Паэт з вёскі Гута Уладзімір Марук — землякі цябе помняць
6 студзеня нашаму земляку-паэту з вёскі Гута Уладзіміру Маруку споўнілася б 60-гадоў з дня нараджэння. Але зямны шлях таленавітага паэта 23 студзеня 2010 года раптоўна абарваўся ў самым росквіце жыццёвых і творчых сіл. Яго імя ўвекавечана не толькі ў яго творах, але і ў бронзавым помніку, які знаходзіцца на алеі пісьменства ў Ганцавічах. Да юбілейнай даты са дня яго нараджэння нехта ўсклаў каля помніка жывыя кветкі.
Уладзімір Марук
Кожны чалавек пакідае свой след на зямлі. Адбітак яго ў аднаго глыбокі, а ў другога ледзьве прыкметны, які хутка знікае. Уладзімір Марук пакінуў пасля сябе неўміручую памяць сваімі літаратурнымі творамі. Яго вершы застаўляюць задумацца кожнага чалавека аб яго месцы на нашай зямлі. У іх любоў да Радзімы Многа філасофскіх думак аб падзеях, якія адбыліся, аб магчымай будучыні, аб адносінах між людзьмі. Патрыёт, родны сын Беларускай зямлі, пісаў вершы для дарослых і для дзяцей.У гэтых вершах многа дабрыні, многа цікавага і пазнавальнага.

У наш век, калі многія рвуцца за мяжу, у кніжцы «Чыж вярнуўся з-за мяжы», паэт напісаў:
«Ёсць на свеце прыгажосць,
Але там ты — толькі госць.
Дома хто ты? Гаспадар!
Даглядаеш свой абшар,
Беражэш яго як трэба:
Кусцік свой, кавалак неба…
Шмат лятаў я, шмат прайшоў —
Лепш, чым дома, не знайшоў!»
За час сваёй творчай дзейнасці Уладзімір Марук выдаў кнігі паэзіі «Зоркі ў кронах», «Ліст рабіне», «Інкрустацыя голасам», «Ехаў чыж у Парыж» і іншыя, займаўся перакладам з рускай, армянскай, узбекскай, туркменскай моў на беларускую, аўтар шматлікіх публіцыстычных публікацый.
Шмат задуманага ім так і засталося нерэалізаваным, многія вершы засталіся ў рукапісах. Хочацца спадзявацца, што сябры паэта зберагуць літаратурную спадчыну Уладзіміра Марука і ўвасобяць яе яшчэ ў адну кнігу паэта.
Ганцаўчане шануюць светлую памяць аб Уладзіміру Маруку, таму што мы павінны добрыя адносіны да яго перадаць сваім нашчадкам
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт