Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але без вашай дапамогі гэта будзе цяжка зрабіць

Яго любімыя прадметы – матэматыка і англійская мова. Ён не адстае ад аднагодкаў і стараецца быць першым ва ўсім… На прагулку заўсёды бярэ з сабой хлеб для птушак, кавалачак кілбаскі для бяздомнага ката, з якім пасябраваў ля свайго пад’езда… Вось толькі хадзіць самастойна Ягор не можа. «Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей, што дурэюць, усведамляючы сваю непаўнавартаснасць», – піша яго мама Іна Валчкова.

Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы. Але з яго дыягназам (ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені) надзея дабіцца выніку ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі нядаўна першы рэабілітацыйны курс у цэнтры «Алінэк» у Варшаве.

Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медыцынскага рыштунку, абутку, патрабуе немалых грошай, якіх у сям’і няма. Мама займаецца доглядам Ягоркі, якога трэба завесці ў школу, пераняць яго. У сям’і працуе толькі тата. Старэйшы брат Ягора яшчэ вучыцца ў школе. Толькі выраб артэзаў (спецыяльнага артапедычнага абутку) каштаваў Валчковым 1 000 еўра.

Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:

– беларускія рублі – транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

– долары ЗША – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

еўра – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу – Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.

Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанка http://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/3220

Валентина Пинчук

Recent Posts

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

19 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

21 час ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

23 часа ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

24 часа ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

24 часа ago

Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?

Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…

1 день ago