
Петр Гузаевский
Выпадак адбыўся каля 9 гадзін 40 мінут — менавіта ў гэты час “хуткай дапамогай” быў зафіксаваны выклік.
Па словах мантажнікаў ПМК-7 Валерыя і Івана (так яны прадставіліся карэспандэнту “ГЧ”), якія працуюць у той жа брыгадзе, што і пацярпелы Сяргей, падчас няшчаснага здарэння яны працавалі побач з домам, а іх таварыш на трэцім паверсе дома, здымаў апалубку.
“Я пачуў удар і калі падбег, то Сяргей ляжаў на зямлі, а на ім — дошкі”, — расказаў Валерый. – Я зняў ватоўку і падклаў яму пад галаву. А Іван, які падаспеў за мною, скінуў сваю куртку, і мы разам падклалі яе пад таварыша”.
Праз хвіліну-другую прыбеглі іншыя рабочыя, брыгадзір і прараб. Хтосьці выклікаў “хуткую”.
«Сяргей быў пры памяці”, — расказаў Іван, — яшчэ назваў мяне па імені і папрасіў: пазваніце жонцы, і назваў нумар тэлефона. Я патэлефанаваў Таццяне, пастараўся як мага асцярожней расказаць пра здарэнне. Праз некалькі хвілін пад’ехала “хуткая дапамога”, і траўміраванага будаўніка павезлі ў бальніцу».
“Ніхто не чакаў, што такое магло здарыцца з такім акуратным работнікам, як Сяргей”, — сказаў старшы прараб ПМК-7 Юрый Шабунін. Па словах Юрыя Уладзіміравіча, нейкім чынам здарылася так, што з чацвёртага паверха ўпала бетонная перамычка, якая ляжала над аконным праёмам. Гэта адбылося ў той час, калі Сяргей хацеў, каб кран з трэцяга паверха зняў дошкі з апалубкі. Цяжкая перамычка ўпала на дошкі, а мантажніка фактычна катапульціравалі з акна трэцяга паверха. Ён “прызямліўся” адной нагой на заасфальтаваную паверхню, другой — на пясок, зверху на яго ўпалі дошкі. Пасля падзення з дзесяціметровай вышыні мантажнік атрымаў закрытыя траўмы правага плечавога пояса і левага галёнкаступнёвага сустава.
Брыгада мантажнікаў ужо наведала траўміраванага таварыша ў бальніцы. “У пятніцу нас не пусцілі да яго ў рэанімацыю, а вось у нядзелю мы пабывалі ў хірургіі”, — расказалі пээмкоўцы. Небяспека мінавала, запэўнілі іх медыкі, але лячыцца Сяргею прыйдзецца доўга. І грошы на лячэнне спатрэбяцца, таму будаўнікі збіраюцца дапамагчы калегу.
Па словах старшага прараба Юрыя Шабуніна, у чым прычына гэтага здарэння і хто вінаваты, будуць высвятляць. “Мы не ўтойваем, што гэта вытворчая траўма, — сказаў Юрый Уладзіміравіч, — і вельмі шкадуем, што так атрымалася”.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More