«Я не халоп і не раб, каб нехта ўказваў, што мне чытаць»
Я працую вадзіцелем і, можа, не так творча ўмею пісаць, але не магу стрымацца, каб не ўзгадаць выпадак, які выклікаў у мяне абурэнне. Было гэта ў нядзелю, 8 ліпеня.
Рукі прэч ад "Ганцавіцкга часу"!
У той дзень я падмяняў вадзіцеля аўтобуса, на якім вазіў людзей падчас раённага аўтапрабегу, прысвечанаму 68-й гадавіне вызвалення Ганцавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У чаканні ўдзельнікаў мерапрыемства каля ГДК я сядзеў і чытаў апошні нумар газеты «Ганцавіцкі час». Прачытаўшы некалькі артыкулаў, пачаў разгадваць красворд. А потым паклаў газету побач. У аўтобусе ўжо сабралася шмат людзей, і зайшла жанчына (як пазней я даведаўся, гэта была начальнік аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Лідзія Занька), якая, убачыўшы газету, схапіла, скамячыла і кінула мне пад ногі.
Я не мог стрываць. «Вы што, здурнелі? – кажу. – Якое вы маеце права так рабіць?!» Зранку сапсавала настрой, фактычна давяла да стрэсу. Я вадзіцель, адказны за дзясяткі людзей, якіх перавозіў у той дзень. Гэтая жанчына-чыноўніца мяне зняважыла. Я не халоп і не раб, каб цярпець прыніжэнне. Ніхто не мае права ўказваць, што мне чытаць.
Я падняў газету, развярнуў яе. На першай старонцы былі сфатаграфаваны ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны на мерапрыемстве да Дня Незалежнасці. І так мне на душы стала балюча. Успрыняў так, быццам тых, хто кроў праліваў на вайне, памяць і подзвіг ветэранаў, яна зняважыла і растаптала…
Я зразумеў пазней, чаму яна так негатыўна адрэагавала, бо гэта была газета “Ганцавіцкі час”. Я купіў газету за свае грошы, добра ведаю, што газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі.
Ужо пазней, калі пайшоў падпісваць да яе пуцявы ліст, у яе кабінеце я выказаў адкрыта Лідзіі Заньцы сваё незадавальненне і сказаў у вочы, што нельга так сябе паводзіць з рабочымі.
У мяне ёсць гонар і годнасць, і я не люблю несправядлівасці. Мая задача – прафесійна выконваць свой абавязак вадзіцеля. Я нясу адказнасць за бяспеку, здароўе і жыццё пасажыраў.
У адказ пачуў, што я рэкламую недзяржаўную газету, а ёй яна не падабаецца. Я сказаў Лідзіі Мікалаеўне, што мне гэту газету намнога прыемней чытаць, чым размаўляць з ёй.
Мяне пужалі начальнікам аддзела адукацыі Сяргеем Сарокавым. Са мной вырашылі правесці “прафілактычную бяседу”…
У дзяцінстве мяне пужалі воўкам, бабайкай, і зараз, калі мне ўжо 59 гадоў, мне баяцца няма чаго. Сарокава я ведаю як прыстойнага чалавека, і не трэба мяне ім пужаць.
Пра што будуць «бяседаваць», я магу і ўсім расказаць. Будуць мяне вучыць, што чытаць, а што не?
Дык, можа, мне чыноўнікі яшчэ будуць указваць, што есці, у што апранацца, з кім здаровацца, а з кім не?
Спусціцеся на зямлю. Тое, што начальнікі ходзяць у модных касцюмах, не азначае, што ўсе яны лепшыя за рабочых людзей, якія зрываюць мазалі на руках, круцячы гайкі.
Іван Мышкавец, вадзіцель РАА
Ад рэдакцыі:
Пракаментаваць гэты выпадак намеснік галоўнага рэдактара газеты “Ганцавіцкі час” Пятро Гузаеўскі папрасіў начальніка аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Лідзію Заньку.
“Я ад вас першы раз пра гэта чую, я так не рабіла”, – адказала Лідзія Мікалаеўна.
Верыць ці не, паважаныя чытачы, – гэта справа кожнага. Асабіста я яе словам не паверыў, таму што знайшоў людзей, якія падцвердзілі, што Лідзія Мікалаеўна, мякка кажучы, гаворыць няпраўду. І калі спатрэбіцца, сведкі згадзіліся падцвердзіць. І калі іх пачнуць “апрацоўваць”, таксама пра гэта мы даведаемся адразу.
Пра тое, што да газеты “Ганцавіцкі час” работнікі ідэалагічнага аддзела “не роўна дыхаюць”, нам вядома даўно. І перашкоды работнікі аддзела ідэалогіі супрацоўнікам газеты “Ганцавіцкі час” чыняць ужо не ўпершыню, і нават пасля былога старшыні райвыканкама Уладзіміра Столяра такія выпадкі ўжо былі неаднаразова. Нават на міжнародны культурны семінар, які праходзіў у Ганцавічах 15 чэрвеня, карэспандэнта “ГЧ” Ірыну Дамарацкую работнік ідэалагічнага аддзела, падначаленая Лідзіі Занька, спрабавала не пусціць у зал зал, дзе праходзіла паседжанне.
Дапамог карэспандэнту і дазволіў выконваць прафесійны абавязак Ірыне Дамарацкай намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Валынец, які, на наш погляд, спыніў злачынства ў дачыненні да карэспандэнта “ГЧ” – а арт. 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь менавіта так трактуе перашкоду законнай дзейнасці журналіста.
Наша газета некаторым не падабаецца, таму што дае права выказваць розныя меркаванні. А так хочацца, каб усе спявалі ў адну “дудку”. Добра, што ёсць людзі, якія не хочуць быць зацюрканымі рабамі. Такога прынцыповага чалавека, як Іван Мышкавец, “ідэолагі” зараз будуць за вярсту абыходзіць. Ім няўцям, што сумленне і праўда для многіх людзей даражэй за “цёплае крэсла” з добрай зарплатай і пасадай.
Што тычыцца Лідзіі Занькі, дык варта задумацца: для каго Вы, Лідзія Мікалаўена, працуеце? Для людзей, забараняючы ім чытаць “Ганцавіцкі час”? Што вы пакінеце пасля сябе нашчадкам? Тое, што змагаліся, каб людзі не маглі чытаць, тое, што яны хочуць? Сумленне і годнасць нельга перамагчы забаронамі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.