
У другой палове дня мінулага панядзелка елка з Ганцавіцкага лясніцтва, “родам” з-пад Красыніч, прыбыла на гарадскую плошчу. Па словах начальніка КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Віктара Беркі, вышыня ёлкі — 20 метраў. Як адзначыў памочнік ляснічага Ганцавіцкага лясніцтва Уладзімір Канановіч, “цэнтральная” прыгажуня каштуе 72 тысячы рублёў. Гэта значна танней, чым абяцаная ганцаўчанам штучная ёлка. Затое лясная госця — жывая і з шышкамі!
Бухгалтар Ганцавіцкага лясніцтва Ірына Занька расказала, што з 23 снежня пачнецца масавы продаж навагодніх дрэў хвойных парод. Елкі і сосны кожны зможа выбраць у лесе сам, папярэдне аплаціўшы пакупку і атрымаўшы адрыўны талончык. Суправаджаць пры выбары дрэўцаў будуць леснікі. “Многія ганцаўчане стараюцца выбраць елачку самастойна: гэта і танней, і можна ў лес адправіцца разам з дзецьмі, каб даставіць ім радасць”, — расказала Ірына Уладзіміраўна. Па яе словах, пры такім раскладзе, напрыклад, самыя малыя навагоднія дрэўцы — да 1 метра каштуюць 10800 рублёў, калі ж купляць ужо ссечаныя — 18 тысяч.
Дарэчы, набыць елкі і сосны можна будзе не толькі непасрэдна ў лясніцтвах, але і на гарадскім кірмашы. Акрамя таго, штогод навагоднія дрэўцы ў лясніцтва закупляе Ганцавіцкае райпо і гандлюе імі каля магазіна “Дзіцячы свет”. Сёлета, як запэўніла дырэктар ПУП “Каапгандаль” Надзея Цыбулька, гэта традыцыя захаваецца.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More