
Завітала сюды і кіраўніцтва раёна, і самадзейныя артысты не толькі з Ганцаўшчыны, але Салігорскага і Лунінецкага раёнаў. А вядомага спевака Сяргея Славянскага два магутныя будчакі пасля канцэрта насілі на плячах.
Пачалося святкаванне ўрачыстым адкрыццём памятнага знака ў цэнтры вёскі, дзе ўстаноўлены камень з надпісам “Будча. 500 гадоў. 2015 г.” Будчакі сустракалі гасцей, запрашалі да накрытых сталоў і частавалі…
Шмат падзяк, падарункаў, святочных віншаванняў і пажаданняў прагучала ад гасцей у адрас будчакоў. З віншавальнымі словамі з нагоды юбілею вёскі выступіў і старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандр Саланевіч.
“Насельніцтва вёскі змяншаецца – гэта жыццё расстаўляе свае кропкі. Але я лічу, што Будча будзе жыць. І хаця ў нас няма ні нафты, ні газу, затое ёсць працалюбівыя людзі, якія вытрымалі шмат выпрабаванняў і застаюцца адданымі гэтай зямлі. Тут такая колькасць буслоў, што я столькі птушак не бачыў нідзе, і гэта сведчыць аб вялікай будучыні вёскі. Як толькі я прыехаў на Ганцаўшчыну, зразумеў, што ў Будчу са сваім статутам не варта з`яўляцца, мяне нават папярэдзілі, што калі еду ў Будчу, трэба глядзець, каб людзі не паднялі бучу”, – пажартаваў старшыня райвыканкама.
Віншавалі будчакоў прадстаўнікі розных арганізацый. Бурныя апладысменты ў вяскоўцаў выклікала віншаванне галоўнага ўрача Ганцавіцкай ЦРБ Вадзіма Сашко, які сказаў, што самае каштоўнае, што ёсць у Будчы, – гэта людзі, якія ствараюць гісторыю свайго краю. Завяршыў Вадзім Уладзіміравіч сваё віншаванне фразай: “Аляксандр Паўлавіч гаварыў, што заўтра зноў працоўны будзень. Мы на ўсякі выпадак умацавалі рэанімацыйнае аддзяленне двума дзяжурнымі рэаніматолагамі. Таму адпачывайце на здароўе, але культурна…”.
Сярод гасцей свята былі і тыя, хто праславіў Будчу на ўвесь свет: “залатая рыбка” Беларусі Аляксандра Герасіменя і яе тата Віктар Іванавіч – былы спартсмен, майстар спорту міжнароднага класа па трайным скачку.
“Мне вельмі прыемна тут бываць. Прыязджаючы сюды, я ўспамінаю сябе маленькай дзяўчынкай, калі бегала па гэтых вуліцах з хлапчукамі, купалася ў рэчцы і нават чуць не патанула. Мабыць, гэта і стала першым штуршком да таго, каб я пачала займацца спортам. Дзякуй за тое, што вы ёсць, жадаю ўсім моцнага здароўя, а яшчэ каб тут нараджаліся новыя пісьменнікі, чэмпіёны, каб вы маглі імі ганарыцца”, – сказала Аляксандра.
Павіншаваў вяскоўцаў і ганцавіцкі паэт Аляксей Галаскок. “Вёска – гэта крыніца жыцця, пра што я выказаўся ў наступных вершаваных радках:
Сустрэнеш іх у полі,
Cутрэнеш на лузе,
Працуюць ад сэрца як трэба.
Вам дзякуй, вясковыя шчырыя людзі,
За кожны кавалачак хлеба! – сказаў Аляксей Пятровіч і дадаў, што падтрымлівае старшыню райвыканкама ў тым, што ў вёсцы трэба павялічваць нараджальнасць.
«Я ўпэўнены, што праз дзевяць месяцаў тут будзе больш дзяцей, бо тут было кіраўніцтва раёна і дактары», – сказаў А. Галаскок.
Добра пастараліся арганізатары свята: акрамя адкрыцця памятнага знака і пакоя-музея ў сельскім клубе, былі арганізаваны гандлёвыя павільёны, выставы беларускай кухні, фотавыстава “Гісторыя вёскі ў фотаздымках”, выстава садавіны і агародніны, пляцоўка “Лялечны тэатр”, дзіцячая гульнёвая пляцоўка “Вясёлыя забаўлянкі”, спартыўная пляцоўка для дарослых, рыбацкая пляцоўка “Будчакі – рыбакі”, кулінарная выстава “Будчанскія прысмакі”, тэматычныя пляцоўкі амбулаторыі, аддзялення сувязі, аддзяленне”Беларусбанка”, бяспройгрышная латарэя, батуты, шашлыкі, попкорн, гульні, атракцыёны і вялікая канцэртная праграма. Людзі засталіся задаволеныя святам.
Цёплыя словы пра сваю родную вёсачку выказала Ірына Кандраценя, якая цяпер жыве ў Пінску: “Я часта бываю ў Будчы, летам тут бываю месяцамі. Дзе б я ні была, а сваёй вёскі не саромеюся. Я ніколі не сказала, што еду ў вёску, а заўсёды гавару, што еду ў Будчу”.
Падзяліўся ўражаннямі і былы жыхар Будчы Рыгор Кандраценя. “Добрае свята арганізавалі, але душа баліць за тое, што з кожным годам тут з`яўляецца больш пустых хатаў і паваленых платоў. Прыехаў на свята, каб сустрэцца са знаёмымі, пагаварыць, успомніць былое. Але страшна ад таго, што многа п`яных, сорамна за тое, што землякі паддаюцца гарэлцы”.
Прыемным сюрпрызам для журналістаў “ГЧ” стала тое, што Рыгор Кандраценя – падпісчык. Ён расказаў гісторыю, як газета “Ганцавіцкі час” пабывала ў Амерыцы. “Жыву ў Кобрыне, але вельмі хочацца ведаць, што робіцца на Ганцаўшчыне. Я ўжо трэці год выпісваю вашу газету і з задавальненнем яе чытаю, прычым заўсёды першай. У маі быў у ЗША. Там у маёй дачкі ва ўніверсітэце быў выпускны баль, на якім быў і віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн. Едучы туды, я ўзяў з сабой і два нумары “ГЧ”, каб узяць у яго аўтограф. Гэтыя нумары пабывалі ў ЗША, і я іх прывёз на свята. А родную Будчу вельмі люблю», – расказаў наш зямляк.
Лепшым быў прызнаны надворак Анатоля і Марыі Савеняў. Не забыліся і пра людзей, якія доўгія гады добрасумленна і шчыра працавалі ў роднай гаспадарцы, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку – гэта Вольга Дайлід, Марыя Саланевіч, Арсеній Савеня.
Адзначылі і настаўнікаў, якія плённа працуюць у галіне адукацыі – Лілію Савеню і Галіну Кандраценю, а таксама былую настаўніцу Яўгенію Кандраценю, якая знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Адзначылі і ўрача Івана Свірскага, фельчара Галіну Мышкавец. Не забыліся і пра будчанскіх прадаўцоў Таццяну Стральчэню, Валянціну Савеню, Святлану Булат, Валянціну Рулінскую, Святлану Новік.
Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу былі адрасаваны і ветэранам гандлю Валянціне Савені, Вользе Дайлід, Вользе Герасімені, а таксама работніку почты Святлане Новік, работніку Будчанскага аддзела Беларусбанка Ірыне Дайлід.
За шматгадовую працу адзначылі і тэхнічнага работніка Будчанскага сельскага клуба Ганну Кандраценю.
Ушаноўвалі і майстрых-рукадзельніц Надзею Берташ, Надзею Дайлід, Марыю Савеню, Анастасію Сергіеню, а таксама Алену Мышкавец, якая трыццаць гадоў прымае ўдзел ў мастацкай самадзейнасці.
Болей за 20 гадоў спяваюць на сцэне сёстры Раіса Новік і Любоў Савеня. Ні адзін канцэрт не абходзіцца без Ірыны Рамашкі і Таццяны Савені, Мікалая і Вольгі Хандрыкаў. Сям`я апошніх шмат гадоў працавала ў галіне культуры: Мікалай Іванавіч быў загадчыкам клуба, а Вольга Іванаўна – кінамеханікам.
Найбольш актыўнымі чытачамі вёскі былі названы Анатоль Корзун і Алёна Волчак.
Падарункамі парадавалі і юбіляраў, якія адзначылі срэбнае вяселле – Мікалая і Алену Савеняў, Міхаіла і Валянціну Савеняў, Аляксандру і Валянціну Сергіеняў.
З залатым вяселлем віншавалі Канстанціна і Марыю Савеняў, Мікалая і Вольгу Стральчэняў.
Павіншавалі Максіма Ліхтара, якому ў гэты дзень споўнілася пяць гадоў і Аляксандру Фёдараву – ёй споўнілася восем гадоў.
Ушанавалі і самую старэйшую жанчыну вёскі – 94-гадовую Аксінню Паўлаўну Кандраценю.
На свяце быў аб`яўлены конкурс па гіравым спорце. Мужчыны падымалі гіру вагою 24 кг, жанчыны – 8 кг.
Сярод мужчын чэмпіёнам стаў Фарыд Сенюковіч, які падняў гіру 43 разы. Другім стаў Дзмітрый Сергіеня, які падняў яе 16 разоў. Бронзавым прызёрам стаў Анатолій Фёдараў, якому гіра паддалася 14 разоў.
Сярод жанчын прызёркамі сталі Сняжана Абрамовіч, якая падняла гіру вагою ў 8 кг 40 разоў, Наталля Рабцэвіч – 21 раз, Іна Заліпухіна – 10 разоў.
Два ж асілкі-будчакі ў знак прызнання і ўдзячнасці вядомаму спеваку Сяргею Славянскаму за яго візіт да іх пасля канцэрта насілі спевака на сваіх дужых плячах.
Дзякаваць Богу, на свяце абышліся без паслуг рэніматолагаў, але некалькі будчакоў паднялі-такі бучу. Прыйшлося прасіць дапамогу ў міліцыі.
Дарэчы, для “ГЧ” 500-годдзе было таксама цудоўным святам. Карэспандэнтаў газеты “Ганцавіцкі час” будчакі віталі з цеплынёй, запрашалі да стала, частавалі. Гэтаму ёсць некалькі прычын: шмат хто з вяскоўцаў – нашы пастаянныя падпісчыкі. А яшчэ Будча – гэта вёска, у якой вучыўся ў школе галоўны рэдактар “ГЧ” Пётр Гузаеўскі, тут у калгасе “50 год БССР” працавалі яго бацькі. Добразычлівыя будчакі нават праз 30 гадоў памятаюць іх і заўсёды сустракаюць з радасцю.
Ужо на наступны дзень пасля свята ў Будчы Юрый Савеня прынёс у рэдакцыю верш, які напісаў пад уражаннем ад свята:
Прыгажэеш сёння ты, Будча!
Пазайздросціць можа і Брэст.
Не кажыце “наробяць бучы” –
Землякі дружна ладзяць фэст!
Паз`язджаліся здалёк і зблізку
На свята нашага сяла,
Загарэўся агеньчык алімпійскі –
Саша з бацькам з Мінска
“прыплыла”.
Царкоўны хор, вясковыя артысты –
Усе шануюць будчакоў.
І Галаскок Пятровіч асабіста
Са сцэны расказаў пра шчупакоў…
Старалася улада і вяскоўцы –
Налівай у ліпках, будзь смялей!
Вышыванкі зіхацяць на сонцы –
Землякі святкуюць юбілей!
Так светла на душы і так прыгожа!
Радасць напаўняе цераз край
Багацце хай нашчадкі нам памножаць
Ты, Будча, праз вякі не памірай!
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More