
Светлана Локтыш
«Адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаны рабочыя групы, міністры наведваюць розныя прадпрыемствы. Супрацоўнікі Брэсцкага аблвыканкама «падказалі» нам, што ў «Модуля» ёсць праблемныя пытанні, якія могуць быць вырашаны толькі на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў. Вось мы і высвятляем, чаму прадпрыемства пакуль не выходзіць на станоўчае сальда», — сказаў Уладзімір Рыгоравіч падчас абмеркавання рабочых момантаў са спецыялістамі таварыства.
Каб дакладна высветліць сітуацыю на прадпрыемстве, міністр Уладзімір Цалко са сваім памочнікам Раманам Лабазнавым, намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Каўшом і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Лідзіяй Занькай наведаў пяць цахоў ААТ «Модуль».
У кожным з іх Уладзімір Рыгоравіч гутарыў з рабочымі. Міністра цікавіла, колькі гадоў працуе на заводзе кожны з яго субяседнікаў, якая ў яго зарплата, ці задавальняюць умовы працы, ці ёсць нараканні і незадаволенасць чым-небудзь.
«Мяне ўсё задавальняе: зарплата, умовы працы. У наш напружаны час многія жывуць значна горш”, — адказаў шаноўнаму госцю рабочы Вячаслаў Пакумейка.
Зарплата ў 1 млн 600 – 1 млн 700 тысяч рублёў і нармальная арганізацыя працы задавальняе і зваршчыцу Ганну Дрозд. З работніцай поліпрапіленавага цэха Інай Ткач міністр пагаварыў аб тым, што сёння важна не толькі ўмець зарабіць, але і прапанаваць сваю прадукцыю, і прадаць яе.
“Варта быць у пастаянным пошуку і не “праядаць” заробленае, а вучыцца зарабляць валюту. Інакш і ў магазін хадзіць не хочацца, праўда?” — спытаў у субяседніцы Уладзімір Рыгоравіч, і Іна Васільеўна згадзілася з ім.
У цэлым, па словах Уладзіміра Цалко, ён застаўся задаволеным убачаным. “Цэхі добрыя, абсталяванне сучаснае, у асноўным, імпартнае, умовы створаны — застаецца толькі пачаць зарабляць”, — зазначыў ён і спытаў, на якім прадпрыемстве ў Ганцавічах самыя высокія зарплаты. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Каўша, — якраз на “Модулі”.
На працягу экскурсіі па цахах рабочую групу суправаджала галоўны інжынер таварыства Валянціна Касцюк. Яна коратка распавяла гісторыю стварэння і развіцця прадпрыемства, якое было заснавана ў 1944 годзе і дзе зараз працуе 248 работнікаў, расказала пра яго сённяшнія справы, пра асартымент выпускаемай прадукцыі, якая вылучаецца высокай якасцю.
“Вось гэтымі дзвюма драбілкамі мы пераапрацоўваем тэхналагічныя адходы і выкарыстоўваем іх як другасную сыравіну. Яе мы можам камусьці прадаваць. Вялікія надзеі таксама ўскладваем на фітынгі…” — дзялілася планамі на будучае Валянціна Мікалаеўна.
Ужо сёння сярод заказчыкаў ААТ “Модуль” значацца буйныя беларускія прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цеплавой энергетыкі, будаўнічай галіны, а таксама прыватныя асобы, якія займаюцца рамонтам і будаўніцтвам.
У каталозе прадукцыі таварыства — розныя прадызаляваныя трубы і фасонныя часткі, фітынгі — злучальныя часткі трубаправодаў у месцах іх разгалінаванняў, паваротаў ці пераходаў на іншы дыяметр, муфты, абіўка кабін МАЗаў, вокны і дзверы ПВХ, шклопакеты, модульныя канструкцыі. Пастаяннымі партнёрамі і пастаўшчыкамі прадпрыемства з’яўляюцца вытворцы Германіі, Фінляндыі, Італіі, Даніі, Аўстрыі і Расіі.
ААТ “Модуль” пакуль пагашае дэбіторскую і крэдытную запазычанасць і працуе з прыбыткам. Так, за трэці квартал 2011 года выручка прадпрыемства ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (без ПДВ, акцызаў і іншых абавязковых плацяжоў) склала 25549 мільёнаў рублёў, чысты прыбытак склаў 2414 мільёнаў рублёў. Увесь ён быў размеркаваны сярод акцыянераў — 1 юрыдычнага і 11 фізічных асоб. Пры гэтым вартасць адной акцыі склала 65,17 рубля.
Аднак прыйшоў час, калі прадпрыемству трэба пагашаць вялікія даўгі па крэдытах. Як будуць спраўляцца з сітуацыяй спецыялісты таварыства? Менавіта на гэта пытанне хацеў атрымаць адказ міністр Уладзімір Цалко.
Ці атрымае ААТ “Модуль” падтрымку і дапамогу ад урада, неўзабаве стане вядома. І работнікі прадпрыемства адчуюць гэта першымі — на сваёй зарплаце.
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
This website uses cookies.
Read More