
“Кура-квактуха ў нас на гусіных яйках сядзіць. Вечарам у нядзелю чую, пішчыць нешта, – расказвае Мікалай. – Аказваецца, вывеліся гусяняты. Забраў іх у кватэру, каб не памерзлі, а гаспадыня і заўважыла, што адно гусяня сярод іх з трыма лапамі”.
Сярод шасці гусянят, была і Лапачка (так назваў журналіст птушаня) – гусяня, якое нарадзілася калекай. У яго на самай справе тры сапраўдныя і сфарміраваныя лапкі. Але… з трох дзейнічала толькі адна. Затое як! Калі гаспадыня Клаўдзія Міхайлаўна паклала птушаня на канапу, каб сфатаграфаваць, незвычайнае гусяня пачало перабіраць адной лапай з такой хуткасцю, што каб пасадзіў Лапачку на ваду, то яна паплыла б не горш, чым з дзвюма.
“Не ведаю, ці выжыве яно і што з ім рабіць, бо хадзіць жа яно не можа і само пакуль не есць, як іншыя гусяняты, – сказала Клаўдзія Хілько. – Будем карміць з рук гэты цуд прыроды”.
Ці ёсць нейкая сувязь з тым, што гусяня вылупілася да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, застаецца толькі дадумваць. Але вядома, што на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей радыяцыя аказала негатыўнае ўздзеянне.
У раённай ветэрынарнай станцыі ўрач сказала, што анамаліі хоць і рэдка, але здараюцца. І звязана гэта з генетычнымі парушэннямі падчас развіцця плода.
Вучоныя кажуць, што выпадкі, калі нараджаюцца птушкі з трыма лапамі, з дзвюма галовамі, здараюцца адзін раз на 10 тысяч. У дзікай прыродзе такое практычна не здараецца. А калі і ёсць выпадкі, то птушкі гінуць у раннім узросце.
У хатніх умовах такія выпадкі бываюць часцей. Мутацыі, якія раней не выяўляліся, рэзка даюць пра сябе ведаць з-за таго, што чалавек выводзіць новыя пароды жывых істот шляхам скрыжавання. Уплыў чарнобыльскай радыяцыі вучоныя не адмаўляюць, але лічаць яго не самым асноўным.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More