Categories: Новости

Іван Бондар заняў 6-е месца па складанню шахматных кампазіцый

Спаборніцтвы праходзілі ў сямі секцыях. Івану Бондару ўдалося 5 разоў правесці тэму “Ціхая ахвяра ферзя белых для перамогі”. Гэта значыць, што на працягу адной кампазіцыі белыя пяць разоў аддаюць свайго ферзя і ў рэшце рэшт выйграюць. Пры гэтым для чорных найлепшымі хадамі з’яўляюцца якраз тыя, якія разгледжаны ў кампазіцыі. Менавіта гэты эцюд і прынёс удачу аўтару.

У Івана Міхайлавіча было шмат канкурэнтаў – на гэты раздзел эцюдаў было прадстаўлена 86 твораў лепшых шахматных кампазітараў свету. Таму 6-е месца нашага земляка з’яўляецца значным дасягненнем, якое было ўнесена ў скарбонку зборнай Беларусі і дапамагло ёй раздзяліць 5-6 месца з Македоніяй. Калі дадаць, што раней Беларусь ніколі не знаходзілася так блізка ад прызавых месцаў, дык становіцца зразумелым, што для нашай каманды гэта пэўная вышыня.

Наперад беларусы прапусцілі расіян, якія сталі пераможцамі чацвёрты раз запар, а таксама ўкраінцаў, ізраільцян і сербаў. У спісе з 37 каманд свету, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце, пасля Беларусі і Македоніі ідуць Германія, Італія, Фінляндыя і завяршае дзясятку лепшых Славакія. Радзіма шахмат Індыя займае 11-ю палоску турнірнай табліцы.

Як расказаў Іван Міхайлавіч, такія спаборніцтвы праводзяцца адзін раз у 4 – 5 гадоў завочна. Кампазітарам зборнай краіны дасылаюцца тэмы, па якіх яны ствараюць кампазіцыі і дасылаюць іх арганізатарам. Тыя выбіраюць лепшыя, прысвойваюць нумары і ў такім выглядзе (без імён аўтараў) дасылаюць у чатыры краіны свету чатыром суддзям. Тыя падводзяць вынікі і толькі пасля гэтага адкрываюцца імёны аўтараў. “Такая сістэма падсумоўвання вынікаў выключае падсуджванні”, – упэўнены Іван Міхайлавіч.

Сам ён даведаўся аб дасягненнях сваіх і зборнай краіны з паведамлення дырэктара 9-ага каманднага чэмпіянату свету (WCCT9) па шахматнай кампазіцыі Гарры Фушаксіса. “Я задаволены вынікамі нашай каманды, якія ўпершыню сталі магчымымі дзякуючы зладжаным намаганням усіх складальнікаў нашай зборнай”, – сказаў Іван Міхайлавіч і згадаў Яўгена Канстанцінавіча Белюка.

Яўген Канстанцінавіч некалі вёў у СШ № 2, дзе вучыўся Іван Бондар, шахматны гурток. Дзесьці з 6 ці 7 класа пачаў хадзіць туды малы Іванка з сябрамі. Асоба настаўніка, яго захапленне і ўменне перадаць яго дзецям прывялі да таго, што многім вучням ён прывіў любоў да шахмат. “Нездарма цяпер у раёне праводзяцца турніры імя Я.К. Белюка”, – заўважыў Іван Міхайлавіч.

З ім самім, дарэчы, гэтае захапленне засталося на ўсё жыццё. Дзякуючы яму атрымаў Іван Бондар званне майстра спорту па шахматнай кампазіцыі, станавіўся пераможцам рэспубліканскіх першынстваў і чэмпіёнам свету ў складзе зборнай СССР на 4-м камандным першынстве свету.

Даведка “ГЧ”

Шахматная кампазіцыя заснавана на сродках і правілах практычнай гульні і ўяўляе сабой незалежную форму шахматнай творчасці. Некаторыя называюць яе “паэзіяй шахмат”, таму што кампазіцыя раскрывае прыгажосць шахматных камбінацый, якія ўвесь час развіваюцца.

Біяграфічныя даныя

Бондар Іван Міхайлавіч нарадзіўся 05.05.1957 года ў г. Ганцавічы. У 1978 годзе закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут. З таго часу працуе настаўнікам матэматыкі і фізікі ў Любашаўскай БШ. Кіраўнік шахматнага гуртка СШ № 3 г. Ганцавічы, Любашаўскай БШ.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago