
Аляксандр Міхайлавіч расказаў, што камень прыцягнуў увагу, бо выглядаў, як апрацаваны: абчасаныя акруглыя формы, высокія абадкі. Па словах Аляксандра Міхайлавіча, на тым месцы, дзе ён выкапаў камень, ёсць яшчэ адзін, але дастаць яго з зямлі не ўдалося.
Пабачыў знаходку земляка-будчака і журналіст “ГЧ”. Адшукаў у сетцы інтэрнет звесткі, дзе азін з даследчыкаў-аматараў Уладзімір Ларыёнаў у сваёй кнізе «Патаемны шлях у Белаводдзе” апісвае падобныя камяні як язычніцкія ідэалы. Вось як ён піша пра каменны слупок, знойдзены ў Ноўгарадзе на Траецкім раскопе ў пластах XI стагоддзя. “Постаць малявала сабой канічны слупок сантыметраў 60–70 вышынёй, з выразна бачным абадком «капялюшыка», і ідучай ад яе ўніз такім жа ўручную апрацаваным абадком «бародкі»; Форма постаці і асабліва «бародка» – усё гэта выдавала ў знаходцы паганскага ідала, злучанага з глыбокай пашанай нашых продкаў мужчынскаму фаласу, які лічыўся святым, знакам урадлівасці”. Аднак лічыць гэта сур’ёзнай версіяй не варта, бо Ларыёнаў прызнаецца, што «з галавою ў яго не ўсё ў парадку».
Фотаздымкі каменя супрацоўнік краязнаўчага музея Віталь Герасіменя адправіў у Мінск, і мы атрымалі адказ. “Паглядзеўшы здымкі каменя, думаю, што гэта прыроднае, – кажа археолаг Вадзім Кошман, спецыяліст, які спецыялізуецца на перыядзе 11 – 15 стагоддзяў. – У Інстытуце гісторыі на першым паверсе ёсць невялікая «клумба» каля лесвіцы. Дык вось на ёй ляжыць падобны камень. Некалькі гадоў таму нейкая жанчына лічыла, што камень нібыта твор старажытнага мастацтва або іншапланецян”.
Аднак археолаг не выключае, што, магчыма, гэты камень і быў ідалам. І калі гэта святы камень (ідал – аб’ект пакланення язычнікаў), то яго лепей адвезці назад. Ён можа прынесці і розныя хваробы, і беды. Ці зацікавіць знаходка будчака яшчэ каго, невядома. І што з ім рабіць – таксама вырашаць яму самому.
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More