
Як патлумачылі “ГЧ” у аддзяленні ДАІ Ганцавіцкага РАУС, аварыя здарылася каля 23 гадзін 30 хвілін. Рухаючыся на аўтамабілі “Рэно-Меган-Сцэнік” з боку вёскі Хатынічы ў бок Ганцавіч, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і на развілцы каля аб’язной дарогі, што пры ўездзе у Ганцавічы, на хуткасці вылецеў у меліярацыйны канал.
Пераляцеўшы праз глыбокую канаву, машына ўдарылася аб бетонныя пліты. Спрацавалі падушкі бяспекі, інакш наступствы маглі быць непапраўнымі.
Па словах галоўнага ўрача Ганцавіцкай ЦРБ Вадзіма Сашко, дзякуючы таму, што маладому чалавеку своечасова была аказана медыцынская дапамога, яго выратавалі.
“У пацярпелага была пашкоджана на шыі крывяносная артэрыя, і ўрачы прыклалі нямала намаганняў, каб спыніць крывацёк, – сказаў Вадзім Уладзіміравіч. ––Зараз ён пераведзены ў хірургічнае аддзяленне, і яго стан здавальняючы”.
Як расказаў “ГЧ” інспектар ДПС Павел Коўш, дзяўчына пасля аварыі патлумачыла, што за рулём знаходзілася яна, хоць праў на ўпраўленне транспартнымі сродкамі не мае. А падчас руху на закругленні дарогі направа пасажыр схапіўся за руль і паспрабаваў павярнуць налева. Аднак на наступны дзень яна змяніла свае паказанні і расказала, што іншамаркай упраўляў Дзмітрый.
Хто на самай справе кіраваў іншамаркай, якую наўрад ці змогуць адрамантаваць, давядзецца высветліць супрацоўнікам ДАІ.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More