У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі

– Па-першае, трэба разумець, што выбар духоў на 90 працэнтаў адбываецца да таго, як вы пераступілі парог крамы. Вы ж купляеце духі не тады, калі на дне флакона засталося некалькі кропелек. Як і не носіце адну кофтачку да дзірак. Як у вашым гардэробе ёсць адзенне на любы выпадак, так і духоў павінна быць некалькі флакончыкаў з рознымі пахамі.

У Святланы іх, напрыклад, дванаццаць. 

І яшчэ, кажа Святлана, выбар духоў – гэта рытуал.

– Нельга купіць духі, калі вы прыйшлі ў краму купляць сродак для мыцця вокнаў. Духі – гэта адзенне для душы, таму ні спяшацца, ні спадзявацца на выпадак у гэтай справе не варта.

Па-першае, Святлана раіць пачынаць іх выбар з адказу на пытанне, хто вы: экстраверт ці інтраверт.

– Вызначыць гэта проста. Каго вы выбераце: ката ці сабаку? Калі ката – то вы чалавек замкнёны, інтраверт. І пах вам трэба такі, каб ствараў вакол вас быццам кокан. Калі ж ваша жывёла – сабака, то вы адкрыты чалавек. І пах вам падыдзе ўзрыўны, яркі, каб ствараў палёт.

Яшчэ выбар паху залежыць ад тыпу скуры. Калі скура сухая, то пах павінны быць лёгкі, бо на такой скуры ўсе пахі гучаць вельмі моцна. А калі скура тлустая, то можна быць смялейшым у выбары духоў, бо такая скура будзе паглынаць і самы смелы пах.

І так, вы ўжо ў краме. Як жа не разгубіцца ў вялікай колькасці пахаў і флакончыкаў?

– Вытворцы духоў вельмі адказна падыходзяць да сваёй прадукцыі.

І колер футарала, і колер флакона вам могуць падказаць, які пах выбраць.

Аранжавыя, жоўтыя флаконы сведчаць пра тое, што, хутчэй за ўсё, у духах будуць ноткі цытрусавых, а такі пах падыдзе для актыўных людзей. Чырвоны флакон намякае на тое, што пах, які захоўваецца ў ім, падыдзе для тых, хто хоча дадаць свайму вобразу загадкавасці, таму часцей за ўсё духі ў чырвоных флаконах будуць з ноткамі спецый: карыцы, бергамота.

Зялёныя флаконы – для натур, якія выбіраюць свабоду і лёгкасць. Яны, хутчэй за ўсё, будуць пахнуць траўкай і ветрыкам. Ну, і сінія, фіялетавыя флаконы – гэта пахі паветра. Яны падыдуць для бізнес-лэдзі, жанчын са стрыжнем.

А калі і з колерам флакона вызначыліся, цяпер пяройдзем да выбару непасрэдна свайго паху.

– Па-першае, выбіраем максімум пяць пахаў, з большай колькасцю наш нос не справіцца. І наносім яго на блотэр (тая самая палоска паперкі). Затым з гэтых пяці пахаў выбіраем два, якія найбольш спадабаліся. І наносім іх на запясце. Запомніць проста: у нас два запясці, значыць, і пахаў наносім два. Добра ў гэтай сітуацыі сараканожкам. Пах наносім на запясце, а не на шыю, локці, калені і гэтак далей.

Пасля таго, як вы нанеслі духі на запясце, адразу “даваць нырца” ў яго не трэба. Дайце спірту знікнуць.

 Ніколі не трэба наносіць духі за вушка. Там знаходзіцца шмат сальных залозаў, і нанясенне паху туды можна параўнаць з тым, што вы нанеслі духі ў пад­пахі.

– Калі надта хочацца душыць твар, то лепш наносіць пах на шыю. Хораша раскрываецца пах, які наносяць на ўпадзінку паміж клю­чыцамі. Яшчэ ў мінулых стагоддзях, калі духі былі сухімі, дамы насілі іх у медальёнах, якія віселі акурат на так званай ярэмнай упадзіне.

І яшчэ сапраўдныя лэдзі, а мы ўсе адчуваем сябе імі, ніколі не будуць “пшыкацца” духамі.

– Парфумеры гэта называюць нанесці адзін подых.

І пах наносіцца толькі на голае цела, ні на хустачкі, ні на шалікі, ні на футры, бо толькі на скуры  пах раскрываецца.

Яшчэ адзін спосаб нанясення паху называецца “рабіць дожджык”. Выцягваем руку і два-тры разы пырскаем у паветра пах. І пасля гэтага акунаемся ў гэта воблачка, даючы яму асесці на нашых валасах, твары…

Цяпер вельмі модным стала наносіць адначасова два пахі. І рабіць гэта трэба наўскос. Адзін пах на левае запясце і на правы бок шыі, другі – наадварот.

Але не думайце, што вы выбіраеце адзін пах на ўсё жыццё. Мяняецца чалавек, настрой, характар, а разам з ім і пах, які будзе суправа­джаць вас, ахутваць і дапамагаць скараць мужчынскія сэрцы. 

Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».

Юлия Матусевич

Recent Posts

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

16 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

17 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago