Ён не прарок, але надвор’е можа прадказаць
Пенсіянер з вёскі Будча даўно праслыў у вёсцы як метэаролаг, таму знаёмыя іншы раз звяртаюцца да яго за прагнозам надвор'я. Такую славу вясковец атрымаў дзякуючы свайму захапленню: амаль паўвека ён кожны дзень занатоўвае ў сшытак паказчыкі надвор'я.
Жыхар вёскі Будча Аляксандр Хандрыка можа расказаць пра надвор’е і мясцовыя падзеі паўвекавой даўнасці. / Фото: Ірына Дамарацкая
«Я так прывык, што не магу пакінуць гэты занятак. Пішу проста так, для сябе», – кажа 81-гадовы Аляксандр Хандрыка.
Першыя запісы ён пачаў весці з пачатку 1969 года. Праз год споўніцца паўвека, як Аляксандр Паўлавіч вядзе дзённікі надвор’я. Кажа, што яго працу хваляць знаёмыя, і гэта трохі стымулюе. Неяк прыехаў у вёску лекар з Эстоніі, які сказаў Аляксандру, што калі ён трыццаць гадоў будзе весці свае запісы, то гэта акажацца вельмі каштоўнай працай. Пазней унучка, калі вучылася ва ўніверсітэце, хваліла яго, што гэта вельмі карысная праца.
У першыя гады тэрмометра не было і Аляксандр запісваў паказчыкі тэмпературы, пачутыя па радыё. Калі з’явіўся тэрмометр, стала прасцей. «Як толькі прачынаюся, адразу іду на вуліцу і гляджу паказчыкі тэрмометра, а потым вызначаю воблачнасць і ўсё занатоўваю ў сшытак», – расказвае пенсіянер. Зараз у яго архіве 14 агульных сшыткаў, у якіх, акрамя надвор’я, запісаны царкоўныя святы, незвычайныя прыродныя з’явы і значныя падзеі ў жыцці сяла і краіны.
Незвычайныя з’явы
Неяк раніцай я выйшаў з хаты, а быў туман. Сонцавы круг прыгожа свяціўся, а на ім была цёмная хмара, як быццам іншая планета яго засланіла. Гэтая пляма затрымалася прыкладна на сем хвілін. Па словах назіральніка, гэта нейкая планета праходзіла каля сонца. Некалькі разоў ён назіраў сонечнае і месячнае зацьменні.
Штодзённыя назіранні далі магчымасць адсачыць сістэмнасць надвор`я. Да 80-х гадоў Аляксандр мог пралічваць надвор’е на некалькі дзён наперад.
«Некалі сена нарыхтоўвалі ўручную, дык суседзі і родныя званілі і пыталіся, ці не будзе дажджу. Калі прадбачыцца дождж, то мы некалькі дзён косім, а пасля сушым сена. Так аднаго году шмат духмянага зялёнага сена нарыхтавалі», – кажа вясковец.
Раней было поўнае супадзенне надвор’я: які быў снежань, такі і чэрвень; які студзень, такі і ліпень; які люты, такі і жнівень. Надвор’е супадала ледзь не дзень у дзень, нават па датах. Па словах мясцовага метэаролага, бліжэй да дзевяностых гадоў гэтыя прыкметы перасталі працаваць. Вясковец мяркуе, што прычына крыецца ў змяненні клімату.
Па словах назіральніка, цяпер надвор’е непрадказальнае.
«Метэаролагі могуць сказаць, што днём будзе ясна, а на самай справе можа пайсці дождж. Думаю тады: хай бы вы хоць у акно паглядзелі», – жартуе Аляксандр Хандрыка.
Акрамя надвор’я, у сшытках занатаваны прыродныя рэкорды. Напрыклад, у 1970 годзе быў град памерам, як дробная бульба. Тады ўсё ў агародзе ад граду прапала. У 1975 годзе было шмат грыбоў, і вясковец знайшоў баравік, шляпка якога была 35 сантыметраў у дыяметры.
Занатоўвае вясковец прылёт і адлёт птушак. Ён заўважыў, што буслы раней прыляталі 25 сакавіка, а цяпер – 31 сакавіка.
«Наша Будча лічыцца ў раёне сталіцай буслоў, бо ў вёсцы яшчэ нядаўна было больш за 100 гнёздаў. Адлятаюць буські цяпер з 11 па 20 жніўня. Былі гады, што яны адляталі на Успенне 28 жніўня, але цяпер ляцяць раней. Магчыма, гэта азначае, што зіма пачнецца раней», – адзначае А. Хандрыка.
Назіраючы за прыродай, Аляксандр Паўлавіч занатаваў і тое, калі ў калгасе былі справаздачныя сходы, калі паміралі вяскоўцы. Таму яго запісы – гэта свайго роду гісторыя вёскі Будча.
Метэаролаг – перадавік
Аляксандр – карэнны будчак, родам з сялянскай сям’і, дзе разам з ім выхоўваліся брат і сястра. Бацька загінуў напярэдадні Перамогі – 25 красавіка 1945 года ў Германіі. Сувязны цягнуў кабель і падарваўся на міне. «Бацька быў пісьменным, грамаце навучыўся яшчэ ў польскай школе. Шмат чытаў кніг, і вяскоўцы ішлі да яго за парадамі», – успамінае Аляксандр Паўлавіч. Маці была звычайнай калгасніцай. Улетку шчыравала на палетках, а зімой вышывала ці ткала.
Аляксандр рана спазнаў цяжкую працу, бо шмат дапамагаў бацькам. Пасля сямі класаў працаваў у калгасе, а потым служыў у войску – танкістам у Мар’інай Горцы. Пасля арміі зноў вярнуўся ў калгас. Значна пазней па ініцыятыве дачкі скончыў вячэрнюю школу і атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.
Усё жыццё Аляксандр працаваў у калгасе: і паляводам, і прычэпшчыкам, і падменным брыгадзіра, калі той захварэў. «Неяк сказалі: хто першы пасее, той будзе пераможцам. Мяне хлопцы добра слухалі, і мы першымі скончылі пасяўную і атрымалі прэмію, – успамінае Аляксандр Хандрыка. – У першыя гады хоць і шмат працавалі, але заробкі былі слабыя: год працуеш, а потым за адзін раз на плячах у мяху аплату дамоў прынясеш. Пазней сталі зарабляць больш».
У 1958 годзе Аляксандр Паўлавіч заручыўся шлюбам з вясковай дзяўчынай, і па сённяшні дзень яны жывуць з Еўдакіяй Паўлаўнай у згодзе. Разам нарадзілі і выхавалі дзвюх дачок. Ёсць дарослыя ўнучкі і малы праўнучак.
Жонка працавала ў калгасе паляводам, абрабляла дзялкі, і вялікіх заробкаў не было. Былі гады, што з дзялкі здавалі па сто тон буракоў ці морквы – тады і заробак быў большы. Хоць было цяжка, але грошы неяк збіралі і збудавалі хату. «Усё рабілі самі, са свайго мазаля, – успамінае пенсіянер, – і будаваліся, і гаспадарку трымалі, і дзяцей гадавалі».
Час быў цяжкі, але жылі весялей
«Некалі як выйдзеш на вуліцу ў нядзелю, то жанчыны так прыгожа прыбраныя ў каляровыя сукенкі, кашулі ды хусткі, як кветкі рознакаляровыя. Мужчыны прыбяруцца ды ў карты рэжуць, і весела жылі. А цяпер лягчэй працаваць, хапае піць і есці, а весялосці няма і ніхто не спявае. Мо каб песню завёў на дварэ, то падумалі б, што напіўся ці захварэў», – разважае вясковец.
Па словах дачкі Галіны, бацька і сёння не сядзіць без працы. Хоць здароўе слабое, але не можа без працы. Сам перакопвае градкі ў агародзе, любіць вырошчваць памідоры. Кожны год у агародзе яны разам з жонкай і дачкой высаджваюць больш за сто кустоў памідораў розных сартоў. Гэты год не выключэнне. Памідоры ўдаліся вельмі ладныя і смачныя: гасцінныя гаспадары пачаставалі памідорамі і яблыкамі карэспандэнта.
Раней людзі мацнейшыя былі
За паўвека ўклад жыцця вяскоўцаў змяніўся ў лепшы бок.
«Некалі я ўставаў у тры гадзіны і ішоў касіць, пакуль не прагоніць спёка, – успамінае пенсіянер. – Такая нагрузка была, што цяжка ўспомніць».
Па яго словах, стан здароўя моцна залежыць ад харчавання. Раней ужывалі ў ежу ўсё натуральнае, а цяпер у магазіне амаль усё з рознымі дабаўкамі. Былі часы, што жылі галаднавата і клаліся спаць толькі папіўшы вады.
За руплівую працу Аляксандр Хандрыка мае дзясятак узнагарод, сярод якіх медалі за працоўную славу і г.д. І гэта не ўсе яго заслугі.
Аднаго медаля яму не ўручылі, бо паехаў у царкву, а не на святочнае ўручэнне, якое было прызначана на хрысціянскае свята. Тады старшыня калгаса раззлаваўся і сказаў, што ўзнагароды не будзе.
«Затое Бог мяне ніколі не крыўдзіў», – кажа пенсіянер.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.