Categories: Новости

Кіраўнік раёна паабяцаў маладым спецыялістам вырашаць любыя праблемы

У гэтым годзе 80 маладых спецыялістаў, якія закончылі ВНУ і сярэднія спецыяльныя прафесійныя ўстановы, папоўнілі прафесійныя кадры прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны. Большасць з іх – гэта ўраджэнцы нашага раёна, якія пасля атрымання адукацыі вярнуліся працаваць на радзіму.

19 маладых спецыялістаў выбралі нялёгкую і з невысокай зарплатай працу ў СВК. Як трапна выказаліся вядучыя, яны «выбралі прафесіі для служэння ў прадпрыемствах сельскай гаспадаркі”. Тое, што кадравая праблема ў сельгасвытворцаў стаіць вельмі востра, сведчаць факты, што некалькі чалавек адразу былі прызначаны на пасады галоўных спецыялістаў у СВК.

Вопытныя спецыялісты са шматгадовым стажам давалі добрыя наказы, настройвалі на плённую працу і жадалі маладым спецыялістам “вучыцца выносіць цяжкасці”. Канешне, цяжкасці выносіць не ў прамым сэнсе. Бо пасля сустрэчы адзін са спецыялістаў пажартаваў наконт гэтых слоў і сказаў, што ў некаторых СВК так “вынеслі цяжкасці”, што калгасы прыйшлося далучаць да тых, дзе цяжкасці выносіць не даюць. Напрыклад, як у былым СВК “Агра-Нач”, дзе не вынеслі, а вывезлі больш за 200 галоў скаціны, а куды – не можа нават знайсці міліцыя.

Установы аховы здароўя папоўнілі 18 спецыялістаў, якія ўжо працуюць у паліклініцы, райбальніцы і медыцынскіх установах у вёсках. Шэсць спецыялістаў прыйшло ў Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці, тры чалавекі – на АТТ “Модуль”, па аднаму-двое спецыялістаў – на КПД, у ЖКГ, Ганцавіцкі РВЭС, электрасеткі, МНС і РАУС.

Пасля шыкоўнай відэа-прэзентацыі пра Ганцавіцкі раён, дзе былі паказаны і багатая прырода, і прадпрыемствы, і таленты і рамёствы, і гістарычныя помнікі Ганцаўшчыны, якую каментаваў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, у раёне, які паказвалі на экране, жыць і працаваць хацелася яшчэ больш. Але ж на самай справе, ёсць нямала пытанняў, якія трэба вырашаць. Старшыня райвыканкама пра праблемныя моманты казаў адкрыта і, падсумоўваючы вынікі сустрэчы, заклікаў маладых спецыялістаў не саромецца уздымаць надзённыя пытанні і нават звяртацца да яго асабіста.

“У нас няма моцных горадаўтвараючых прадпрыемстваў, і я прызнаю, што для моладзі складана арганізаваць адпачынак – не хочуць нашы бізнесмены адчыняць кафэ, рэстараны, боўлінг. Але мы будзем вырашаць любыя праблемы – нашы дзверы заўсёды адчыненыя”, – сказаў Аляксандр Паўлавіч.

Сустрэчу прадоўжылі ў рэстаране “Цна”, дзе для маладых кадраў правялі конкурсна-забаўляльную праграму.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

20 минут ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

31 минута ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago