
Пётр Гузаевский
Каталіцкія вернікі сабраліся ў касцёле яшчэ за гадзіну да ўрачыстай імшы, каб паўдзельнічаць у адарацыі і ўсім разам адгаварыць ружанцовую малітву да Маці Божай. У 12 гадзін касцельныя званы голасна абвясцілі пачатак святой імшы.
Да алтара выйшаў ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка. Шаноўнага госця віталі ад імя ўсіх прыхаджан Наталля і Сяргей Бобка з дзецьмі Арцёмам і Ільёй. Галоўны святар Пінскай дыяцэзіі абвясціў, што гэты святочны дзень спалучыў дзве ўрачыстасці: юбілей касцёла і прыняцце прысягі на служэнне ў Ганцавіцкай парафіі новапрызначанага святара – ксяндза дэкана Андрэя Шоды. Ён патлумачыў, што, акрамя выканання абавязкаў пробашча (настаяцеля) касцёла ў Ганцавічах, ксёндз Андрэй будзе ўзначальваць Ляхавіцкі дэканат і кіраваць супольнай дзейнасцю некалькіх касцёлаў. З прыхільнасцю і шчырым хваляваннем успрынялі вернікі прысягу ксяндза, пільна ўслухоўваліся ў словы малітваў, якія ён прамаўляў падчас прысягі.
Чароўныя гукі аргана, светлыя малітвы да Бога і песнапенні на працягу ўсёй імшы ўзляталі пад купал касцёла.
Ксёндз біскуп падчас пропаведзі нагадаў прыхаджанам пра складаныя часы для парафіі, а таксама пра будову касцёла і ксяндза Юзэфа Войду, стараннямі і шчырым служэннем якога была адноўлена каталіцкая парафія ў Ганцавічах і пабудаваны гэты храм, падзякаваў прыхаджанам за актыўнае жыццё пры касцёле і за супольныя малітвы. Асаблівую падзяку ён выказаў тым, “хто найбольш спрычыніўся да таго, каб касцёл жыў і дзейнічаў”.
Напрыканцы святой імшы перад прыхаджанамі і святарамі выступіў старшыня райвыканкама А.П. Саланевіч. Ён павіншаваў прыхаджан са святам, адзначыў важную ролю касцёла ў духоўным выхаванні грамадства і выказаў надзею, што новапрызначаны святар і ўсе прыхаджане касцёла будуць жыць і дзейнічаць па справядлівых Божых законах. Кіраўнік раённай улады уручыў касцёлу каштоўны падарунак – прыгожы дыван, які быў засланы перад алтаром.
К.І. Іруць і М.К. Заляценка ад імя ўсіх парафіянаў выступілі са словамі падзякі Пану Богу Усемагутнаму, святой памяці Кардыналу Казіміру Свёнтку, які 15 год таму асвяціў касцёл, усім святарам, якія спрычыніліся да пабудовы касцёла ў Ганцавічах, асаблівым чынам ксяндзу Юзэфу Войдзе. Прачулыя словы пашаны і ўдзячнасці былі звернуты да старэйшых парафіянаў, якія калісьці распачалі справу аднаўлення парафіі. Дружнымі воплескамі выразілі парафіяне сваю ўдзячнасць і старэйшай прыхаджанцы касцёла Алене Бондар, якая была першай старшынёй касцельнага камітэта і галоўнай памочніцай ксяндза Юзэфа ў справе будаўніцтва касцёла.
Асобную падзяку парафіяне выказалі раённай уладзе за памяркоўныя адносіны да католікаў і разуменне ролі рэлігіі ў духоўным станаўленні грамадзян краіны.
Благаслаўляючы Ганцавіцкую парафію на далейшыя гады жыцця, ксёндз біскуп Антоній Дзям’янка пажадаў вернікам заўсёды імкнуцца да Бога, спадзявацца на Яго і любіць Яго, берагчы свой касцёл і маліцца за тое, каб сярод моладзі былі пакліканні да святарскага служэння.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More