За што літоўцы беларусаў любяць? Расповед ганцаўчаніна
Мікалай Зубік па адукацыі выкладчык беларускай філалогіі з правам выкладання нямецкай мовы, але ўжо некалькі год запар працуе дальнабойшчыкам у літоўскай фірме. Андрэй разам з жонкай Вольгай маюць сына Андрэя (10 год) і дачку Аліну (7 год). Два месяцы назад ён быў у Еўропе, калі там пачаўся выбух каранавіруснай інфекцыі. Сустрэўшы Мікалая на вуліцы, было цікава задаць яму некалькі пытанняў пра жыццё, працу, каранавірус і планы.
Мікалай Зубік: "Я спадзяюся, што маю сям’ю каранавірус абміне, бо як вядома, вакцыны ад яго пакуль няма". / Фото: Аляксандр Пазняк
—Мікалай, вы шмат дзе былі, што думаеце пра навалу каранавіруса?
—Я спадзяюся, што маю сям’ю каранавірус абміне, бо як вядома, вакцыны ад яго пакуль няма. У связі з гэтым, бачу як усе пачалі адзін ад аднаго засцерагацца. Жонка кажа сыну, каб сядзеў у хаце і не выходзіў на вуліцу. Але і дачка, і сын Андрэй вельмі хочуць на вуліцу. У сына ёсць веласіпед на якім хочацца пакатацца. Я сам не бачу шмат дзяцей на вуліцы. Відаць, бацькі забараняюць падчас “чумы” ім выходзіць.
Мы перажылі свіны і птушыны грып, павінны перажыць і гэтую пандэмію. Па “РС” пачуў, што каранавірус — гэта адзін з відаў пнеўманіі, ад якога пакутуюць больш пажылыя людзі. Я не медык, але лічу, што з каранвірусам шмат суматохі і панікі. Але ж трэба і жыць неяк далей.
—Што з вашай працай? Як зараз працуе ваша фірма?
—Пакуль я застаюся дома, бо каранавірус закрануў амаль усю Еўропу. З гэтай прычыны некаторыя лагісты працуюць, а некаторыя не. Наша фірма адправіла ўсіх работнікаў у вымушаны адпачынак, каб не плаціць за прастой аўтатранспарту. Пакуль сітуацыя не стабілізуецца з пагрузкамі і выгрузкамі, мы будзем знаходзіцца дома.
Не думаю, што сітуацыя будзе занадта працяглай. Напрыклад, немцы, народ даволі датошны. Напачатку яны напалохаліся каранавірусу, але бізнес пачаў несці страты, таму немцы працуюць, зрабіўшы толькі тыдзень — другі паўзы. Два месяцы таму я быў у Італіі і Іспаніі. Тады толькі пачыналася пандэмія і былі гарады, якія ахоўвала паліцыя і немагчыма было праз іх праехаць, бо там быў рэжым. Калі апошні раз быў у Італіі, то было нейкае змрочнае ўражанне. Людзей на вуліцы не было. Задаваў сам сабе пытанне: дзе людзі і што яны робяць? За паездку ў Італію некаторыя фірмы даплочваюць даволі добрую суму — 85 еўра за суткі.
У еўрапейскіх пансіянатах для старых людзей узнікла праблема, бо работнікі, каб не захварэць самім на каранавірус, адмовіліся ад працы. І цяпер там няма каму працаваць. Жанчыны з Украіны імкнуцца ў Італію на працу ў гэтыя пансіянаты, бо там значна выраслі расцэнкі да 200 еўра ў суткі. У Італіі ўвогуле шмат пажылых людзей і ім надаецца шмат увагі. Там нават да мора ёсць пандус для інвалідаў і старых, каб яны маглі пабачыць хвалі і падыхаць марскім паветрам.
—Мікалай, а ці былі якія абследванні і праверкі вашага здароўя пры перасячэнні межаў розных краін?
—Мяне пачалі правяраць напачатку на французкай мяжы, потым на нямецкай, польскай, літоўскай і беларускай. Пры гэтым, у еўрапейскіх краінах замяралі тэмпературу і электронным чынам, і звычайным, запісвалі паказанні па самаадчуванню. Сам мной з рэйса ехаў адзін літовец, які захацеў, каб пасля кадэнцыі яго праверылі на каранавірус. Ён нават быў гатовы самастойна за гэта заплаціць, але яму ў Літве адмовілі, бо правяраюць найперш тых, у каго тэмпература. На абследванне знешне здаровых людзей, там ніхто траціць грошы не будзе. Па прыездзе ў офіс фірмы, нам далі прадпісанні апрануць маскі і пальчаткі. Жонка таксама мяне прымушае ў ганцавічах апранаць маску.
Калі я перасякаў беларускую мяжу, мне паведамілі, што я ўнесены ў спецыяльную базу дадзеных і пра мяне будзе паведамлена ў мясцовую службу МНС. Таксама мне далі рэкамендацыі, аб тым, што калі маё здароўе пагоршае, каб неадкладна звярнуўся ў бальніцу, а ўвогуле пабыў на рэжыме самаізаляцыі дома. Дзякуй Богу, прайшло два месяцы і ніякая хвароба ў мяне не вылезла. А калі паслухаць жыхароў Ганцавічаў, дык хваробу лягчэй знайсці тут, чым дзесьці ў Італіі.
—Хто працуе ў вашай фірме? Ці шмат там грамадзян Беларусі?
—У нашай фірме з 100% работнікаў на літоўцаў прыпадае толькі 30%, на украінцаў 50% і на беларусаў 20%. Але паступова працэнт нашых грамадзян расце. Увогуле, літоўцы вельмі беларусаў любяць за цярплівасць і адказны падыход да працы. Беларусы больш пакладзістыя людзі. Мы ідзём на кампрамісы. Можам прагнуцца, а літоўцы ведаючы пра гэта, карыстаюцца выпадкам. Украінцы іншыя. З імі складана, таму фірма пры любой магчымасці ад іх пазбаўляецца. Пры маёй памяці, з фірмы адначасова звольнілі 300 украінцаў, таму што з імі немагчыма спрачацца. Яны заўсёды стаяць на сваім і злёгку могуць паслаць мэнэджэра куды падалей.
—Якія выпадкі могуць здарыцца ў дарозе?
—Калі здаеш сраваздачу ў фірме пасля рэйсу, то можаш на вялікім экране паглядзець онлайн, што адбываецца ў іншых вадзіцеляў. Камера паказвае, што хтосьці едзе без бакавога люстэрка, хтосьць зачапіў бардзюр, а хтосьці зламаў агароджу, заехаў на клумбу ў Германіі і выслухвае нямецкую лаянку. Памятаю выпадак, калі адзін шафёр у Францыі зачапіў нейкі будынак і на фірму прыйшоў рахунак заплаціць 35000 еўра. Быў суд, але гэта помнік архітэктуры і хоць там была дробязь, але ж закон ёсць закон. Вадзіцель сваімі рукамі хацеў падмазаць тую сцяну, але яму адмовілі ў гэтым.
—Мікалай, вы са мной размаўляеце па беларуску. Ці патрыёт вы сваёй краіны? Любіце Беларусь?
—Я нарадзіўся ў Вялікіх Круговічах, але дзесяць год жыву ў Ганцавічах. Я люблю сваю вёску, бо там “закапаны мой пуп”. Люблю Ганцавічы, Беларусь. Хацелася б, каб наша краіна наблізілася хоць крышачку да еўрапейскага ўзроўню жыцця. Наш народ, які выстаяў ліхалецце вайны, павінен жыць лепш. Пакідаць і з’язджаць адсюль я не збіраюся. Мае карані і жыццё тут.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.