Categories: Новости

Як вырашыць водную праблему Ганцаўшчыны?

Вада на вагу золата

— Наш калодзеж амаль пусты. Як пачалі жыць у сваім доме, за паў гады ўзровень вады апусціўся на тры-чатыры кальца. Вада ў ім брудная, зямельная. Мы яго чысцілі, але прыйшлі да таго, што трэба было бурыць свідравіну, а для гэтага збіраць немалыя грошы. Доўга ездзілі да мамы, бралі ваду ў яе ў Ганцавічах. Але нават у свідравіне на 46 метраў, вада дрэнная, жоўтая, у ёй шмат жалеза, — кажа Юля Маляўка.

У Любашава шмат у каго паперасыхалі калодзежы. Гэта праблема ўсёй вёскі. Некаторыя людзі тут прабіваюць свідравіны. Тыя, хто жывуць у пачатку вёскі могуць карыстацца з агульнага трубаправода. Муж і жонка Маляўкі думалі таксама пра цэнтральны трубаправод, але цягнуць трубы — вельмі далёка і дорага, бо жывуць яны ў другой палове вёскі.

Вада ў дом з свідравіны ў Малявак праходзіць праз фільтр. Аднак усё роўна мае жоўты адценак. Мыццё бялізны з-за гэтага праблемнае. Адзенне жоўкне. Юля кажа, што такім праннем папсавала ўсе пялюшкі свайго дзіцяці.

—Свідравіну прабіць нам каштавала дзесьці 1000 долараў. Гэта без прыбораў. Хтосьці казаў, што вада будзе на вагу золата. Так яно і атрымоўваецца ў багатай на ваду Беларусі, — каментуе Юля.

Свідравіна — справа не кожнаму па кішэні, як бачна па коштах на адным з сайтаў. Кошт праекта залежыць ад выкарыстоўваных матэрыялаў; глыбіні свідравіны (у метрах); глебы на ўчастку; асаблівасцяў планіроўкі; розных індывідуальных фактараў. Таму такую паслугу не могуць сабе правесці многія пенсіянеры і людзі, якія працуюць у раёне без выезду на заробкі за межы краіны.

Шмат хто з любашаўцаў, суседзяў Юрыя і Юліі Маляўкі робяць таксама свідравіны. Але гэта людзі з дастаткам. Іншыя проста выжываюць як могуць… Любашаўцы закідваюць у калодзежы рухавікі, фільтруюць ваду, хто мае магчымасць і сродкі — цягнуць вадаправод ці робяць свідравіны.

Балоты паступова паміраюць

Аляксандр Халецкі — чалавек, які ведае пра водную сістэму Ганцаўшчыны ці не лепей за ўсіх у раёне, кажа, што праблема з вадой не можа быць вырашана без таго, каб не прывесці балоты ў стан, які быў да бязглуздай меліярацыі, якая рабілася яшчэ ў савецкія часы.

—Экалогія Ганцавіцкага раёна ў жудасным стане. Балотная экасістэма абязводжаная. Паўсюль сухая трава. Хацелася б даведацца ў кіраўніцтва лясгаса, РАНС, хто будзе адказваць калі здарацца пажары? Ёсць ветэраны РАНС і лясгаса, якія памятаюць страшныя пажары 1992 года. Інжынер аховы лесу Генадзь Уласень кіраваў у той час частковым тушэннем пажараў.

Але яму трэба дапрацаваць да пенсіі, таму ён праблемамі займацца не будзе. У мяне 25 сотак зямлі. З зоны рызыкоўнага земляробства яны ператварыліся ў зону бескарыснага земляробства, — дзеліцца Аляксандр Халецкі.

Чытайце таксама: Сітуацыя з вадой на Ганцаўшчыне можа аўкнуцца па-за межамі Беларусі

Дабраахвотны захавальнік лясоў і балотаў кажа, што ў лес прыходзіць дзікі народ, які пакідае за сабой смецце і недакуркі. Адзін недакурак можа прывесці да вялікай бяды — пажара. Пажарных вадаёмаў нідзе няма, а ўсе канавы перасохлыя.

Разам з Аляксандрам Мікалаевічам мы выехалі на веласіпедах за вёску Ельну, дзе ён паказаў калгасныя пляцоўкі, зробленыя на асушаных балотах былога гідралагічнага заказніка “Галь”. У 1970-ых гадах райкам партыі тут спрабаваў садзіць бульбу.

Яе саджалі ў мох і ўвосень вынімалі мёрзлую тую самую бульбу. Ён кажа: “Ураджаю ніякага не было. Балота ёсць балота. З году ў год усё вымярзае і пакуль не адновяць водны рэжым, гэтыя землі будуць у запусценні”.

Што можна зрабіць?

На думку Аляксандра Халецкага, трэба дзейнічаць у некалькіх напрамках, каб захаваць воднае багацце Палесся.

Па-першае, трэба заняцца перасыпкай канаў, каб аднавіць водны рэжым балота. Інакш вада будзе ўвесь час убягаць.

Па-другое, трэба дзейнічаць згодна Рамсарскай Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях 1971 года. Удзельнікамі Канвенцыі з’яўляюцца 170 дзяржаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 2307 водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння агульнай плошчай 228,9 млн га. Канвенцыя прадугледжвае ахову водных рэсурсаў Беларусі.

Па-трэцяе, трэба рабіць мікрапавышэнні на некаторых зямельных плошчах. Да канца чэрвеня на Ганцаўшчыне забалочанасць, а потым усё перасыхае. Рэчкі ператвараюцца ў арыкі. Калі не прыняць меры з восені і не аднавіць водны рэжым, экасістэма будзе працягваць гінуць. Гэтаму могуць паспрыяць і лясныя пажары.

Як адмоўны прыклад у гэтым напрамку — рака Выдранка, якая сілкуе канал навукова-эксперыментальнай базы «Журавінка». На ёй трэба аднаўляць дамбы, перасыпаць дарогі. Добрым прыкладам у гэтым плане могуць паслужыць намаганні ў столінскім раёне і ў Белавежскай пушчы. Там, дзе ёсць дастаткова досведу, на думку прыродаахоўніка, яго трэба пераймаць.

Александр

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

11 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

4 дня ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago