
Пётр Гузаевский
Ці ўмее кіраўнік раёна прасіць за заказу дождж – невядома, а вось сонечнае надвор’е выпрошваць у яго неяк атрымліваецца. Менавіта так атрымалася ў нядзелю, калі ў вёсцы Будча адзначалі раённыя зажынкі.
Многіх здзівіла, што пасля праліўнога дажджу, які ішоў ноччу і раніцай, калі здавалася, што зажынкі прыйдзецца адмяніць, раптам заззяла сонейка і да 13 гадзін дня непагадзі быццам і не было.
І хоць Аляксандр Саланевіч расказваў пра сваю просьбу да Бога з жартам, але факты – рэч упартая. Ужо некалькі разоў яго “просьбы” аб добрым надвор’і спраўджваліся.
“Калі раніцай ішоў дождж і калі ўсе думалі, праводзіць свята ці не, я сказаў: «На Пятра і Паўла заўсёды былі зажынкі, не будзем адмяняць і сёлета». Вось нам далі часу да трох гадзін, значыць, будзе добрае надвор’е!”, – сказаў кіраўнік райвыканкама.
Будчакі і госці на прывітальныя словы адказалі адабральным смехам і апладысментамі.
Як Аляксандр Саланевіч прасіў Бога, невядома, але на працягу свята, хоць удалечыні пагрымвала і бліскала маланка, над мясцовасцю, дзе праводзіліся зажынкі, свяціла сонейка і дажджу не было ні кроплі. Як на дзіва, яго жарты пра надвор’е спраўджваюцца. На Дзень Незалежнасці ў Ганцавічах многія таксама сталі сведкамі падобнага прадказання. Калі пайшоў дождж, Аляксандр Паўлавіч сказаў, паказваючы на неба, што папросіць там, «на версе», так, што праз 7 хвілін ён скончыцца. Жарт спадабаўся. Але было і здзіўленне, бо амаль так і адбылося. Праўда, людзі ўсё роўна змоклі.
У Будчы добрае надвор’е вытрымала на працягу ўсяго святочнага мерапрыемства
Вяскоўцы на полі віталі дэлегацыю з раёна словамі: “Будча – сама лучша!”
“У каго самае найлепшае, таму сёння і зажынкі!» – сказаў А. Саланевіч і зноў сарваў апладысменты.
Настаяцель будчанскай царквы Пётр правёў службу і асвянціў камбайны, а заадно і камбайнераў. Традыцыйна касцы клалі ў пракосы першыя каласы збожжа, жнеі з песнямі вязалі снапы і віншавалі гаспадароў, якія вырасцілі ўраджай. Фальклорны калектыў “Хатовічы” правёў абрад зажынак, а старшыні райвыканкама, яго намесніку Юрыю Лелесу, які некалі ўзначальваў СВК “Будча”, і цяперашняму кіраўніку гаспадаркі Сяргею Мышкаўцу надзелі вянкі з жытніх каласоў. Старшыням калгасаў павязалі тканыя паясы і далі ў рукі косы. Будчакі апладзіравалі кіраўнікам, што могуць упраўляцца з прыладамі дзядоў, якія некалі не ведалі пра камбайны. Не ва ўсіх атрымлівалася спрытна, асабліва на фоне старшыні СВК “Крышылавічы” Сяргея Хадатчука. У Іванавіча каса аж звінела, а жыта роўненька клалася ў вялікі пракос. Каб яго не спынілі, то і камбайнам на полі не было б чаго рабіць.
Добра было б, каб не толькі спадзяванні на Божую дапамогу, але і дзеянні іншых кіраўнікоў разам з А. Саланевічам забяспечвалі не толькі добрае надвор’е, але і добрыя зарплаты жыхарам раёна.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More