Categories: Новости

У горадзе Ганцавічы правальваецца асфальт

На мінулым тыдні на гарачую лінію “ГЧ” тэлефанавалі гараджане, якія выказвалі занепакоенасць з’яўленнем новых ям на гарадскіх дарогах. Хваляванні гараджан ўзмацняюцца, таму што камунальнікі не гавораць, па якой прычыне ўзнікаюць правалы на дарозе.

Ірына Дзенісеня расказала, што на завулку Школьным на праезджай частцы праваліўся асфальт. Паблізу дарога ўвогуле з кожным разам звужаецца, бо асфальт абвальваецца ў канаву.

Па словах жанчыны, на гэтую “дробязь” (так выказваюцца некаторыя людзі аб правалах на дарозе) многія не звяртаюць увагі. Абышлі ці аб’ехалі сабе ды й годзе. Ганцаўчанка ж Ірына Валер’еўна бачыць у гэтым вялікую небяспеку.

“Гэта днём яму можна ўбачыць і абысці яе. А што рабіць вечарам? Асвятленне там дрэннае. Зараз пачне рана цямнець. Дзеці, якія вучацца ў другую змену, дахаты будуць вяртацца ўжо цёмна. Таму гэтая маленькая яма можа нарабіць вялікай бяды. Не дай божа трапіць туды! У выніку можна пакалечыцца на ўсё жыццё”, – непакоіцца ганцаўчанка.

Дарэчы, такая праблема ў горадзе не адзіная. Правалы сустракаюцца ў розных частках горада. Яшчэ адна такая яма ўтварылася каля дома №21 па вуліцы Завадской.

Па словах адной жыхаркі гэтай вуліцы, асфальт на дарозе праваліўся каля каналізацыйнага люка. І гэта, як лічаць некаторыя жыхары горада, не выпадковасць.

Гараджане дапускаюць розныя меркаванні наконт ям на дарогах. Адны да гэтага адносяцца з гумарам, а другія «правальнымі» з’явамі вельмі напалоханы.

“Хутчэй за ўсё, каналізацыйныя трубы працякаюць. Вада шукае сабе новыя шляхі і вымывае пясок. Вынік гэтага – правалы на дарозе. А можа, наш горад увогуле хутка пойдзе пад зямлю?”, – хвалюецца Надзея Рабцэвіч.

Дзве такія ямы камунгаснікі нядаўна засыпалі на вуліцах Мантажнікаў і Будаўнікоў. Чаму ўзнікаюць правалы на дарогах і што будзе прадпрымаць камунгас, карэспандэнт “ГЧ” запыталася ў дырэктара КУМПП ЖКХ “Ганцавіцкага РЖКХ” Аляксея Галяка.

Сітуацыю Аляксей Фёдаравіч пракаменціраваў так: “Прычына ўзнікнення ям пакуль не вядома. У бліжэйшы час мы разгледзім гэтае пытанне”.

Валентина Пинчук

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

21 минута ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

32 минуты ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago