
Андрей Литвинович
Хрыстос прыйшоў на свет, каб навучыць нас змагацца з нашымі слабасцямі: перамагаць зло дабром, нянавісць – любоўю, хлусню – праўдай, абыякавасць – клопатам і спачуваннем.
Божае нараджэнне – гэта асаблівы час шукання Бога, які стаў адным з нас. Гэта час нашага спаткання з Ім у святыні, каля яселек, праз святыя сакраманты, у штодзённай малітве, падчас калядных спеваў, у кожнай сям’і і ў парафіяльнай супольнасці. Праўда аб нараджэнні Сына Божага ў абліччы чалавека павінна аб’ядноўваць нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні, захавання хрысціянскіх каранёў і пабудовы жыцця на духоўных каштоўнасцях.
Бог таксама прагне выкарыстаць кожнага з нас, каб мы паверылі, што прыйшоў чаканы Збаўца, каб тыя, хто згубіўся на сцежках свайго жыцця, адшукаў дарогу да святыні, далучыўся да супольнасці вернікаў і прыняў Бога ў сваё сэрца.
Дзелячыся аплаткам у сям’і, давайце выкажам узаемныя пажаданні, забудзем пра тое, што нас падзяляе і з гэтага моманту пастараймася быць больш добрымі і зычлівымі у адносінах адзін да аднаго.
Віншую са святам хрысціян іншых канфесій, а таксама ўсіх людзей добрай волі.
Божага благаславення і здароўя вам, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Жадаю вам шчырай радасці, моцнай веры, нязломнай надзеі і братняй любові. Няхай зорка Хрыстова не перастае свяціць у сэрцах, указваючы шлях праўды, любві і душэўнага спакою.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More