
З 11-ці асоб, якія прыйшлі на прыём, людзі прыйшлі і з падзякамі, і каб вырашыць асабістыя і важныя грамадскія праблемы.
Найбольшай радасцю, за што загадзя выказвала падзяку Анатолію Васільевічу жыхарка в. Ганцавічы Галіна Мелехавец, было абяцанне, што будзе разгледжана пытанне і пры магчымасці часткова прафінансавана будаўніцтва водаправода ў вёсцы Ганцавічы.
У вёсцы прайшла газіфікацыя, і прыродны газ праведзены ў 296 дамоў, а вось цэнтралізаванага водаправода няма. Кіраўнік вобласці сказаў, што насельніцтва павінна аплаціць 40% расходаў, а 60% выдаткаў пастараюцца выдзеліць з бюджэту. А сума гэта ў пераліку на недэмінаваныя рублі нават па прыблізных падліках складзе каля 2,5–3 млрд рублёў.
Асабіста падзякаваць губернатару за ўжо аказаную дапамогу прыйшоў на прыём бацька шматдзетнай сям’і з Ганцавіч Уладзімір Керус. Ён звяртаўся на прыём да Анатолія Ліса раней і прасіў садзеяння ў прадастаўленні рэшты крэдытных сродкаў для завяршэння будаўніцтва жылля. Звяртаўся не дарэмна – шматдзетнай сям’і, якая выхоўвае чатырох дзяцей, Анатоль Васільевіч пасадзейнічаў, і грошы выдзелілі.
Прыходзілі людзі і са скаргамі. Індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Канановіч, які мае свой бензавоз і аказвае паслугі сельскагаспадарчым арганізацыям па дастаўцы паліва, прасіў губернатара паўздзейнічаць на калгасы, якія не разлічваюцца з ім, дапусціўшы запазычанасць па аказаных паслугах больш за 30 тысяч (а дакладна 328 млн недэмінаваных) рублёў.
Вось што спадабалася, дык гэта тое, што губернатар быў канкрэтны і адразу, як казаў Казьма Пруткоў, глядзеў у корань праблемы. Кіраўнік вобласці за хвіліну-другую разабраў сутнасць праблемы, даручыўшы скласці графік пагашэння даўгоў, а бізнесмену параіў не аказваць паслугі, калі партнёры не выконваюць абавязкі па дагавору. Прадпрымальнік, здаецца, пайшоў задаволены, а вось як калгасы будуць пагашаць даўгі – час пакажа.
Некалькі пытанняў кіраўнік вобласці разгледзеў сам-насам з грамадзянамі, бо тыя палічылі за лепшае раскрыць душу без прадстаўнікоў прэсы. А журналісты былі і з двух мясцовых газет, і рэспубліканскія, і з абласнога тэлебачання.
Не толькі жыхары Ганцаўшчыны запісаліся на прыём. Гэтай магчымасцю скарысталіся і нашы суседзі. Фермер з Лунінецкага раёна прасіў дапамогі па выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва памяшкання для захавання агародніны.
Выслухаў ён і бізнесменаў з Баранавіцкага раёна, якія маюць прыдарожнае кафэ на трасе М1.
На працягу некалькі гадзін, назіраючы збоку за прыёмам грамадзян, можна было пераканацца, што Анатоль Васільевіч вырашаў пытанні з падыходам дзяржаўнага чалавека і ў той жа час пранікаўся спачуваннем да праблем людзей.
Адказваючы на пытанні, ён расстаўляў акцэнты і незаўважна даваў зразумець грамадзянам, што трэба строга кіравацца рамкамі закона і думаць пра карысць грамадству і эканоміцы дзяржавы. А важнай парадай губернатара была парада шукаць кампраміс.
Канешне, не ўсе пайшлі з прыёму задаволеныя, бо некаторыя пытанні былі не ў кампетэнцыі кіраўніка вобласці. Іх вырашэннем павінны займацца праваахоўныя і судовыя органы.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More