Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі
Днямі у рэдакцыю “ГЧ” патэлефанаваў жыхар вёскі Ельна Іван Чурак. Праблема, якую агучыў Іван Нікіфаравіч, агульная для жыхароў вёскі Ельня, Пасекі і Кругліца ў тым, што яны пакутутюць ад недахопа вады.
Аляксандр Халецкі аглядае водныя абшары Ганцаўшчыны / Фото: Аляксандр Пазняк
Жыхар паскардзіўся, што, нягледзячы на глыбокі калодзеж, ён кожны год сутыкаецца з азначанай праблемай.
Ён кажа: “У канцы 80-ых гадоў праводзілі меліярацыю, пракопвалі канавы, клалі дрэнаж, каб пашырыць пасяўныя плошчы. Тады старшынёй у калгасе быў Бялімаў Міхаіл Аляксеевіч. Яму не хапала зямлі. Пасля такіх работ вада паступова сышла”.

Калісьці ў вёсцы Пасекі, якую уключылі ў склад Ельні, жыхары трымалі кароў. І людзі цішком самі перасыпалі канавы, каб можна было паіць жывёлу. А гадоў 10 назад з’явіліся бабры, якія зрабілі дамбу. Вада пачала затрымоўвацца. Але яе, па словах Івана Чурака, пабурылі тыя, хто хацеў пажывіцца рыбай.
Вадаправод, калі браць напрамкі ад Любашава да Пасек знаходзіцца прыкладна за 600 метраў ад вёскі. Аднак яго ў свой час не дацягнулі ў вёску.
—У нас калі абкапалі навакольныя канавы, уся грунтовая вада сыйшла. Калі сухі год, то калодзежы стаяць пустыя, а ў агародзе нічога не расце. Я тэлефанаваў у Любашаўскі сельскі выканаўчы камітэт з гатовым рашэннем праблемы: паставіць шлюзы, каб перакрыць ці перасыпаць канаву. Я тэлефанаваў старшыні Любашаўскага сельвыканкама. Яна адказала, што нічым не можа дапамагчы, — працягвае Іван Нікіфаравіч.

Рэдакцыя “ГЧ” таксама звярнулася з такім жа пытаннем да старшыні Любашаўскага сельвыканкама Святлане Мухе. Аднак у адказ прагучала толькі тое, што ёй трэба прыслаць пісьмовы запыт, бо яна надта занятая і не мае часу для адказу.

Погляды
Начальнік Ганцавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мікалай Міхалевіч на праблему з дэфіцытам вады глядзіць глабальна.
—Пытанне з вадой — гэта не толькі праблема вызначаных вёсак, а праблема ў цэлым Беларусі. Але ёсць рашэнне праблемы на прыкладзе вёскі Ганцавічы. Там стварылі кааператыў па правядзенні вадаправода. Для гэтага трэба стварыць ініцыятыўную групу. Калі такая група з’явіцца, то для правядзення вадаправоду могуць нават дапамагчы з раённага бюджэту.

Таксама Мікалай Лявонцьевіч падкрэсліў, што водныя праблемы будуць, так як існуюць кліматычныя праблемы на Поўдні Беларусі. Адносна меліярацыі ён сказаў, што яна цяпер не праводзіцца.
Аднак такі адказ не можа задаволіць пенсіянера, які не мае дастаткова сродкаў для таго, каб правесці сабе ваду.
—У нас у Пасеках 12 хат. У некаторых людзі бываюць толькі наездамі. Калі стварыць кааператыў і скінуццца, то гэта будзе залатая вада. Некаторыя прабіваюць свідравіны, ставяць свае калонкі. У чацвярых жыхароў яны ўжо ёсць. Трэба альбо дацягваць трубаправод, або рабіць шлюз ці перасыпку. Тады вёска хоць троху аджыве, — кажа Іван Чурак.

З-за нашых балот пакутуюуць іншыя
Аляксандр Халецкі, у мінулым работнік лясной гаспадаркі, а сёння добраахвотны захавальнік лясоў і балотаў у зоне рэспубліканскага заказніка «Падвялікі мох», бачыць наяўнасць праблемы ў тым, што ў нас бяздумна на працягу дзесяцігоддзяў праводзілася зніштажэнне водных багаццяў прыроды. Па словах Халецкага, па сённяшні дзень ідзе знішчэнне пачаткаў рэчкі Выдранкі.

Рэкі Бобрык і Выдранка пачынаюць свой бег недалёка ад вёскі Сукач і падсілкоўваюць верхавыя балоты ў пойме ракі Цны. Плошча балот тут 6000 гектараў. А гэта пры нармальным раскладзе, па словах Халецкага, 12 млн тон вады. У выніку парушэнняў грунтовыя вады тут упалі на 2 метры. З-за чаго была парушаная не толькі экасістэма, але і мікраклімат у рэгіёне.
Чытайце таксама: Какие проблемы флоры существуют в Ганцевичах и как они решаются в Беларуси

—Ніжэй ад вытокаў Выдранкі на 3 кіламетры вады ўжо няма. Па баках было журавінавае балота, а цяпер вербалоз. Балоты — гэта губка-резервант, які утрымоўвае ваду. Але мох сухі, балота дэградуе, зарастае багульнікам. Яно становіцца небяспечным для ўсіх: суха, недакурак кінь і ўсё загарыцца, — кажа Аляксандр Халецкі. —У Сірыі зрабілі вадасховішча на два мільёны тон вады. Дык яны там скачуць ад радасці! А ў нас слілі 12 мільёнаў тон і нікому не баліць!

Сутнасць прапановы Аляксандра Халецкага ў тым, каб спыніць любыя разбуральныя “меліярацыйныя” работы на гэтым участку і дазволіць рацэ Выдранцы зноў стаць паўнавартаснай воднай артэрыяй, сілкавальняй балотаў. Захавальнік упэўнены, што з аднаўленнем верхавых балот на Ганцаўшчыне звязана будучыня не толькі лясной і паляўнічай гаспадарак, але і экалагічнага турызму, які не развіты на Ганцаўшчыне.
—Праблема адсутнасці вады — гэта не толькі наша праблема. Водная сістэма звязана паміж сабой. Крым знаходзіцца без вады з-за асушэння нашых балот. У Еўропе праблемы з-за той жа прычыны — бязглуздая меліярацыя Палесся! — зазначыў Аляксандр Халецкі.

Думка эксперта
Ігар Куталоўскі, ландшафтны архітэктар, удзельнік экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» падчас тэлефоннай размовы распавёў, што на поўдні Беларусі ідуць працэсы апустыньвання. Пра экалагічную праблему Палесся “ГЧ” пісала ў № 23 за 4 чэрвеня.
Чытайце таксама: Ожидает ли Беларусь экологический апокалипсис на примере Ганцевичского района?
—Цяжкасць сітуацыі ў тым, што ў беларускіх навукоўцаў няма цэласнага погляду на праблему, або боязь агучыць праблему. Але экалагічная — адна з самых сур’ёзных праблем, якая можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Калі ў Беларусі ў бліжэйшае дзесяцігоддзе не пачнецца комплексная праграма па павышэнню ўзроўню грунтавых вод, назапашвання запасу вады ў экасістэмах, вяртанню таго рэжыму, які быў да маштабных меліярацый, то мы хутка прыйдзем да стэпавага клімату, — каментуе сітуацыю спецыяліст.
Ландшафтны архітэктар кажа, што не толькі ўзровень грунтавых вод, але і артэзіянскіх паніжаецца. Раніцай на траве стала меньш расы практычна па ўсёй Беларусі. А глабальнае змяненне клімату пагаршаецца лакальным, той бядой, якую прынесла Беларусі бяздумная меліярацыя і Чарнобыль.

Высновы
Як бачна сітуацыя з вадным балансам на Палессі несуцяшальная нават з афіцыйнага боку. Праблема нават не ў тым, што ў кагосьці пустыя калодзежы, а ў тым, што для пэўных патрэб асушаліся балоты і рэчкі Ганцаўшчыны і ўсяго Палесся. На сённяшні дзень з-за сухасці зямлі гэта можа прывесці да вялікіх пажараў у зоне рэспубліканскага заказніка «Падвялікі мох», змены кліматычнага рытму, падзенню воднага баланса ў суседніх краінах і безліч да чаго яшчэ…
Іван Чурак, які паказаў аўтару канавы, што праходзяць праз Пасекі, на развітанне сказаў: “Раней вясной ў лес хадзілі толькі ў ботах, бо было вільготна, а цяпер у тапачках”.

Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.