Ці патрэбна малако з Раздзялавіч дзяржаве?
Толькі пасля сходу грамадзян, які адбыўся 21 мая ў вёсцы Раздзялавічы, знайшоўся чалавек на вакансію малаказборшчыка, якога не маглі знайсці два месяцы, але малако пакуль яшчэ не прымаюць, бо вырашаюцца праблемы з возам. А з-за таго, што калгас не прымае малако, людзі штомесячна губляюць да двух мільёнаў рублёў.
Частка жыхароў вёскі Раздзялавічы ўжо два месяцы не мае магчымасці здаць малако дзяржаве
“Кожны з нас спадзяецца на грошы за малако. У некаторых гэта адзіная крыніца даходаў. Але я думаю, што гэта праблема цікавіць толькі малаказдатчыкаў. Бо праблема ўзнікла ў сакавіку, а хутка ўжо чэрвень, і нічога з месца не зрушылася. Кіраўнік СВК адпраўляе ў сельвыканкам, а сельвыканкам адпраўляе ў СВК”, – сказала мясцовая жыхарка Аляксандра Рабцэвіч, якая штодзённа здавала да 18 літраў малака.
Ідуць “гарачыя” месяцы, каровы даюць шмат малака, а ў Раздзялавічах у паловы насельніцтва СВК малако не прымаў, бо не было малаказборшчыка. Жанчыну, якая раней займала гэтую пасаду, па прычыне хваробы перавялі на другую працу, а на яе месца знайсці новага работніка ўсё не ўдавалася. На нейкі час з дзясятак вяскоўцаў знайшлі выйсце: яны, каб не выліваць каштоўны натурпрадукт свінням, хто ў руках, хто на веласіпедзе, а хто і на плячах насілі малако на другі ўчастак, за паўтара кіламетра ад дому, але з 19 мая і гэты варыянт адпаў, бо не хапала тары.
“Мне 72 гады, а я, каб зарабіць нейкую капеечку, за паўтара кіламетра нашу малако на плячах у другі канец вёскі ўжо каторы месяц”, – расказала журналісту “ГЧ” пенсіянерка Марыя Васільеўна Рабцэвіч.
Вяскоўцы кажуць, што за гэты час ўжо звыкліся і, нягледзячы на цяжкасці, гатовы былі і далей цягаць малако за сотні метраў, але прымаць натурпрадукт з другога ўчастка малаказборшчыца адказалася, бо яго было шмат і на сваім участку.
Па падліках жанчын, здаваць малако жадае каля сотні чалавек. Кожны з іх раней здаваў ад 10 да 15 літраў малака штодзённа. У сярэднім гэта ад 300 да 450 літраў малака за месяц з кожнай гаспадаркі. За месяц некаторым малаказдатчыкам удавалася выручыць да двух мільёнаў рублёў, а гэта немалая грашовая падмога, якой вяскоўцаў пазбавілі. Пазбавіліся даходаў не толькі людзі, але і СВК, які, па словах эканамістаў, атрымлівае 20% ад кошту малака, прынятага ад насельніцтва.
Чаму ж ніхто не хоча ісці працаваць малаказборшчыкам?
Па словах кіраўніка справамі сельвыканкама Ніны Ярашэвіч, гэтае пытанне ўвесь час стаяла на кантролі. Але хто і як гэтае пытанне кантралюе, яна так і не сказала. Ніна Мікалаеўна адзначыла, што мясцовая ўлада прапаноўвала працу малаказборшчыка ўжо шасці мясцовым жыхарам, але нягледзячы на тое, што на гэтай пасадзе абяцаюць 2 мільёны 400 рублёў (па сельскіх мерках гэта немалая зарплата), ні адзін з іх не згадзіўся.
“Цяпер вы седзіце без работы і не хочаце ісці працаваць. Хутка прыйдзе ліпень, і вас прымусяць плаціць “падатак на дармаедства” – тады будзеце ў сельвыканкаме ў чарзе за спраўкамі стаяць. Але я вас папярэджваю, што іх атрымаюць не ўсе”, – сказала вяскоўцам кіраўнік справамі сельвыканкама.
З 60-ці вяскоўцаў, якія сабраліся каля мясцовай крамы для абмеркавання праблемы, каб заняць гэтую вакансію, спачатку жадаючых не было. Адны казалі, што такую зарплату (2,4 млн руб.) плаціць не будуць, другія – што гэта не жаночая праца, бо цяжка цягаць флягі. А калі воз зломіцца, то рамантаваць яго прыйдзецца таксама самому.
Вольга Рабцэвіч, якая раней некалькі гадоў працавала малаказборшчыкам, растлумачыла карэспандэнту “ГЧ”, чаму людзі не спяшаюць займаць гэтую пасаду.
“Цяжка не толькі фізічна, але і маральна. Ад СВК дапамогі не дачакаешся. Воз зломіцца – рамантуй як хочаш, быццам гэта твая праблема. А ад людзей чаго толькі прыходзіцца выслухоўваць! Абвінавачваюць то ў крадзяжы іхняга малака, то праклінаюць за тое, што ловіш некаторых з іх на тым, што здаюць перагон. За канём таксама догляд трэба. Пагэтаму не кожная жанчына з такой працай справіцца”, – расказала Вольга Міхайлаўна.
Людзі крычалі, спрачаліся, але на заклікі сакратара сельвыканкама заняць пасаду малаказборшчыка ніхто не згаджаўся. Амаль дзве гадзіны працягвалася гэтая цягамоціна. Людзі чамусьці не верылі абяцанням прадстаўніка сельсавета. Узгадалі і старшыню раённага савета дэпутатаў Віктара Дразда. “Ён два разы быў у Раздзялавічах і абяцаў, што праблему са зборам малака дапаможа вырашыць! – гучна сказала жанчына. – А сёння няма на сходзе ні яго, ні старшыні калгаса, ні старшыні сельсавета”. Страціўшы надзею знайсці ў такой вялікай вёсцы малаказборшчыка, пачалі крычаць, што будуць пісаць скаргі ў аблвыканкам, раз мясцовыя ўлады не могуць вырашыць праблему.
Людзі выказвалі незадаволенасць тым, што на сходзе не было кіраўніцтва, у прыватнасці, старшыні калгаса “Адраджэнне”, які адзіны, хто можа рэальна вырашаць праблемы і з ўмовамі працы малаказборшчыка, і з аплатай працы. Жанчына з натоўпу нават сказала, што, маўляў, выбіраем дэпутатаў, выбіраем старастаў, а праблемы вырашае Гузаеўскі.
І сапраўды, галоўны рэдактар “ГЧ” Пётр Гузаеўскі, які сачыў за спрэчкамі грамадзян і задаваў вяскоўцам пытанні, тут жа на сходзе патэлефанаваў спачатку старшыні райсавета Віктару Дразду і папрасіў яго ўсё ж прыкласці намаганні і дапамагчы людзям знайсці малаказборшчыка. Потым ён пазваніў і кіраўніку СВК Валерыю Макарскаму, якому таксама расказаў аб праблеме.
Пётр Паўлавіч агучыў сутнасць размовы са старшынёй райсавета і з кіраўніком калгаса.
І Віктар Якаўлевіч, і Валерый Міхайлавіч – абодва выказаліся, што зацікаўлены ў вырашэнні праблемы. Старшыня СВК патлумачыў, што не мог сам прысутнічаць на сходзе, а накіраваў эканаміста, і ўсё, што залежыць ад яго, ён зробіць, але калі работнік будзе талковы. Калі трэба купіць воз – купіць (за грошы альбо за збожжа), бочку адрамантаваць – таксама не праблема. Старшыня паабяцаў, што калі зарплата малаказборшчыка не будзе дацягваць да мінімалкі, то будзе даваць надбаўкі новаму работніку. А каб было лягчэй працаваць, ён прапанаваў арганізаваць па вёсцы пункты прыёму малака.
“Вы зразумейце, што калі будуць сумленнымі і малаказборшчык, і кожны з тых, хто прадае малако, то ў выніку вы атрымаеце больш грошай, – сказаў Пётр Гузаеўскі. – Каго вы хочаце падмануць, здаючы разведзенае малако? Сваіх жа суседзяў, тых людзей, хто гэтак жа спасядзяецца на вашу сумленнасць. Бо здаючы малако разведзенае, а яшчэ горш, калі яно з антыбіётыкамі, той хітрэц і сам нічога не атрымае, і астатнія, бо будзе забракавана ўсё малако. А калі будзе добрая тлустасць, то вам дадуць надбаўку, а малаказдатчык прэмію атрымае – тады і праблемы не будзе з работнікамі”.
Ніна Мікалаеўна ў падтрымку размовы дадала, што ў летнія месяцы надоі большыя, а значыць, малаказборшчыку можна чакаць і большай зарплаты.
Пасля гэтага жадаючых заняць вакантнае месца знайшлося аж некалькі чалавек. Спыніліся на Анатолію Кісялевічу. З моманту сходу прайшоў амаль тыдзень, але малако пакуль так і не збіраюць.
“Чалавек ёсць, засталіся арганізацыйныя пытанні. Тут ўзнікла праблема з возам. Зараз гэтым пытаннем займаецца заатэхнік. Калі пачнуць збіраць малако, сказаць не магу”, – паведаміла па тэлефоне Ніна Мікалаеўна ў аўторак 26 мая.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.