Святлана Малышка
З`яўляючыся жыхаркай раёна, неаднаразова чула ад розных субяседнікаў, што ў вёсцы Лактышы працуюць музеі рознага накірунку, арыгінальныя і цікавыя. Хацелася ўсё ўгледзець на свае вочы, але ўсё ніяк не выпадала паехаць у вёску. І вось на мінулым тыдні маё жаданне, нарэшце, ажыццявілася…
Мясцовыя жыхары, як толькі даведаліся, што ў іх вёску прыехаў карэспандэнт з газеты, не згаворваючыся, адразу прасілі: «Паглядзіце нашы музеі». І гэта не дзіўна, бо створаны яны намаганнямі саміх жыхароў вёскі Лактышы.
Упэўнена крочу да будынка былой школы-дзевяцігодкі, якую зачынілі амаль што дзесяць гадоў таму. Цяпер тут размешчаны мясцовы Дом культуры і бібліятэка, а таксама працуюць усе пяць музеяў, якімі так ганарацца лактышоўцы.
Вёска Лактышы вядомая далёка за межамі нашага раёна: пра яе ведаюць у рэспубліцы і нават у суседніх краінах. Перш за ўсё таму, што знаходзіцца яна каля вядомага рыбгаса з аднайменнай назвай.
Палавіць рыбу на вадаём каля Лактышоў прыязджае шмат рыбакоў. Мясцовыя жыхары – амаль усе патомныя рыбакі, якія захавалі старадаўнія рабалоўныя снасці. Жывуць тут і майстры, якія вырабляюць рыбалавецкія прылады яшчэ дзедаўскімі спосабамі.
Таму невыпадкова ў Лактышах у рэшце рэшт з`явіўся музей рыбалоўства, які называюць па-рознаму: адны гавораць «Аквафіл», другія – «У рыбака Язэпа».
Для аздаблення гэтага пакоя былі сабраны розныя экспанаты – сучасныя і старадаўнія рыбалоўныя прыстасаванні, сярод якіх ёсць унікальныя рэчы. Сярод іх човен, які выдзёўбвалі з дуба спецыяльным «цяслом», які таксама ёсць у музеі. На сценах развешаны разнастайныя рыбалавецкія сеткі, якім ужо па сто гадоў. Сплецены яны мясцовымі ўмельцамі з саматканых нітак з дапамогай ігліцы.
Пакой музея запоўнены муляжамі розных рыб, ракаў. Самая вялікая рыба, што адразу прыцягвае да сябе ўвагу, – гэта велізарны шчупак вагой 12 кілаграмаў, якога некалі злавілі мясцовыя рыбакі.
Можна ў музеі пазнаёміцца і з жывымі насельнікамі мясцовых вадаёмаў – карасямі, акунямі, уюнамі, якія плаваюць у акварыумах.
Яшчэ адзін з унікальных пакояў-музеяў вясковага клуба – пакой здаровага ладу жыцця, у якім сабрана велізарная калекцыя вінных, гарэлачных, піўных, каньячных і іншых бутэлек. Разнастайная па памеры, ёмістасці і дызайне тара падзелена на тэматычныя раздзелы па назвах на этыкетках.
Тут створаны экспазіцыі «Жаночы алкагалізм», «П`янства і ДТП», «Сямейны алкагалізм», «Піўны алкагалізм», «Алкаголь і імпатэнцыя», «Алкаголь і злачыннасць» і шмат чаго яшчэ.
Якіх толькі ёмістасцей тут няма! Сотні бутэлек разнастайнай формы: у выглядзе гранаты-лімонкі, электрычнай лямпачкі, музычных інструментаў, розных звяроў і птушак, архітэктурных будынкаў і прылад працы… Ні адзін выраб не паўтараецца!
Вынаходніцтва вытворцаў алкаголю проста здзіўляе. Маю ўвагу, напрыклад, прыцягнулі бутэлькі, унутры якіх былі размешчаны гадзюкі, якія трымалі ў пашчы хвост скарпіёна… А таксама бутэлька-«гулівер», у якой плюхалася некалькі літраў гарэлкі. Яе стварылі, мабыць, дзеля таго, каб «некалькі разоў не бегаць…»
Папулярнасць музея «АнтыБахус» сёння такая, што шукаць новыя экспанаты арганізатарам ўжо і не патрэбна. Людзі, ведаючы пра музей, самі прывозяць іх адусюль і ганарацца тым, што прынялі ўдзел у незвычайным праекце. Менавіта так у музеі з`явіліся «вядро гарэлкі», мячы, кінжалы і іншыя экспанаты.
Як сведчаць на сценах пакоя-музея плакаты, ён створаны, каб папярэдзіць насельніцтва аб той пагрозе, якую нясуць шкодныя звычкі.
Нягледзячы на тое, што кожны раздзел пакоя «Анты-Бахуса» аздоблены з нейкай доляй гумару і іроніі, тут мае месца і сумная статыстыка: ёсць інфармацыя аб колькасці жыхароў раёна, якія стаяць на ўліку ва ўрача-нарколага, звесткі пра колькасць злачынстваў і ДТП у стане алкагольнага ап’янення.
У наступным пакоі-музеі пазнаёмілася са старадаўнімі прыладамі вясковага побыту і працы.
Раней жыхары вёскі Лактышы славіліся як умелыя цесляры, таму ў вёсцы захавалася шмат розных цяслярскіх інструментаў. Гэта і падштурхнула да стварэння ў вёсцы краязнаўчага музея.
З цягам часу тут з`явіліся гладышы, лапаты для выпечкі хлеба, ступа, дзіцячая люлька, сані, кросны, жорны, драўляныя вагі і іншае.
Экспанатаў тут сотні, калі не болей. Сорамна прызнацца, але многія з іх мне былі невядомыя…
Пераступіла парог гэтага пакоя – і быццам перанеслася ў мінулае. У пачатковых класах я вучылася ў Малькавіцкай сярэдняй школе, і гэты пакой нагадаў мой першы школьны клас: такая ж парта, дошка, глобус…
У музеі сабраны матэрыялы па гісторыі Лактышоўскай школы з 1963 па 2007 год, камсамольская і піянерская атрыбутыка, падручнікі. Таксама ёсць шмат класных журналаў. Калі вяскоўцы збіраюцца тут на святы, то многія з іх з задавальненнем гартаюць старонкі журналаў, каб прыгадаць гады вучобы і школьнае жыццё.
Шмат у пакоі і фотаздымкаў розных класаў і выпускнікоў школы, па якіх можна прасачыць гісторыю вёскі.
Гэты музей сведчыць пра тое, што вяскоўцы шануюць памяць землякоў-франтавікоў, якія загінулі падчас вайны. Самы вядомы з іх – былы жыхар вёскі Павел Зуйкевіч, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выконваючы баявое заданне, па-геройску загінуў у Чэхаславакіі. Ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду гэтай краіны – Ваенны крыж І ступені.
Цікава ўбачыць на свае вочы прадметы побыту воінаў, а таксама дакрануцца рукамі да сапраўднай зброі ваенных гадоў.
Па ініцыятыве жыхароў вёскі Лактышы вясковыя унікумы ўключаны ў праект «Сузор`е музеяў». Актуальнасць гэтага праекту ў тым, што два лактышоўскія музеі – адзіныя ў сваім родзе ў нашай рэспубліцы.
Але з іх далейшым існаваннем узнікла праблема: працякае дах будынку, дзе яны знаходзяцца. Узнікае пагроза, што, калі не зрабіць рамонт, яны могуць быць зачынены…
Але арганізатары настроены аптымістычна. Пра гэта сведчыць тое, што ў Лактышах праводзіцца праца па падрыхтоўцы да адкрыцця трох новых музеяў.
Так, у музеі «Лекавы скарб» будуць сабраны лекавыя расліны, распрацаваны рэцэпты па іх ужыванні, створаны фітабар. Экалагічны «Сад-казка» з дэкарацыямі беларускіх народных казак плануецца стварыць на тэрыторыі саду вясковага клуба. А таксама ў сельскім клубе працягваецца праца па стварэнні музея беларускай гульні «Гульнёвы карагод». Ужо сабраны беларускія гульні, якія праводзяцца на Каляды, Масленіцу, Юр`е, Купалле, Спас, Багач і іншыя святы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More