
Спецыяліст расказваў, што ў адным з дамоў прыйшлося разбіваць трубу, каб выцягнуць адтуль качан капусты. І то адрывалі па лістку – па-іншаму ніяк.
– Часта складаецца адчуванне, што людзі проста блытаюць, што такое сметніца, а што такое ўнітаз, – узрушаны спецыяліст. Сярод рэчаў, якія часцей за ўсё змываюць у каналізацыю, сантэхнік называе гігіенічныя сродкі, гігіенічныя блокі для ўнітазаў, анучы.
Спецыяліст адзначае, што ні ў якім разе нельга змываць туалетную паперу ва ўнітаз. Вялікая колькасць згібаў і паваротаў каналізацыйных труб прыводзіць да таго, што папера асядае ў самых недаступных месцах, трубы забіваюцца.
Многія могуць запярэчыць: туалетная папера раствараецца ў вадзе. Але гэта залежыць ад маркі вырабу. На разбурэнне шчыльнай паперы ідзе да паўгадзіны.
– Але бадай самай дзіўнай і ад гэтага запамінальнай знаходкай была невялікая навагодняя ёлка, – усміхаецца Уладзімір. – Як людзі ўмудрыліся яе змыць, не магу ўявіць, аднак факт такі быў.
Прычыну таго, што людзі многае змываюць у каналізацыю, спецыялісты бачаць у ляноце выкідаць смецце. Асабліва калі жывуць на верхніх паверхах: у мяне трубы не заб’юцца, а знізу – хоць патоп. Аднак ёсць жа жыхары першых паверхаў, да якіх будуць даносіцца непрыемныя пахі, трэба мець павагу да суседзяў.
– Аднак усё ж не лета з’яўляецца самым гарачым часам, а пачатак ацяпляльнага сезона, – дзеліцца досведам Уладзімір. – Трэба запусціць ацяпленне, выпусціць паветра з батарэй, яшчэ і заяўкі паступаюць: у некага труба пацякла, іншага затапіла. Даводзіцца заставацца нават пасля работы. Часам і паабедаць няма калі – людзей жа не кінеш сам-насам з праблемамі.
Асабліва ўдзячныя людзі не лянуюцца прыйсці ў ЖРЭУ і напісаць добрым работнікам падзяку.
– Аднак стараемся адгаварыць, калі чуем, што плануюць напісаць падзяку, – спакойна тлумачыць мужчына. – Навошта гэта, мы выконваем сваю работу. Самай лепшай падзякай будзе тое, каб сантэхніка доўга служыла і людзі з задавальненнем ёй карысталіся, значыць, добра выканалі работу.
“Калі шчыра, падаецца, што мой нос ужо і не ўлоўлівае гэтых пахаў, прызвычаіўся. А першы час было складана”.
Часам сантэхнікі выконваюць работу і грузчыкаў. Людзі цягнуць у падвалы і патрэбныя, і непатрэбныя ім рэчы, а пасля ж самі і скардзяцца. Калі здараецца нейкая паломка, горы непатрэбных рэчаў ускладняюць работу спецыялістаў, трэба выносіць.
– Аднак праца падабаецца, асабліва тым, што заробак ніколі не затрымліваюць, – падсумоўвае Уладзімір. – Прыходзіцца вырашаць разнастайныя сантэхнічныя праблемы, гэта праца з рознымі людзьмі. А новыя кантакты заўсёды цікавыя.
Уладзімір адзначае, што не саромеецца сваёй прафесіі і калі незнаёмыя пытаюцца, кім працуе, заўсёды з гордасцю адказвае – сантэхнікам. А калі пафарсіць захоча, называе спецыяльнасць “Мантажнік сантэхнічных сістэм і абсталявання”. Гаворыць, што многія па няведанні здзіўлена ўсклікаюць: “Нічога сабе!”
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
This website uses cookies.
Read More