
Ирина Домарацкая
“Гэта ж ідзе, бывае, салідны чалавек, але мінае гардэроб і ў адзенні накіроўваецца далей да кабінета ўрача, там і скідае верхнюю вопратку. Вось так складзіруюць на лаўках у калідоры, а людзям, бывае, і сесці няма дзе, – расказаў па тэлефоне пенсіянер. – Хоць я інвалід, але ж не лянуюся распрануцца і здаць адзенне ў гардэроб”.
У кабінет, праўда, пакуль у верхняй вопратцы не ідуць, бо амаль на кожных дзвярах ёсць аб’ява, што ўваход дазволены толькі без верхняй вопраткі. Таму пенсіянер дае карысную заўвагу тым, хто накіроўваецца да ўрача – не займайце лаўкі адзеннем.
Гараджанін лічыць, што патрэбна забараніць ўваход у вопратцы не толькі ў кабінет урача, але і наогул – далей рэгістратуры. Па словах пенсіянера, калі людзі самі не разумеюць, што ў паліклініцы патрэбна распранацца– значыць, патрэбна адміністрацыі зрабіць прапускны рэжым – паставіць на ўваходзе адміністратара.
Але такой катэгарычнасці прытрымліваюцца не ўсе наведвальнікі паліклінікі. Напрыклад, Леанід Канановіч з Раздзялавіч, з якім пагутарыла карэспандэнт 22 лістапада каля працэдурнага кабінета, сказаў, што не ўсе наведвальнікі ідуць да ўрача, таму не абавязкова прыбягаць да такой катэгарычнай меры. Ен, напрыклад, сядзеў і чакаў жонку, якая пайшла на прыём. Ёсць людзі, што прыходзяць толькі па фармальнай прычыне, а не на агляд урача. Па яго словах, не абавязкова ўсім здымаць верхнюю вопратку. “Патрэбна ўлічваць, што ёсць розныя сітуацыі”, – сказаў вясковец. Па яго словах, наогул, людзям патрэбна з разуменнем і цярплівасцю адносіцца адзін да аднаго. А выконваць патрабаванне адміністрацыі паліклінікі наконт таго, здаваць адзежу ў гардэроб ці не – гэта асабістая справа кожнага чалавека.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More