Categories: Новости

Любашаўцы: “Няўжо пяць чалавек забруджваюць каналізацыю за суткі?”

“Я спадзяваўся, што хоць перад выбарамі яе адрамантуюць. Ужо ж пятніца –не вытрымаў, званю ў сельвыканкам. Там быў толькі сакратар, усе астатнія занятыя. Вырашаць праблему няма каму. Замест таго, каб адрамантаваць каналізацыю, запрашаюць на выбары”, – выказаўся Валерый Наплёха.

Як паведаміла адна з жыхарак вёскі Ніна Уладзіміраўна, якая жыве на беразе злашчаснай рэчкі-ванючкі ці інакш на вуліцы Маладзёжнай, не хочацца на двор выходзіць. “Вонь гэткая стаіць, і на агародзе нічога не пасадзіш: усё вымакне і згніе, залівае ўсё перад хатай,  плот ужо гніе. А яшчэ патрабуюць добраўпарадкавання. Дык няхай зробяць , каб магчыма было хоць выкасіць траву, а не то што кветкі пасадзіць”, – з абурэннем казала жанчына. – А што той камунгас.., ну прыедуць яны, адкачаюць брудныя сцёкі, а праз некалькі дзён  зноў усё плыве”.

Як лічаць жыхары гэтых вуліц, прычына іх бяды скрываецца ў прыватным прадпрыемстве “Воміца”, якое перыядычна злівае свае сцёкавыя рэшткі ў каналізацыю.

Начальнік водазабеспячэння Ганцавіцкага РЖКГ Леанід Кісялевіч карэспандэнту “ГЧ” патлумачыў, што пра бяду жыхароў яны ведаюць  і стараюцца  своечасова рэагаваць на іх звароты.

“Зараз мы праводзім рэвізію, каб высветліць прычыну, па якой адбылося забруджванне сістэмы каналізацыі на вуліцах Маладзёжнай і Юбілейнай. Яшчэ ў суботу мы гэтую праблему вырашылі і адкаталі ваду з каналізацыі, цяпер чакаем каналапрамывачную машыну “Крот” з Баранавіч, якая прыязджае да нас два разы на год і больш дасканала прачышчае сістэмы каналізацыі.

Галоўны ўрач санстанцыі Дзмітрый  Гарагляд сказаў: ” Пра гэтую праблему мы ведаем і прымаем магчымыя меры. Будзем звяртацца ў ЖКГ, каб яны хутчэй рашылі дадзеную проблему, людзі не павінны пакутаваць”.

Застаецца чакаць, што спецыялісты ЖКГ знойдуць першапрычыну і ліквідуюць яе.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

4 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

7 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

7 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago