Архіепіскап Стэфан асвяціў новую царкву ў вёсцы Дзяніскавічы
Урачыстае адкрыццё Cвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Дзяніскавічы, богаслужэнне на якім правёў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, адбылося у мінулую суботу 1-га чэрвеня. На мерапрыемства сабралася каля двухсот жыхароў Дзяніскавіч, кіраўніцтва райвыканкама, а таксама праваслаўныя святары з усяго раёна.
Архіепіскапа Стэфана каля ўваходу ў царкву сустракалі з караваем і кветкамі / Фото: Пётр Гузаевский
Прадстаўніка высокага духавенства, які прыехаў на чорным кітайскім мінівене, прыхаджане пачціва віталі караваем хлеба і прыгожым букетам кветак. Ад дарогі да ўваходу ў царкву была выслана дарожка з жывых кветак. Па традыцыі Стэфан благаславіў усіх прысутных і павіншаваў з Пасхай.
У царкве, дзе амаль дзве гадзіны праходзіла богаслужэнне, месца хапіла толькі невялікай частцы людзей. Пасля службы святары з харугвамі, казакі і прыхаджане ўрачыстай працэсіяй здзейснілі ход вакол новай царквы.
У многіх жыхароў вёскі быў святочны настрой, бо адкрыцця храма чакалі шмат гадоў. Вялікую заслугу і падзяку вяскоўцы выказалі настаяцелю гэтай царквы айцу Іаану. “Я шчыра кажу, што не верыў, што за два гады ў нашай вёсцы пабудуюць такую прыгожую царкву, – сказаў былы настаўнік Дзяніскавіцкай СШ Іван Тарасавіч Сасікайла. – За плённую працу бацюшка заслугоўвае павагі і ўдзячнасці. Вось толькі за гады савецкай улады многіх людзей адвучылі хадзіць у царкву”.
Дзяніскавічы гадоў 20-30 таму былі адной з найбуйнейшых вёсак у раёне. Моладзь зараз з’язджае ў гарады, у школе штогод становіцца менш вучняў, асноўную частку насельніцтва складаюць пенсіянеры. Ды і яны не ўсе ідуць у царкву, хіба толькі на вялікія святы. У будзённыя дні, па словах вяскоўцаў, у царкву прыходзіць каля 20-30 чалавек. З мужчын увогуле пастаянным наведвальнікам храма з’яўляецца толькі адзін – былы старшыня мясцовага калгаса “Расія” Вячаслаў Трапачка. “Шкада, што многія людзі не разумеюць, што вера ў Бога – гэта вялікая сіла. Наведваючы храм, адчуваеш прыліў сіл і сапраўдную радасць жыцця”, – сказаў Вячаслаў Васільевіч. – Я на сваім вопыце гэта ведаю, бо перанёс цяжкія фізічную і псіхалагічную траўмы і быў на валаску ад смерці, а вера ў Бога выратавала і цяпер дае мне магчымасць радавацца жыццю”.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт