
Кожны чалавек пакідае свой след на зямлі. Адбітак яго ў аднаго глыбокі, а ў другога ледзьве прыкметны, які хутка знікае. Уладзімір Марук пакінуў пасля сябе неўміручую памяць сваімі літаратурнымі творамі. Яго вершы застаўляюць задумацца кожнага чалавека аб яго месцы на нашай зямлі. У іх любоў да Радзімы Многа філасофскіх думак аб падзеях, якія адбыліся, аб магчымай будучыні, аб адносінах між людзьмі. Патрыёт, родны сын Беларускай зямлі, пісаў вершы для дарослых і для дзяцей.У гэтых вершах многа дабрыні, многа цікавага і пазнавальнага.
У наш век, калі многія рвуцца за мяжу, у кніжцы “Чыж вярнуўся з-за мяжы”, паэт напісаў:
“Ёсць на свеце прыгажосць,
Але там ты – толькі госць.
Дома хто ты? Гаспадар!
Даглядаеш свой абшар,
Беражэш яго як трэба:
Кусцік свой, кавалак неба…
Шмат лятаў я, шмат прайшоў –
Лепш, чым дома, не знайшоў!”
За час сваёй творчай дзейнасці Уладзімір Марук выдаў кнігі паэзіі «Зоркі ў кронах», «Ліст рабіне», «Інкрустацыя голасам», «Ехаў чыж у Парыж» і іншыя, займаўся перакладам з рускай, армянскай, узбекскай, туркменскай моў на беларускую, аўтар шматлікіх публіцыстычных публікацый.
Шмат задуманага ім так і засталося нерэалізаваным, многія вершы засталіся ў рукапісах. Хочацца спадзявацца, што сябры паэта зберагуць літаратурную спадчыну Уладзіміра Марука і ўвасобяць яе яшчэ ў адну кнігу паэта.
Ганцаўчане шануюць светлую памяць аб Уладзіміру Маруку, таму што мы павінны добрыя адносіны да яго перадаць сваім нашчадкам
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More