Ганцавіцкія джунглі
У горадзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, і ужо радуюць вока адноўленные аб'екты, прыгожыя пафарбаваныя ў мяккія таны будынкі, парк у новым абліччы з рознакаляровымі тратуарнымі дарожкамі. Гледзячы на тыя аб'екты, якія ў хуткім часе будуць завершаны, можна ўявіць, як пахарашэе наш горад. Але гэта ўсё ў цэнтры…
Каля дамоў №10 і №12 па вуліцы Заводскай гурбы смецця топяцца ў каналізацыйных сцёках / Фото: Петр Гузаевский
Горад Ганцавічы – гэта не толькі плошча з райвыканкамам і вуліцы Кастрычніцкая, Заслонава і Чайкоўскага. Ёсць яшчэ і «спальны» квартал ў мікрараёне на вуліцы Заводскай. І калі параўноўваць, як старанна вядуцца работы ў цэнтры і ў якім стане знаходзіцца, напрыклад, тэрыторыя па-за плошчай, дзе стаіць помнік Леніну, то ахоплівае жах.
Каля дамоў № 10 і 12 па вуліцы Заводскай разрасліся сапраўдныя джунглі. У кустах і зарасніках можна заблудзіцца, там развяліся вужы, якіх пужаюцца жанчыны і дзеці. І гэта трэрыторыя затоплена каналізацыйнымі сцёкамі. У спякоту здзяўляешся, як там трываюць людзі. І гэта ўсё як раз паблізу тэрыторыі Ганцавіцкага камунгаса, які займаецца добраўпарадкаваннем горада. Іх тэрыторыя ў сярэдзіне чысценькая, а адразу за плотам – джунглі.
Куды глядзіць кіраўніцтва горада, інпекцыя аховы прыроды, санэпідэміялагічныя службы? Дарэчы, на публікацыі ў газеце чыноўнікі павінны рэагаваць, незалежна ад таго, якой формы уласнасці зарэгістраванае выданне. Калі нашы чыноўнікі, канешне, чытаюць распараджэнні аблвыканкама. Таму гэты артыкул прашу лічыць зваротам з патрабаваннем прыняць меры па навядзенню парадку. І, як аўтар гэтага артыкула, абяцаю, што, калі меры не будуць прынятыя, артыкул і скарга пойдуць ў вышэйстаячыя інстанцыі. Вялікая просьба да начальніка «камунгаса» Віктара Беркі, а таксама старшыні райвыканкама Уладзіміра Столяра, галоўнага ўрача санэпідэміялагічнай службы раёна Аляксандра Саляніка аказаць садзеянне таму, каб джунгляў у Ганцавічах усё ж не было.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт