Categories: Новости

З Днём пісьменства вітаюць Ганцавічы!

Назіраючы за гэтай гонкай на фінішнай прамой, ганцаўчане заклапочаны пытаннем – “Паспеюць  ці не?”
За два дні да свята працы яшчэ было шмат, але кіраўніцтва спадзяецца, што да прыезду гасцей асноўныя работы будуць завершаны. Як з жартам зазначыў старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр на раённай нарадзе работнікаў адукацыі 30 жніўня, ім, як студэнтам да экзамена, каб добра падрыхтавацца, не хапае ўсяго адной ночы.

А вось рабочыя былі настроены не так аптымістычна. “Калі цяп-ляп, то, можа, і зробім, але потым трэба будзе перарабляць, – сказаў адзін з рабочых, якія працавалі каля кінатэатра. – Каб добра зрабіць, яшчэ  з месяц часу патрэбна”.

Многія жыхары горада таксама выказваюць сумненні, што ўсё будзе даведзена да ладу.  “Ой, сынкі! Чаму ж вы раней не пачалі?” – гледзячы на руплівую працу, сказала  пенсіянерка з дома па вул. Кастрычніцкай Валянціна Мікалаеўна.

На гэтым тыдні ўсе працуюць у такім тэмпе, што горад літаральна з руін ператвараецца ў “ляльку”. Каб так працавалі заўсёды, то камунізм мы, напэўна, ужо пабудавалі б. Але калі сур’ёзна, то гэткая спешка не мае нічога агульнага з якасцю работ: асфальт клаўся ў лужыны, пешаходныя дарожкі ў некаторых месцах такія танюсенькія, што вытрываюць яўна нядоўга, ды і тынкоўка на некаторых дамах ўжо адвалілася, з-за чаго прыйшлося будаўнікам “ляпіць” яе па-новаму.

На Кастрычніцкай вуліцы горада ў чацвер работы кіпелі. Будаўнікі спешна завяршалі мантаж фантана каля былога кінатэатра “Кастрычнік”, які зараз ператворыцца ў Цэнтр і будзе называцца “Маладосць”. Праўда, на нейкі момант, пакуль майстры прыклейвалі літары, фотакамера злавіла момант і яшчэ адной назвы, кур’ёзнай. Калі пачыналі  прымацоўваць літары ад Цэнтра  на будынку, з’явіўся злашчасны надпіс – АД! Але прахожыя і самі будаўнікі весяліліся усяго некалькі  хвілін. Хутка “АД” ператварыўся ў прыгожую назву – “Маладосць”.

Адміністрацыі арганізацый і прадпрыемстваў таксама не застаюцца ў баку і асабіста прымаюць удзел: хто палівае кветкі, хто раўняе  клумбы, прыбіраюць, падмятаюць…
Радуе цэнтр горада, асабліва парк на вуліцы Гагарына. Нарэшце ў Ганцавічах ёсць месца, куды можна прыйсці пагуляць з дзецьмі. Але некаторыя нашы людзі ўсё-такі варвары:   новенькія лаўкі  за некалькі дзён ужо парэзалі, раніцай усё забруджана лушпіннем ад семак і пляшкамі ад піва і гарэлкі.

І хоць шмат даводзіцца чуць негатыву, што падрыхтоўка да свята – гэта паказуха, што такія святы даюць магчымасць нячыстым на руку чыноўнікам нажыцца і г.д., у дадзеным выпадку трэба глядзець на факты, на тое, што карысці для людзей  тут значна больш, чым шкоды. І тым людзям, якія дабіліся, каб рэспубліканскае свята праводзілася менавіта ў Ганцавічах, тым, хто працаваў тыднямі на добраўпарадкаванні горада, трэба выказаць удзячнасць. Бо дзякуючы гэтаму, наш горад набудзе сучасны выгляд. Галоўнае – захаваць усю гэтую прыгажосць, бо госці прыедуць і паедуць, а мы тут застанемся жыць.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago