
ГЧ
Вызначыць найлепшую працу было вельмі складана, таму публікуем вынікі пазней запланаванага. Кожнаму з аўтараў дзякуй за словы падтрымкі і за цікавыя ўспаміны.
Параіўшыся, рэдакцыя размеркавала месцы наступным чынам.
1 месца (прыз танометр)– жыхарка вёскі Хатынічы Надзея Мінько, якая расказала як з дапамогай Ганцавіцкага часу вырашылася праблема падсыпкі вуліцы Першамайскай у Хатынічах, як хутка запрацаваў санвузел у сельскім кафэ… Вельмі ўдала ўжыта аўтарам алегорыя пра чароўныя пендалі. Прачытаць водгук поўнасцю можна, націснуўшы на загаловак (ніжэй).
2 месца (прыз парасон) – у ганцаўчаніна Канстанціна Шуляка. Ветэран міліцыі паставіў журналістам «ГЧ» сваю выдатную адзнаку за аператыўнасць. Пісьмо ганцаўчаніна выйшла пад адпаведным загалоўкам. Прачытаць можна ніжэй.
3 месца (прыз фотаальбом) – у Максіма Шапялевіча. Малады чалавек, можна сказаць, вырас на матэрыялах «ГЧ». Ён успамінае, як чытаў на старонках «Ганцавіцкага часу» у класе вершы Аляксея Галаскока і іншых паэтаў Ганцаўшчыны.
4 месца (прыз алмазная мазаіка) – у Валянціны Коўш з Мінска. Жанчына нарадзілася ў Ганцавічах і каб быць у курсе падзей, якія адбываюцца на малой радзіме, дзесяткі год выпісвала і атрымлівала ў Мінску газету «Ганцавіцкі час». Наша зямлячка кажа, што «ГЧ» дысцыплінуе ўсіх працаўнікоў і з’яўляецца правадніком народных ідэй. Чытайце думку Валянціны Коўш, націснуўшы сіні загаловак.
5 месца (прыз карціна па нумарах) – у ганцаўчанкі Ірыны Астапук, якая пасля вучобы жыве ў Маскве. Дзяўчына успамінае, як хутка вырашылася праблема бездарожжа на сцежцы, што вядзе з вуліцы Маякоўскага ў мікрараён, клі аб гэтым рассказаў журналіст «ГЧ».
Яшчэ два ПРЫЗЁРЫ: атрымліваюць у падарунак фірменныя кубкі «Ганцавіцкага часу»
Смелае пісьмо ганцаўчанкі Ніны Сямёнаўны Вашкевіч прыйшло ў рэдакцыю раней за астатнія і выйшла на старонках друкаванай газеты. Можна лічыць, што ліст ганцаўчанкі стаў матыватарам для адкрыцця конкурсу, які даў магчымасць выказацца ўсім жадаючым «Чым запомніўся «Ганцавіцкі час».
Неардынарны падыход выкарыстаў да задання наш зямляк літаратар Анатоль Трафімчык. Ён прыслаў жартоўны вершаваны водгук.
Фірменныя кубкі ў якасці сувеніраў атрымліваюць і дзве ўдзельніцы вайбер-чата Зоя і Ларыса «Гарачыя НАВІНЫ ГАНЦАВІЧ», якія даслалі фотаздымкі ранейшых нумароў газеты «Ганцавіцкі час».
За прызамі, калі ласка, прыходзьце ў рэдакцыю па адрасе: вул. Дзяржынскага, 26А, г. Ганцавічы. Званіце зараней па тэлефонах: 8033-373-89-44 ці 62-126, каб дамовіцца з супрацоўнікам рэдакцыі. Пры сабе пажадана мець пашпарт.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More