
Петр ГУЗАЕВСКИЙ
“Яны тут з адзінаццаці гадзін раніцы і вось амаль да вечара ляжаць, – сказаў жыхар вёскі, які пазваніў у “ГЧ”. – Іх тут было можа сем ці восем, але людзі шкадавалі і забралі сабе некалькі, а гэтыя тры засталіся…”.
Я развязаў мяшок і паглядзеў, адзін сабачка і дзве сучачкі… Вядома, чаму не забралі – бо сучкі, а сабачка быў надта кволы і амаль удвая меншы за сваіх астатніх. Таму нікому і не прыглянуся сіроткі.
Літаральна праз некалькі хвілін, як пад’ехаў журналіст “ГЧ”, з’явіўся старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей. Ён выклікаў пагрузчык і забітую аўчарку з вуліцы пагрузілі і недзе павезлі. Пакідаць на марозе гэтых маленькіх сабачак, каб яны загінулі, я не змог.
Хоць літаральна тыдзень таму малодшай дачцэ дома ужо з’явіўся маленькі сабачка. Прывёз шчанюкоў у кватэру, наліў малака… Было відаць, што малако яны пілі толькі са сваёй маці, якую за нешта застрэлілі. Але голад навучыў іх дабываць ежу, і тыкаючыся мордачкамі, сабачаняты хутка вылакалі малако.
Канешне, трымаць у кватэры іх магчымасці няма, але і выкінуць паміраць – рука, як кажуць не падымеццца. Таму звяртаюся да нашых чытачоў, адгукніцеся, людзі, можа каму патрэбны надзейныя ахоўнікі? Званіце па телефоне: 2 74-92., альбо 80296628011.
Не выключаю, што пачнецца спрэчка. Спрэчка тых, хто выступае за знішчэнне бадзяжных сабак і абаронцаў жывёл. Яна ідзе ужо даўно і, напэўна, будзе бясконцай. Бо ёсць моцныя аргументы, як у адных, так і ў другіх.
Бадзяжныя сабакі нападаюць на хатнюю жыўнасць, з’ядаюць курэй, коз, кролікаў, кідаюцца іншы раз на людзей… Адзічэлыя каты загрызаюць парасят. І канешне, так быць непавінна, з імі трэба змагацца. Але як?
Абаронцы жывёл кажуць, што павінна быць усё цывілізавана. Але ў Ганцавічах прытулкаў для жывёлу няма, прыемнікаў часовага ўтрымання таксама. І сабак проста адстрэльваюць спецыяльнымі стрэламі з пісталета.
А потым трупы з вуліц забіраюць работнікі камунгаса ці сельсавета, на тэрыторыі якога вядзецца адстрэл. Толькі не заўсёды хутка… І гадзінамі ходзяць дарослыя і дзеці і глядзяць на забітых жывёл…
Толькі ж мы не жывёлы, і не сабакі вінаватыя, што іх выкідваюць, і яны робяцца бадзяжнымі…
PS. У пятніцу ўжо да абеда ўсіх трох шчанят забралі, і ў іх ужо ёсць гаспадары. Выказваем падзяку ўсім тым, хто не застаўся раўнадушным і пазваніў, каб прытуліць асірацелых сабачанят.
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More