ВКЛ, як варта лічыць, знаходзілася ў тагачасным цывілізацыйным трэндзе.
Зразумела, адразу прышчапіцца традыцыя не магла. Таму даследчыкі лічаць, што быў час, калі беларусы маглі адзначаць Новы год ажно тры разы: 1 студзеня, 1 сакавіка і 1 верасня.
Дапамагло схіліць народныя масы да першастудзеньскага пачатку года ўніяцтва, якое ўзнікла ў 1596 годзе і перавяло большасць праваслаўных пад каталіцкую юрысдыкцыю.
Асобна зазначым, што ў Расіі адлік новага года з 1 студзеня быў уведзены толькі ў1700 годзе ўказам Пятра І, але – па юліянскім календары, які ў сваю чаргу быў зменены на Грыгарыянскі толькі ў 1918 годзе бальшавікамі. Гэта значыць, беларусы Новы год 1 студзеня па сучасным календары сустракалі на 335 гадоў раней за расіян.
Праўда, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. Таму функцыянаванне грамадства па Грыгарыянскім календары было перарвана.
Зрэшты, для беларускага сялянства каляндарныя пературбацыі не мелі прынцыповага значэння. Яно жыло у культурнай парадыгме той рэлігійнай канфесіі, да якой належала. Пануючымі ж былі праваслаўе, уніяцтва (1596–1839) і каталіцызм. Важнейшае значэнне па-ранейшаму мелі элементы язычніцтва. Таму тая ж упрыгожаная ялінка (яна з`явілася ў нас толькі ў ХІХ стагоддзі, але ў сялянскую хату прыйшла толькі ў ХХ) ставілася не на Новы год, а на Каляды.
Таму і святкавання Новага года як нейкай урачыстасці не праводзілася. Адпаведна і Дзеда Мароза не існавала. Затое яго функцыі (перш за ўсё выканання жаданняў і дарэння прэзентаў) выконваў Святы Мікалай. Яго прыход спачатку адбываўся 6 снежня. Але з`яўленне Святога Мікалая было перанесена на Раство Хрыстова ў сувязі з тым, што Рэфармацыя хрысціянства, якая асабліва разгарнулася па Еўропе ў ХVІ – XVІІ стагоддзях, не адобрыла ўшанаванне святых. Так фактычна стварылася глеба для ўзнікнення Дзеда Мароза.
Калі і як «зачаты» Дзед Мароз?
На Захадзе аналагам усходнеславянскага Дзеда Мароза з`яўляецца ўсім вядомы Санта-Клаус. Фарміраванне яго вобраза пачалося з з кнігі Вашынгтона Ірвінга «Гісторыя Нью-Ёрка», якая ўбачыла свет ў 1809 годзе. У ёй гаварылася пра Святога Мікалая. Аднак апісаную гісторыю развіў другі амерыканскі пісьменнік – Клемент Кларк Мур.
Ён у 1823 годзе апублікаваў паэму «Ноч перад Раством, або Візіт Святога Мікалая». У гэтым творы ўпершыню і з`яўляецца Санта-Клаус – казачны персанаж, які дарыць падарункі дзецям. Паэма атрымала шырокую папулярнасць. Да 1840 года перароджанага са Святога Мікалая Санта-Клауса ведалі па ўсіх Злучаных Штатах Амерыкі. У далейшым вобраз узбагачаўся і «раскручваўся». Яго геаграфія ахапіла ўсю заходнюю цывілізацыю.
Падобная гісторыя генезісу і ў Дзеда Мароза. У міфалогіі беларусаў існаваў бог холаду Зюзя. У расіян яго называлі проста Марозам. Яго вобраз знайшоў адбітак у фальклоры. Узнік шэраг чарадзейных казак з такім персанажам.
У 1840 годзе расійскі пісьменнік-рамантык Уладзімір Адоеўскі публікуе ў зборніку казак аповед «Мароз Іванавіч». У ім развіваецца традыцыя вобраза, закладзеная ў фальклоры. Сам вобраз Мароза яшчэ не тоесны сучаснаму: галоўнае – не прывязаны да Новага года і не дарыць падарункаў.
У другой палове ХІХ стагоддзя ў мяшчанскім асяродку Расіі назіраюцца спробы стварэння самабытнага дзеда, які дарыў бы дзецям падарункі на Раство. Пасля шэрагу варыянтаў у 1886 годзе ўпершыню адзначаецца Марозка.
З яго да пачатку ХХ стагоддзя вырастае блізкі да знаёмага нам вобраз Дзеда Мароза. Але замацавацца ён не паспеў – пасля рэвалюцыі 1917 года рэлігійнасць і мяшчанства былі прызнаны каштоўнасцямі буржуазнага грамадства, таму ім у існаванні ў рамках савецкага ладу было адмоўлена.
Паколькі Беларусь тым часам уваходзіла ў склад Расійскай Імперыі, дык гэта гісторыя мае дачыненне і да гарадоў «Паўночна-Заходняга краю», як тады называлі нашу краіну.
Нараджэнне Дзеда Мароза
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі насаджалася так званая пралетарская культура. Многія традыцыі падвергліся выкараненню. У сувязі з існаваннем дзеда Мароза ў навагодне-калядным кантэксце гэты вобраз трапіў пад фактычную забарону разам са святочнай ёлкай. Асабліва строга забарона дзейнічала з 1929 года. Савецкі паэт-вульгарызатар Дзям`ян Бедны пісаў:
Старорежимный ёлочный дед
С длинной-предлинной такой бородой
Вылитый сказочный «Дед-Мороз»
С ёлкой под мышкой саночки вёз,
Санки с ребёнком годочков пяти.
Советского тут ничего не найти!
Аднак ужо ў 1935 годзе савецкім кіраўніцтвам з адабрэння самога Іосіфа Сталіна было вырашана вярнуцца да навагодняга дзейства з ёлкаю і Дзедам Марозам. Але прывязалі іх не да Раства (свята рэлігійнага і таму непрымальнага), а да Новага года (свята грамадскага). Прычым, як вышэй гаварылася, адлік года бальшавікі пачалі рабіць з 1 студзеня Грыгарыянскага календара (а не з 14 студзеня, як было па календары Юліянскім).
1936 год савецкія дзеці сустракалі са святочнай ёлкаю. Яшчэ праз годзік – у студзені 1937 года – на навагоднім свяце ў маскоўскім Доме Саюзаў віталі гасцей Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурачка.
Урачыстая сустрэча, святкаванне Новага года хоць і распачата Пятром І (гл. вышэй), але як масавая з`ява ўкаранілася пры савецкай уладзе і з дапамогаю яе, каб народ пераключыць з Калядаў на аналагічны атэістычны арыенцір. Больш таго, у сталінскі час Дзед Мароз стаў персанажам а ідэйным. Іншы раз даходзіла да таго, што яго малявалі… з курыльнай люлькай (у гэтым заключаўся намёк на вобраз Іосіфа Сталіна).
На працягу 1920-х гадоў казка ўсё больш прызнавалася небальшавіцкім жанрам, а значыць, варожым савецкай уладзе. Вырашана было на дзяржаўным узроўні пазбавіць уплыву казкі на дзяцей. Аднак абсурдную памылку неўзабаве зразумелі, і казку вярнулі ў кола дзіцячага чытання. Сінхронна вярнуўся і Дзед Мароз.
Пасля Другой сусветнай вайны тандэм Дзеда Мароза і Снягурачкі паспрабавалі дапоўніць хлопчыкам у чырвоным футры і шапцы з лічбавым абазначэннем наступнага года. Хлопчык так і называўся – Новы Год – і выступаў пераемнікам Дзеда Мароза як года старога, мінулага.
Пік папулярнасці хлопчыка Новага Года, як можна прасачыць пра тагачасных паштоўках, адносіцца да канца 1950 – сярэдзіны 1960-х гадоў. Але гэты вобраз не прыжыўся і цяпер практычна забыты.
Расійская фалькларыстка Святлана Адоньева даказвае, што кананічны вобраз Дзеда Мароза з унучкай Снягурачкай як абавязковых персанажаў навагодняга свята сфарміраваўся ўжо ў савецкі час. Таму варта весці адлік існавання любімага дзецьмі героя менавіта з першых дзён 1937 года.
З гадамі па ўсёй Краіне Саветаў – ад Брэста і Мурманска да Чукоткі і Кушкі – усталяваўся той вобраз Дзеда Мароза, які нам вядомы з дзяцінства. Пра сучаснае фарміраванне персанажа можна казаць, пачынаючы з 1970-х гадоў.
З цягам часу забылася, што ён ствараўся дзеля атэізацыі культуры і свядомасці савецкіх людзей. Сёння і праваслаўе (Маскоўскі патрыярхат і яшчэ некаторыя, але не ўсе) да навагодняга Дзеда Мароза са Снягуркай адносіцца канструктыўна. Нагадаем, каталіцкая культура мае свой аналаг – Санта-Клауса, аднак ён з`яўляецца канцэптуальным элементам Раства, рэлігійнай культуры.
Нягледзячы на адносна малады ўзрост разглядаемага персанажа, калектыўная памяць у нашым грамадстве не захавала звестак пра тое, як да народнай культуры былі прышчэплены Дзед Мароз і Снягурка. Таму цяпер іх існаванне здаецца спаконвечным. Значыць, рэалізацыя задумы бальшавікамі прайшла даволі спраўна.
Дарэчы, багата больш удала, чым ажыццяўленне імі сваёй палітыкі: светлай камуністычнай будучыні не дасягнулі, Савецкі Саюз ужо чвэрць веку як разваліўся. Затое Дзед Мароз і Снягурка, як нятленны Фенікс, з году ў год прыходзяць да нас і знікаць у адрозненне ад савецкай улады не збіраюцца. Пры гэтым яны нават не здагадваюцца, што іх, па сутнасці, няма.
Высновы
На аснове вышэйвыкладзенай інфармацыі можна вычленіць наступныя галоўныя тэзісы.
1. Новы год ва ўсходніх славян доўгі час не адзначаўся 1 студзеня. Дзеда Мароза як такога не было зусім.
2. У народнай культуры прататыпам Дзеда Мароза можна лічыць персаніфікаванага Мароза, які ў беларусаў называўся Зюзя.
3. Пераход да адліку года з 1 студзеня у ВКЛ адбываецца з увядзеннем Грыгарыянскага календара ў 1583 годзе. У Расіі – толькі з 1700 года (і то па календары юліянскім).
4. Новы год у народзе святам не лічыўся, таму што па-ранейшаму прытрымліваліся каляндарна-абрадавых традыцый.
5. У ХІХ стагоддзі ў заходняй культуры з`яўляецца навагодні персанаж – Санта-Клаус, а трохі пазней ў гарадах Расійскай Імперыі – Марозка.
6. Зараджэнне вобразу Дзеда Мароза з аднясеннем да Новага года і Калядаў адбываецца ў Расіі ў канцы ХІХ стагоддзя.
7. Да 1917 года гэты вобраз не паспеў стаць традыцыйным і распаўсюдзіцца за межы гарадской мясцовасці.
8. Пасля Кастрычнікай рэвалюцыі персанаж імкліва выцясняўся, бо не ўпісваўся ў прапанаваную бальшавікамі сістэму каштоўнасцей. З 1929 года можна казаць пра забарону Дзеда Мароза на падсавецкіх тэрыторыях.
9. Спробы ўвядзення Дзеда Мароза ў заходнебеларускую культуру не далі плённых вынікаў.
10. Праз некалькі гадоў пасля забароны меркаванне пра гэты казачны персанаж у саветаў змяняецца – з пачаткам 1937 года Дзед Мароз вяртаецца ў дзіцячую культуру.
11. Пры гэтым вобраз перасаджваецца на глебу свецкага свята – Новага года, становіцца цалкам свецкім персанажам. Адной з мэтаў з`яўлялася атэістычнае выхаванне.
12. «Біяграфія» Дзеда Мароза ўзгадавана расійскай культурай, але з невялікімі і непрынцыповымі папраўкамі датычыцца і Беларусі з прычыны знаходжання ў гэты час пад уплывам – палітычным і культурным – усходняй суседкі.
13. І – І самае галоўнае, канечне: Дзеда Мароза – няма! Але яго бальшавіцкаму праекту спаўняецца 80.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.