
Юлія Матусевіч
Да месца правядзення свята людзі, як мурашы зыходзіліся з розных бакоў вёскі. Была на гулянні нават моладзь з горада. Асабліва было дзе разгуляцца дзецям – батуты, горкі, хаккей, шарыкі, мыльныя бурбалкі.
Дарослым вядучыя таксама не далі сумаваць. З прысутнымі праводзіўся конкурс на лепшае веданне страў з курыных яек, была выздачана бабуля, у якой больш за ўсё ўнукаў. Узгадваліся самыя старэйшыя і самыя малодшыя жыхары вёскі. Віншаванні «заморскіх»артыстак так прыйшліся да спадобы любаўскім мужчынам, што яны кінуліся ў пляс.
З віншавальным словам выступіў на свяце і страшыня Любашаўскага сельвыканкама Уладзімір Гардей. Ён павіншаваў вяскоўцаў, назваў тых, хто стаў лепшым сярод лепшых па добраўпарадкаванню, а таксама падзякаваў за добрую працу хлебаробаў.
«Сёння свята і хлебаробаў. Яны атрымалі самы вялікі ўраджаў у раёне, 86 любашаўцаў упершыню за ўсю гісторыю аперадзілі амаль тря сотні агароўцаў. Гонар і пашана ім. Ну а пераможцаў па добраўпарадкаванню мы аддзякуем мехам зерня», – сказаў Віктар Мікалаевіч.
Лепшымі па добраўпарадкаванні сталі Браніслаў і Марыя Сіліцкія. Ідучы на вуліцы іх двор не прамінеш. Ён выдзяляецца сваёй маляўнічасцю і адметнасцю. У гасцях у іх і карэспандэнт «ГЧ».
Яны расказалі, што гэтай хаце жывуць яны ўжо 12 гадоў, але такое ганаровае званне атрымалі ўпершыню. Да мінулага года перад вокнамі хаты расла агародніна.
Па словах хазяіна, упрыгожыць свой двор ён вырашыў пасля таго, як пабываў на дажынках у Пінску. Пачаў з таго, што закупіў 30 туй, кустарнікі, елачкі і, адсяліўшы сваю жонку з яе агародам крыху ўбок, высадзіў іх па двары. Ускопвалася ўсё уручную,але гэта праца Браніславу Іванавічу не толькі не дакучала, але нават прыносіла задавальненне.
Хутка тут з`явілася барана, на якой размясціліся гаршкі з кветкамі, плуг з чыгункамі ў якіх красаваліся вогненныя кветкі. У самым цэнтры кветніка на стале стаяць керамічныя дзед і баба. Крыху далей каларытная пралка, буслянка, вазы, цана якіх даходзіць і да паймільёна рублёў. Нядаўна гаспадары купілі керамічнага бусла, які таксама абышоўся ім ў мільён рублёў.
Хоць гэтае добраўпарадкаванне і цягне вельмі шмат грошай, у планах Браніслава Іванавіча, зрабіць у двары яшчэ мельніцу і калодзеж. Марыя Іванаўна захапленне мужа падтрымлівае і дапамагае. А ўлічваючы тое, што надвор`е цяпер спякотнае, працаваць трэба многа. Па словах Браніслава Іванавіча, устае ён у пяць гадзін і адразу ідзе ў свій кветнік, каб палюбавацца прыгажосцю створанай сваімі рукамі.
Добраўпарадкоўваць ён збіраецца не толькі двор, але і тэрыторыю вакол яго. Спрабаваў там размясціць фанарыкі, якія свецяцца, але іх пачалі красці і ён перанёс іх у двор. Таму цяпер плануе высадзіць там дрэвы.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More