У Ганцавіцкім раёне на балотах бушаваў пажар на плошчы больш за 100 гектараў
Велізарную шкоду экалагічнай сітуацыі і матэрыяльныя страты нанесены пажарам, якія ахапіў больш за сотню гектараў балот на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна. У сераду, 12 жніўня, тры верталёты авіацыі МНС і каля двухсот чалавек былі задзейнічаны на тушэнні пажараў.
Фота лётчыка-назіральніка Пінскай авіацыі
З вечара ў аўторак і раніцай у сераду людзі ў многіх вёсках і горадзе пакутавалі ад задымлення. На працягу двух дзён некалькі ачагоў пажараў успыхнулі на балотах за вёскай Раздзялавічы, а таксама на забалочанай тэрыторыі паміж Дзяніскавічамі, Макавам і Ліпскам.

Яшчэ ў аўторак на «гарачую лінію» «ГЧ» пачалі паступаць званкі ад занепакоеных жыхароў раёна з Кукава, Агарэвіч, Макава, якія паведамлялі пра задымленне.

«На вуліцы дымам усё зацягнута, пахне нейкім гарэлым торфам, — скардзілася па тэлефоне жыхарка в. Мельнікі Марыя Лойка. — Лес тут блізка, а што рабіць калі загарыцца? Куды званіць? Неяк страшнавата робіцца».

Падобныя званкі былі і з Дзяніскавіч. “У вёсцы яшчэ нічога, а ў лесе быў мой гаспадар, то дыхаць няма чым”, — казала жанчына, якая назвалася Марыяй.

Як пракаментаваў сітуацыю начальнік Ганцавіцкага РАНС Андрэй Лабко, пажар зафіксаваны на тэрыторыі звыш 100 гектараў. Па словах Андрэя Васільевіча, на яго тушэнні задзейнічана 90 чалавек з Ганцавіцкага лясгаса, каля 20 чалавек з чатырох лясніцтваў Лунінецкага лясгаса, усе свабодныя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі райвыканкама, арганізацый ЖКХ, ПМК-14, КПД, райпо і іншых.
Вечарам ў аўторак і раніцай у сераду смог стаяў і ў Ганцавічах.

Сітуацыяй занепакоіўся і старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Па яго словах, у сераду з самай раніцы на месца, дз ьушавала стыхія, было накіравана каля ста чалавек с горада і вёсак.

“Гараць высахшыя балоты паміж Макавам і Дзяніскавічамі. Там не пройдзе тэхніка, таму дабрацца туды цяжка. На дапамогу прыйшла авіацыя і за сераду, і чацвер, спадзяюся, пажар будзе лакалізаваны. Для жыхароў населеных пунктаў небяспекі няма, і панікаваць не трэба”, — сказаў Аляксандр Паўлавіч. – Нягледзячы на страты мы прыкладзем усе намаганні, каб лакалізаваць пажар, бо гэта наша багацце і яго трэба захаваць”.

Верталёты МНС бралі ваду для тушэння пажару на возеры Чырвонае, што знаходзіцца каля станцыі Люсіна. Завісаючы над возерам, магутныя машыны падымалі тонамі набіралі ваду ў так званыя бэмбі-бакі.

Колькі вады вычарпаюць з люсінскага возеры, палічыць можна толькі пасля таго, як пажар ліквідуюць. Кожны з двух верталётаў за гадзіну рабіў па 4-5 рэйсаў. За дзве гадзіны было відно, што на некалькі сантыметраў вады ў возеры стала меней. Трэці верталёт дапамагаў карэктаваць дакладнасць скіду вады.

Верталёт Мі-8 падымае за адзн раз да 3 тон вады, а вялікі Мі-26Т – 15 тон. За гадзіну працы МІ-26 расходуе да 2500 літраў паліва, таму дабіцца, каб выдзелілі авіацыю тушыць балота, кіраўніцтву раёна было няпроста. Бо звычайна авіацыю выкарыстоўваюць на тушэнні лясных пажараў. Але на гэты раз, так як населеныя пункты былі моцна задымленыя, верталёты выдзелілі.

Па словах лётчыкаў, вельмі цяжка знаходзіць ачагі пажару, бо паласа ўзгарання цягнецца на дзесяць кіламетраў, а знізу ўсё моцна задымлена. Агнём нанесена велізарная шкода, якая вымяраецца не толькі дзясяткамі мільёнаў рублёў, якія затрачаны на паліва, тасама сапсаваны гектары журавінніку на балоце, дзе людзі дзясяцігоддзямі збіралі каштоўную ягаду.

Нягледзячы на ўзмоцненныя меры ў пажаранебяспечны перыяд, якія прынялі у Ганцавіцкім раёне ўлады, аддзел па надзвычанйх сітуацыях, лясгас і іншыя прадпрыемствы, не дапусціць узгарання не ўдалося. Пакуль невядома, што магло стаць прычынай пажараў, але чалавечы фактар адна з найбольш верагодных версій.

PS. Вечарам усё ж выратавальнікам і тым, хто змагаўся са стыхіяй, нечакана прыйшла дапамога. Ці то прырода вырашыла дапамагчы ганцаўчанам, ці то старшыня райвыканкама зноў «дамовіўся з Богам». Бо не раз яго жарты, што ён можа закзамовіць надвор’е, спраўджваліся і выклікалі здзіўленне жыхароў. На гэты раз калі ўжо вечарэла і вырашалася пытанне працягваць тушэнне пажару на наступны дзень, нечакана над палаючым балотам прайшоў моцны лівень.

Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.