
Пасля антырэкордаў у паказчыках па надоях малака і раслінаводства, якіх дасягнуў СВК “Агра-Нач” за апошнія гады, работнікі сельгаскааператыва вырашылі аддаць права кіравання аднаму з лепшых кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Уладзіміру Грыгарану, які зараз узначальвае СВК “Дубнякі”. Гэтая гаспадарка трымае трэцяе месца ў краіне па надоях малака і займае лідыруючыя пазіцыі па многіх паказчыках сельгасвытворчасці ў раёне і вобласці.
У гэтым годзе планаў аб рэарганізацыі шляхам узбуйнення калгасаў акрамя аб’яднання СВК “Бярозавец” (в. Ганцавічы) і СВК “Малькавічы” больш не было. З ініцыятывай аб аб’яднанні калгасаў выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Па яго словах, тэрміны, якія кіраўніцтва СВК “Агра-Нач” прасіла на выпраўленне сітуацыі, сышлі, і таму няма сэнсу больш чакаць, каб на самых лепшых землях, а некалі калгас “Праўда” быў адным з лідараў, гаспадарка прыйшла яшчэ ў большы заняпад.
У СВК “Агра-Нач” пагалоўе жывёлы зменшылася за пяць гадоў на 500 галоў, самая нізкая ўраджайнасць зерневых культур была ў раёне за мінулы год, надоі малака самыя меншыя ў краіне за мінулы год – каля 2 тон на карову. “Прагрымелі” мы на ўсю рэспубліку і з недастачай жывёлы (недзе знікла 185 галоў буйна-рагатай жывёлы на суму больш за 400 млн рублёў – заўв. Аўтара), – сказаў Аляксандр Саланевіч. – Яшчэ год, можа, будзе доўжыцца праверка. І невядома чым закончыцца. Нехта за гэту жывёлу грошы атрымоўваў, камбікорм спісваў”. Па словах старшыні райвыканкама, спачатку кіраўнік СВК “Дубнякі” Уладзімір Грыгаран быў супраць аб’яднання, але пасля пераканання яшчэ і старшыні аблвыканкама Уладзіміра Сумара ён здаўся.
Было зразумела, чаму не хацеў Ваганавіч браць на сябе такі груз.
Здзівіла іншае, што калгаснікі СВК “Агра-Нач” спачатку яўна не хацелі далучэння ці ўвогуле ім была лянота паднімаць рукі. Калі выконваючы абавязкі старшыні СВК “Агра-Нач”, Сяргей Аляксейчык першы раз паставіў пытанне на галасаванне, то толькі ён сам прагаласаваў за аб’яднанне. Народ захацеў выслухаць Уладзіміра Грыгарана. “Дык скажыце, што вы нам паабяцаеце і што будзе пасля гэтага аб’яднання”, – сказала самая актыўная ўдзельніца сходу цялятніца Валянціна Лідская.
“Вам горш не будзе, будзе горш толькі мне, бо прыйдзецца ўжо і начаваць тут, – сказаў Уладзімір Грыгаран. – Крыўдна мне, як былому суседу па гаспадарках, што прыходзіцца працягваць руку дапамогі і зараз паднімаць некалі адзін з самых славутых калгасаў Ганцаўшчыны. Кіраўнікі папярэднія ўпусцілі, не замацоўвалі тэхнічную базу, не будавалі, вось і дажыліся, што самай адсталай гаспадаркай сталі. А на чорта кіраўнік, які не вырашае праблемы, не клапоціцца пра людзей, якія хочуць прыстойна зарабляць за сваю працу? Грош цана такому кіраўніку”.
Як выступоўца, Уладзімір Ваганавіч выдатны аратар, і сваёй харызматычнай натурай прыцягвае і зараджае на добры лад. Яго аргументы зацікавілі людзей. Па яго словах, у яго гаспадарцы зараз камбайнеры зарабляюць па 400-500 тысяч рублёў у дзень. Сярэднямесячная зарплата за паўгода 1 млн 860 тысяч рублёў, а СВК “Агра-Начы – 904 тысячы рублёў.
Многа Уладзімір Ваганавіч абяцаў і для работнікаў, і для вяскоўцаў: механізаваць пасадку бульбы, дапамагаць сенам, збожжам і транспартам для прывозу дроў. Таму пасля яго выступу ўсе за аб’яднанне прагаласавалі адзінагалосна.
Старшыня райвыканкама А. Саланевіч таксама намаляваў перспектывы, што калі ўдасца трапіць у праграму авечкагадоўлі, то на базе гаспадаркі “Агра-Нач” адновяць гэтую галіну, і ў раёне будзе створана пераапрацоўка воўны. А вёска Лактышы стане агратурыстычным цэнтрам для рыбакоў і амаратаў прыроды.
“Але не думайце, што прагаласавалі і можна сядзець, і зараз гарачая пара, калі дзень год корміць, і сядзець у зале няма калі. Будзеце працаваць – будзе вынік, будзе зарплата”, – сказаў старшыня райвыканкама.
Вось толькі СВК “Агра- Начы”, як і калгаса “Праўда”, ужо не будзе.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More