Categories: Новости

У Міністэрстве інфармацыі “Ганцавіцкі час” чытаюць уважліва

Парушэнне міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч убачыла ў тым, што ў №8 за 18 лютага 2015 года ў выхадных даных газеты «Ганцавіцкі час» выкарыстоўваецца скарочаная назва органа рэгістрацыі газеты. У “ГЧ” указана: “зарэгістравана Міністэрствам інфармацыі РБ”, а патрэбна – “Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь”.

Газету «Слонімская» абвінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах нібыта не быў указаны тыраж газеты. Галоўны рэдактар Уладзімір Валадашчук здзіўлены, бо, па яго словах, тыраж указаны, але не на апошняй, а на першай старонцы.

Супраць таго, што павінна выкарыстоўвацца не РБ, а поўная назва Рэспубліка Беларусь, нічога не маем супраць. Але пра гэта Мінінфарм (гэта другая афіцыйная назва, якую дазваляюць выкарыстоўваць) магло паведаміць іншым чынам: разаслаць тлумачэнне па электроннай пошце, накіраваць у прафесійныя арганізацыі журналістаў ці выкласці на сваім афіцыйным сайце.

Навошта траціць дзяржаўныя грошы на непатрэбную папяровую валакіту? Ды і з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату” неяк гэта не пасуе.

Такой пазіцыі трымаюцца і калегі з Баранавіч. «Дастаткова было б званка з Міністэрства інфармацыі, каб мы выправілі гэта скарачэнне, калі яно на самой справе не адпавядае заканадаўству. Але Мінінфарм вырашыў вынесці менавіта афіцыйнае папярэджанне.

Прычапіцца можна і да слупа. Гэта добра вядома. І ў любой газеце можна знайсці нейкія дробныя недахопы, на падставе якіх можна паказаць сваю магутнасць і выступіць як пакаральны орган. Але з якой мэтай? ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звязвае папярэджанні з набліжэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі СМІ могуць у чарговы раз трапіць пад пераслед. Бо пасля атрымання двух папярэджанняў на працягу года зарэгістраванае ў Беларусі СМІ можа быць закрыта. Праўда, толькі праз суд.

Асабіста мая пазіцыя, што скарачэнне афіцыйнай назвы парушэннем не з’яўляецца, таму што грамадска-небяспечных наступстваў ці нейкай шкоды ад таго, што было напісана Міністэрства РБ, не здарылася і не магло здарыцца. Гэта проста фармальнасць. Гадоў з дзесяць “Ганцавіцкі час” у выхадных дадзеных выкарыстоўваў такое ж скарачэнне – і нічога, Цна ў другі бок не пацякла.

Звесткі ў выхадных дадзеных мы выправілі. Але папярэджанне абскардзім і будзем патрабаваць яго адмены. Таму што фармальна і Мінінфарм памылілася пры яго вынясенні. Газета “Ганцавіцкі час” хоць і друкавалася 18 лютага 2015 года ў друкарні, але дата выхаду газеты – 19 лютага, а не 18.02, як указана ў папярэджанні.

Хочацца перасцерагчы і звярнуць увагу рэдактараў дзяржаўных газет, у выхадных дадзеных якіх няма не толькі слоў “Рэспубліка Беларусь” ці скарачэння РБ, а нават Міністэрства інфармацыі не ўзгадваецца. Мае калегі-журналісты ўжо правялі маніторынг і вылічылі газеты, якія таксама могуць атрымаць папярэджанні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Да прыкладу, выданне Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – газета “Рэспубліка” ў апошнім нумары за 27 лютага 2015 года наогул не ўказвае, ад каго атрымала рэгістрацыю. Тут пішуць проста: “Рэгістрацыйнае пасведчанне №4 ад 19 лютага 2009 года”.

Ёсць шэраг іншых газет з больш значнымі недахопамі. Каб не атрымаць папярэджанне, дадзеныя ім трэба неадкладна выправіць (якім выданням і што выправіць – глядзіце на фота – прыкм. аўтара).

Будзем чакаць адказу з Міністэрства інфармацыі. Але нягледзячы на вынік, рэдакцыйную палітыку, у якой галоўнымі з’яўляюцца аб’ектыўнае асвятленне падзей, плюралізм думак і інтарэсы нашых чытачоў, нават калі гэта не падабаецца камусьці з самых высокіх чыноўнікаў, мы не адступім ні пры якіх умовах.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago